«PARTY-zan фільм» («Партызан-фільм») — беларуская маладзёжная эксцэнтрычная камедыя[1] паводле сцэнарыя Андрэя Курэйчыка. Год стварэння — 2016.

PARTY-zan фільмM:
Постар фільма
Жанр Маладзёжная камедыя
Рэжысёр Андрэй Курэйчык
Прадзюсар Андрэй Курэйчык, Дзмітрый Фрыга
Сцэнарыст Андрэй Курэйчык, Сяргей Дзмітрэнка
У галоўных
ролях
Аляксандр Душачкін, Аляксандр Тарасаў, Аліса Аўчыннік
Аператар Мікіта Пінігін
Кампазітар Дзмітрый Фрыга
Кінакампанія Bez Buslou Arts
Працягласць 85 хвілін
Бюджэт 20 тыс. $
Краіна  Беларусь
Мова руская
Год 2016
IMDb ID 7471700
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
  Вонкавыя відэафайлы
  Бэкстэйдж да фільму

Фільм — іранічны погляд на беларускі фільммейкінг як на фабрыку па вытворчасці кіно пра вайну[2]. Героі фільму — праграміст, бізнесмэн і дзяўчына. Праграміст Дзяніс, спакойны ды разумны, нешта ўзламаў і прадаў танк, за што быў выгнаны з «Фангеймінга»[3] і застаўся без працы. Прадпрымальнік Аляксей, імпульсіўны прыгажунчык, не самы ўдалы бізнесмэн — рознымі спосабамі спрабуе зарабіць грошай, але ўсюды прагарае. Тым не менш ён спрабуе зноў і зноў, бо жадае быць запатрабаваным, паспяховым і забяспечаным.

Аляксей і Дзяніс дзеля лёгкіх грошай сабраліся ўчыніць авантуру і зарабіць адразу шмат грошай. Каб ажыццявіць сваю задуму, яны прадстаўляюцца маскоўскай кінагрупе як беларускія кінапрадзюсары і бяруцца зняць для іх некалькі ваенных сцэн. Нечакана ў іх жыццё ўрываецца прыгожая і прадуманая Марта, дзяўчынка з Брэста. І ўсё пачынае ісці «не так». У цягніку Мінск – Брэст адзін з герояў забывае торбу з буйной сумай грошай. Модны маскоўскі рэжысёр і знакаміты аператар ужо прыехалі ў Беларусь, на пад'ездзе расійскія кіназоркі… І пачынаючым прадзюсарам цяпер свеціць сутыкненне з бандытамі і турма за махлярства.

Гісторыя стварэння

правіць

Анансаванне поўнаметражнай стужкі пад працоўнай назвай «Партызан-фільм» прагучала ад рэжысёра Андрэя Курэйчыка 31 мая 2016 года падчас прэс-канферэнцыі. Па словах рэжысёра, фільм — спроба разабрацца, як у Беларусі можна зарабіць грошы ў галіне кінэматографу, пра тое, як у Беларусі здымаюць фільмы пра вайну. Бо Беларусь нярэдка ўспрымаюць як «фабрыку ваеннага кінематографу»[1], што не зусім адпавядае рэчаіснасці. Пры гэтым сам рэжысёр не прымяншае значнасці падзей 1941 года[4].

Кастынг праводзіўся ў чэрвені. Галоўныя ролі выканалі ўзыходзячыя зоркі беларускага тэатра і кіно: Аляксандр Тарасаў, Аляксандр Душачкін і Аліса Аўчыннік. Для акцёра Рэспубліканскага тэатра юнага гледача Аляксандра Тарасава гэта стала першай галоўнай роляй у кіно. Ролю праграміста Дзяніса сыграў студэнт Акадэміі мастацтваў Аляксандр Душачкін[5]. Таксама ў стужцы зняўся і шэраг зорак беларускага кіно. Як, напрыклад, Эвяліна Сакура  (руск.), якая грае ролю заможнай гаспадыні кватэры[6], акцёры Аляксандр Ефрэмаў (мал.), Іван Шчатко, а таксама ўдзельнікі гурта «Neuro Dubel», пісьменнік Алег Грушэцкі, вядомыя акцёры мінскіх тэатраў[7].

Асноўныя здымкі праходзілі з 4 па 22 жніўня ў Мінску, Брэсце, і паміж Мінскам і Брэстам. Праходзілі на мінскіх і брэсцкіх вуліцах, у кафэ, бальніцы, на трасе і іншых пляцоўках[8]. Увайшлі і кадры здымак фільма пра Брэсцкую крэпасць, рэканструкцыя абароны 22 чэрвеня 1941 года[4]. Найбольш складанымі былі здымкі на лініі Сталіна, па прычыне велізарнай колькасці рэканструктараў, масовак, баталій, набору піратэхнікі і іншага[7]. Некалькі сцэн было дазнята ў верасні, апошняя — 8 верасня. Усяго 16 змен[3].

 
А.Курэйчык і Д.Фрыга падчас прэзентацыі фільма на «Лістападзе-2016»

23 кастрычніка рэжысёр Андрэй Курэйчык і прадзюсар Дзмітрый Фрыга прэзентавалі карціну на Міжнародным кінарынку KinoPoisk Film Market у Маскве[9].

