NGC 300

(Пасля перасылкі з PGC 3238)

NGC 300 — спіральная галактыка з групы галактык у сузор’і Скульптар.

Галактыка
Гісторыя даследавання
Адкрывальнік Джэймс Данлап
Дата адкрыцця 5 жніўня 1826
Абазначэнні NGC 300, ESO 295-20, MCG -6-3-5, AM 0052-375, IRAS00528-3758, PGC 3238
Наглядальныя даныя
(Эпоха J2000.0)
Тып Scd
Прамое ўзыходжанне 00гадз 54мін 53,3с
Схіленне -37° 41′ 03″
Адлегласць 6,5 … 7 млн. св. гадоў
Бачная зорная велічыня mV 8,1
Фатаграфічная зорная велічыня mB 8,8
Бачныя памеры 19,0' × 12,9'
Паверхневая яркасць 13,9
Вуглавое становішча 111°
Сузор’е Скульптар
NGC 300

Гэта самае блізкае да нас скопішча галактык. Яно знаходзіцца на адлегласці каля 6,1 млн. светлавых гадоў ад Зямлі.

З дапамогай 8-мятровага тэлескопа Gemini South, размешчанага ў Чылі, астраномы ўстанавілі, што галактыка NGC 300 мае большыя, чым гэта лічылася раней, памеры. Апынулася, што галактыцы NGC 300 належыць вялікі разрэджаны вонкавы дыск са старых зорак, які больш чым удвая перавышае вядомы да гэтага. Такім чынам памер NGC 300 стаў роўны 47 тысячам светлавых гадоў.

Вонкавы дыск мае вельмі малую яркасць у бачным дыяпазоне. Хоць некаторыя вучоныя лічаць, што 2—3 млрд гадоў назад, зоркі на перыферыі галактыкі былі такімі ж яркімі як і ва ўнутранай частцы.[1]

Спіральная галактыка NGC 300 аддалена ад нас на 7 млн. светлавых гадоў. Вуглавыя памеры галактыкі 25’.[2]

Зноскі

Гл. таксама правіць

Спасылкі правіць


NGC 296 | NGC 297 | NGC 298 | NGC 299 | NGC 300 | NGC 301 | NGC 302 | NGC 303 | NGC 304