PWN (польск.: Państwowe Wydawnictwo Naukowe — «Дзяржаўнае навуковае выдавецтва») — польскае выдавецтва са штаб-кватэрай у Варшаве, заснавана ў 1951 годзе[1], як акцыянернае таварыства дзейнічае з 1997 года. Поўная юрыдычная назва — польск.: Wydawnictwo Naukowe PWN SA. З’яўляецца вядучай кампаніяй холдынгу Grupa Kapitałowa PWN, у склад якой уваходзіць некалькі дзясяткаў прадпрыемстваў, галоўным чынам выдавецтваў.

Энцыклапедыя PWN

Гісторыя выдавецтва

правіць

Выдавецтва з’явілася ў Варшаве ў 1951 годзе пад назвай Państwowe Wydawnictwo Naukowe («Дзяржаўнае навуковае выдавецтва»), як самастойнае выдавецтва, вылучанае з WsIP (Wydawnictwa Szkolne i Pedagogiczne, «Школьныя і педагагічныя выдавецтва»). Назва Państwowe Wydawnictwo Naukowe выкарыстоўвалася ў прыватызацыі выдавецтва ў 1991 годзе.

PWN займаецца галоўным чынам выданнем:

Штаб-кватэра выдавецтва да 28 лютага 2009 года знаходзілася ў палацы Младзяёўскіх[ru] (Pałac Młodziejowskich). Пасля тымчасовага размяшчэння на вуліцы Постэмпу, на пачатку 2013 года выдавецтва змяняе сваё месцазнаходжанне на БЦ «Libra» на вуліцы Готліба Даймлера.

Дзейнасць выдавецтва

правіць

Найважнейшыя публікацыі PWN:

  • Вялікая універсальная энцыклапедыя PWN, 13 тамоў (Wielka Encyklopedia Powszechna PWN) (1962—1970),
  • Папулярная энцыклапедыя PWN (Encyklopedia popularna PWN), сістэматычна актуалізуецца, 30-е выдавецтва мела месца у 2002 г..),
  • Новая энцыклапедыя PWN (Nowa encyklopedia PWN), 6 тамоў з дадаткамі: электронным выдавецтвам на 4 CD ці 1 DVD, а таксама з штогоднік 2001, 2002),
  • Вялікая энцыклапедыя PWN (Wielka encyklopedia PWN), 2001—2005 (30 тамоў, найбуйнейшая польская папяровая энцыклапедыя),
  • Інтэрнэт-энцыклапедыя PWN (Internetowa encyklopedia PWN)
  • Бібліятэка класікаў псіхалогіі (Biblioteka Klasyków Psychologii) — кніжная серыя.
  • Бібліятэка сучасных філосафаў (Biblioteka Współczesnych Filozofów) — кніжная серыя.
  • Бібліятэка класікаў філасофіі (Biblioteka Klasyków Filozofii) — кніжная серыя.
  • Выбраныя тэксты па гісторыі філасофіі (Wybrane Teksty z Historii Filozofii) — кніжная серыя.

Зноскі

  1. Polska: zarys encyklopedyczny. Włodzimierz Kryszewski (red. prowadzący). Warszawa: Państwowe Wydawnictwo Naukowe, 1974, ss. 597 i 598. 

Спасылкі

правіць