25 кастрычніка ў мінскім кінатэатры Silver Screen удзельнікі незалежнага творчага аб'яднання «Без Буслоў Артс» прадставілі прадстаўнікам кінапракатных арганізацый тызер  (руск.) да фільма[10] (кароткі відэатрэйлер, прызначаны для рэкламавання будучага фільма).

6 лістапада стваральнікі карціны прэзентавалі фільм на мінскім міжнародным кінафестывалю «Лістапад-2016» у рамках Індустрыяльнай платформы «Дзень беларускіх ініцыятыў». Публіцы быў паказаны тызер-трэйлер да стужкі і пятнаццаціхвілінная вытрымка з фільма, якая раскрывае сюжэт[11].

У шырокі пракат фільма выйшаў 29 снежня[1].

Кадры са здымачнай пляцоўкі

правіць

Стваральнікі фільма

правіць

Здымачная група

правіць
 
Хлапушка да фільма
  • Сцэнарыст: Андрэй Курэйчык, Сяргей Дзмітрэнка
  • Рэжысёр-пастаноўшчык: Андрэй Курейчык
  • Другія рэжысёры: Аляксандра Барысава, Сярней Дзмітрэнка
  • Прадзюсары: Андрэй Курейчык, Дзмітрый Фрыга
  • Крыатыўны прадзюсар: Дзмітрый Марынін
  • Кампазітар: Дзмітрый Фрыга
  • Аператар-пастаноўшчык: Мікіта Пінігін
  • Гукарэжысёры: Яўген Рагозін, Дзмітрый Фрыга
  • Мастак па грыму: Вераніка Сафонава
  • Мастак па касцюмам: Юлія Пякіна

У ролях

правіць
Персанаж Акцёр
Галоўныя ролі
Дзяніс, IT-шнік Аляксандр Душачкін
Аляксей, бізнесмэн Аляксандр Тарасаў
Марта Аліса Аўчыннік
Другія ролі
Гаспадыня кватэры Эвеліна Сакура
Начальнік службы бяспекі «Фангеймінга» Аляксандр Кулінковіч
У эпізодах
Жыхары памежнага раёна Глеб, Марта і Вольга Курэйчыкі
Алег Грушэцкі
Наталля Навоенка
Ліза Цюшкевіч
Немецкія вайскоўцы Юры Навумаў
Юры Зінчанка
Дзмітрый Марынін
Сяргей Уласаў
Доктар Генадзь Гатоўчыц

Зноскі

правіць
  1. а б в Курэйчык анансаваў моладзевую камэдыю. Папярэдняя назва: «Партызан-фільм». Радыё «Свабода» (31 мая 2016). Архівавана з першакрыніцы 2 чэрвеня 2016. Праверана 10 ліпеня 2016.
  2. Алег Грушэцкі. «PARTY-zan фільм» без партызанаў. Новы Час (5 жніўня 2016). Архівавана з першакрыніцы 8 жніўня 2016. Праверана 13 жніўня 2016.
  3. а б Маскалёва Паліна. Cъемки белорусской молодежной комедии "PARTY-ZAN фильм" завершены в Минске(недаступная спасылка). TUT.BY (8 верасня 2016). Архівавана з першакрыніцы 10 верасня 2016. Праверана 13 верасня 2016.
  4. а б "А мы тут фильм снимаем": что делает Курейчик в Брестской крепости. Sputnik Беларусь (22 чэрвеня 2016). Архівавана з першакрыніцы 30 лістапада 2016. Праверана 10 ліпеня 2016.
  5. Молакава В.. Из кино в Party-zan'ы(недаступная спасылка). Агентство «Минск-Новости» (6 верасня 2016). Архівавана з першакрыніцы 10 верасня 2016. Праверана 6 верасня 2016.
  6. Алег Грушэцкі. Андрэй Курэйчык падаўся ў партызаны. Наша Ніва (9 жніўня 2016). Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2016. Праверана 13 жніўня 2016.
  7. а б Алег Грушэцкі. Андрэй Курэйчык верыць, што ў беларускім кіно можна ўсё змяніць да лепшага. Новы Час (22 жніўня 2016). Архівавана з першакрыніцы 26 жніўня 2016. Праверана 23 жніўня 2016.
  8. Салановіч А.. Молодежная комедия о белорусской мечте. В Минске начались съемки «Party-zan». БелаПАН (4 жніўня 2016). Архівавана з першакрыніцы 5 жніўня 2016. Праверана 4 жніўня 2016.
  9. "Белорусским кино будут гордиться". В Минске показали тизер комедии "Party-Zan фильм"(недаступная спасылка). TUT.BY (27 кастрычніка 2016). Архівавана з першакрыніцы 9 лістапада 2016. Праверана 7 лістапада 2016.
  10. Захар Шчарбакоў. «Party-Zan Фильм». Рожденный на минном поле. БелаПАН (25 кастрычніка 2016). Архівавана з першакрыніцы 27 кастрычніка 2016. Праверана 18 верасня 2016.
  11. Алег Грушэцкі. Курэйчык прэзентаваў фільм, які складзе канкурэнцыю расійскім у навагоднім пракаце. Новы Час (6 лістапада 2016). Архівавана з першакрыніцы 10 лістапада 2016. Праверана 11 лістапада 2016.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць