Ours (песня Тэйлар Свіфт)

(Пасля перасылкі з Ours, песня Тэйлар Свіфт)

«Ours» (бел. «Наша») — шосты і апошні сінгл амерыканскай кантры спявачкі Тэйлар Свіфт з яе трэцяга студыйнага альбома «Speak Now». Першапачаткова песня выйшла у якасці прома-сінгла 8 лістапада 2011, а ўжо 22 лістапада была выпушчана на CD пад лэйблам Big Machine як паўнапраўны сінгл і стала даступная для лічбавай дыстрыбуцыі[1]. Нягледзячы на гэта, на кантры-радыё кампазіцыя трапіла толькі 5 снежня[2]. Песня была напісана самой спявачкай, а саспрадзюсарам стаў Натан Чэпман. На цяперашні час сінгл мае плацінавую сертыфікацыю ў ЗША. Кампазіцыя атрымала станоўчыя водгукі і мела вялікую папулярнасць на кантры-пляцоўках, стаўшы 6-м хітом спявачкі на чале амерыканскага чарта Hot Country Songs. Трэк атрымаў некалькі намінацый на разнастайныя прэміі, сярод якіх American Country Awards[3] і CMT Music Awards[4], і атрымаў узнагароду BMI Country Awards[5].

«Ours»
Вокладка сінгла «Ours» (P175, 2011)
Сінгл выканаўцы Тэйлар Свіфт
з альбома Speak Now
Выпушчаны 22 лістапада 2011
Мова англійская
Фармат CD-сінгл, лічбавая дыстрыбуцыя
Запісаны 2009
Жанр кантры
Кампазітар Тэйлар Свіфт
Працягласць 3:58
Лэйбл Big Machine
Прадзюсар Натан Чэпман, Тэйлар Свіфт
Аўтар песні Тэйлар Свіфт
Месцы ў чартах
Тэйлар Свіфт, храналогія сінглаў
«Sparks Fly»
(2011)
«Ours»
(2011)
«We Are Never Ever Getting Back Together»
(2012)

Інфармацыя правіць

«Ours», як і ўсе 14 трэкаў з альбома «Speak Now», Тэйлар Свіфт напісала самастойна. Яна таксама стала сапрадзюсарам разам з Натанам Чэпманам. 8 лістапада 2011 песня стала прома-сінглам у падтрыму альбома, а 22 лістапада атрымала правы паўнапраўнага сінгла[1]. На кантры-радыё «Ours» была адпраўлена толькі 5 снежня, але гэта не перашкодзіла ёй дасягнуць першага радка галоўнага амерыканскага чарта кантры-песень Hot Country Songs, што стала 2 запар і 6 увогуле чарттоперам Свіфт у гэтым хіт-парадзе. У Billboard Hot 100 сінгл заняў 13 месца, у Канадзе стаў 68 у асноўным чарце і 1 у кантры-аддзяленні, у Аўстраліі апынуўся на 91 пазіцыі, у Вялікабрытаніі — на 181.

Гэтаю песню, як і некаторыя іншыя са «Speak Now», Тэйлар прысвяціла свайму былому хлопцу Джону Маеру. Яна напісала яе ў 19 гадоў, у 2009 годзе.

Тэйлар Свіфт распявадае пра кампазіцыю:

  Гэтая песня пра аднаго хлопца, які мне раней вельмі падабаўся, але не падабаўся болей нікому. Я напісала яму гэтую песню, каб ён ведаў, што мне ўсё роўна на меркаванні іншых.

Калі ты ўлюбляешся ў каго-небудзь, раптам усе твае сябры пачынаюць казаць пра вас нешта.У маім выпадку гэта было: "яны не выглядаюць міла разам", "у яго ёсць татуіроўкі", "ён занадта высокі для яе", "ён занадта нізкі для яе", "ён занадта малады для яе", "ён занадта стары для яе". Думаю, калі двое людзей кахаюць адзін аднаго, гэта павінна быць толькі паміж імі.

 

Кампазіцыя атрымала вельмі добрыя водгукі і атрымала некалькі намінацый на разнастайныя прэміі, сярод якіх American Country Awards[3] і CMT Music Awards[4], і атрымаў узнагароду BMI Country Awards[5].

Кліп на песню здымалі два дні ў Нэшвіле. Ён выйшаў 2 снежня 2011 года. Рэжысёр — Дэклан Уайтблум.

Версіі правіць

  • Лічбавая дыстрыбуцыя
  1. "Ours" - 3:58
  • СD-сінгл
  1. "Ours" – 3:58
  2. "Ours" (Жывое выкананне) – 4:12

Чарты правіць

Штотыднёвыя чарты правіць

Чарт (2010-2012) Вышэйшая

пазіцыя

  ARIA 91
  Canadian Hot 100 68
  Nielsen BDS 1
  UK Singles Chart 181
  Billboard Hot 100 13
  Hot Country Songs 1

Выніковыя гадавыя чарты правіць

Чарт (2012) Пазіцыя
  Country Songs[6] 37

Зноскі

  1. а б Ours: Taylor Swift: Music: Amazon.com. Amazon.com. Праверана 24 лістапада 2012.
  2. Country Air Check Weekly(недаступная спасылка) (28 лістапада 2011). Архівавана з першакрыніцы 15 снежня 2011. Праверана 30 лістапада 2011.
  3. а б 2012 American Country Awards Winners – Full List. Taste of Country (10 снежня 2012). Праверана January 25, 2015.
  4. а б CMT Music Awards: Archives: 2012 CMT Music Awards(недаступная спасылка). CMT. Архівавана з першакрыніцы 29 сакавіка 2015. Праверана January 25, 2015.
  5. а б 2013 BMI Country Awards Honor Dillon, Clawson, Hayes, Verges and Others. Broadcast Music, Inc. (6 лістапада 2013). Праверана January 25, 2015.
  6. Year End Charts – Hot Country Songs – Issue Date: 2008. Billboard. Prometheus Global Media. Архівавана з першакрыніцы 12 ліпеня 2011. Праверана August 15, 2011.