Orka
Orka (бел.: Ворыва) — газета, якая выдавалася з 28 сакавіка 1926 да 22 чэрвеня 1937 ў Мінску на польскай мове.
Orka | |
---|---|
Тып | газета |
Мова | польская |
Газета з’яўлялася органам ЦК КП(б)Б. Выходзіла 1—3 разы на тыдзень. Прызначалася ў асноўным для сялян-палякаў (у 1926-1929 афіцыйна лічылася сялянскім штотыднёвікам). Асвятляла пытанні калектывізацыі, індустрыялізацыі, культурнага будаўніцтва. Дапамагала праводзіць выбары ў польскія нацыянальныя сельсаветы, змяшчала матэрыялы пра жыццё, побыт і звычаі польскага насельніцтва Беларусі.
У газеце працавалі Стэфан Гельтман, Якаў Кірштэйн, Ю. Мірэцкі, Рамуальд Бржазоўскі, Браніслаў Вансоўскі, Генрык Жарскі, Андрэй Кашэўскі і інш.
Газета закрыта ў сувязі з пачаткам палітычна-прапагандысцкай кампаніі супраць польскіх кіруючых кадраў у БССР.
Выйшла 1 340 нумароў.
Вядомыя супрацоўнікі
правіцьЛітаратура
правіць- Орка / А. Валахновіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1999. — 592 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9. — С. 357.