Выдавецтва Оксфардскага ўніверсітэта
Выдавецтва Оксфардскага ўніверсітэта (англ.: Oxford University Press, абр. OUP) — выдавецтва, якое ўваходзіць у склад Оксфардскага ўніверсітэта ў Англіі. Гэта адно з найбуйнейшых выдавецтваў у Вялікабрытаніі[1], найбуйнейшае ўніверсітэцкае выдавецтва ў свеце[2], якое праўзыходзіць па штогадовым фінансавым абароце вядучыя амерыканскія ўніверсітэцкія выдавецтвы і Cambridge University Press разам узятыя[3]. OUP мае філіялы ў 60 краінах свету. Першым, у 1896 годзе, адкрыўся філіял у ЗША, у 1905 годзе — у Канадзе, затым яшчэ ў некалькіх дзясятках краін, такіх як Індыя, Пакістан, Аўстралія, Новая Зеландыя, Малайзія, Сінгапур, Нігерыя і ПАР.
Выдавецтва Оксфардскага ўніверсітэта | |
---|---|
Краіна | Вялікабрытанія |
Заснавана | 1891 |
Прэфікс ISBN | 0-19 |
Вэб-сайт | www.oup.com (англ.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Кіраванне выдавецтвам ажыццяўляе выбарным прадстаўнічым органам, Delegates of the Press, які складаецца з членаў Оксфардскага ўніверсітэта. У наш час уся прадукцыя выдавецтва выходзіць пад двума брэндамі: уласна Oxford University Press, для большасці выданняў, і Clarendon Press, для «прэстыжных» навуковых прац. Філіялы распаўсюджваюць сваю прадукцыю як праз Оксфардскую штаб-кватэру выдавецтва, так і самастойна. У большасці краін, дзе функцыянуе Oxford University Press, выдавецтва вызвалена ад падаткаў з карпарацыі і падатку на прыбытак, бо з'яўляецца структурным падраздзяленнем некамерцыйнай арганізацыі. Кнігі выдавецтва маюць прэфікс ISBN 0-19, Oxford University Press — адно з нешматлікіх выдавецтваў, якія маюць двухзначныя прэфіксы ў сістэме ISBN.
Некаторыя выданні
правіцьСлоўнікі
правіць- Oxford English Dictionary
- Compact Oxford English Dictionary
- Concise Oxford English Dictionary
- Oxford Dictionary of National Biography
- Advanced Learner’s Dictionary
Гісторыя
правіць- India’s Ancient Past і Rethinking India’s Past прафесары Ram Sharan Sharma
- Oxford History of England
- Oxford History of the United States
- Oxford Illustrated History of Ireland
- Oxford History of Islam
- The Oxford Illustrated History of the First World War (пад рэдакцыяй Hew Strachan) (Oxford, 1998) ISBN 0-19-820614-3
- Germany and the Second World War
- Oxford History of the French Revolution William Doyle
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ Oxford University Press History (англ.)(недаступная спасылка). OUP Official Home Page. Архівавана з першакрыніцы 9 мая 2001. Праверана 15 лютага 2010.
- ↑ Michael Balter (February 16, 1994). "400 Years Later, Oxford Press Thrives"(англ.). The New York Times. Праверана 2009-10-21.
- ↑ Oxford University Press Report & Accounts, 2006/07 (англ.) (pdf)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 18 красавіка 2012. Праверана 15 лютага 2010.