Pacta conventa (з латыні - «ўсеагульныя пагадненні») — разнавіднасць выбарчай капітуляцыі у Рэчы Паспалітай, з 1573 да 1764 года заключалася памiж шляхтай Каралеўства Польскага і Вялікага княства Літоўскага і новаабраным манархам перад яго уступленнем на прастол.

Першая Pacta conventa, падпісаная Генрыхам Валуа (1573)

Pacta conventa юрыдычна замацоўвала абавязак абранага караля паважаць законы Рэчы Паспалітай і вызначала яго абавязацельствы і абяцанні ў сферах міжнародных адносін, падатакаў, дзяржаўнага доўгу, ўзброеных сіл і г.д. Дакумент складаўся на элекцыйным сойме і яго падпісанне з'яўлялася ўмовай абрання манарха на трон.

Адным з прыкладаў канкрэтных абавязацельстваў, знойдзеных у Pacta conventa, служыць абяцанне караля Уладзіслава IV Вазы стварыць польска-літоўскі ваенны флот на Балтыйскім моры.

У дадатак да сваёй уласнай Pacta conventa кожны абраны кароль быў абавязаны падпісаць і «Генрыкавы артыкулы». Адрозненні паміж гэтымі двума дакументамі ў наступныя выбары паступова сціраліся.

Гл. таксамаПравіць

ЛітаратураПравіць

  • Sobociński W. Pakta konwenta. Studium z historii prawa polskiego. — Kraków, 1939.

СпасылкіПравіць