Адкрыць галоўнае меню

Паліна Рэспубліка, сапраўднае імя Паліна Юр’еўна Паланейчык (8 красавіка 1994, Мінск) — беларуская спявачка. Рэпертуар Паліны складаецца пераважна з уласных песень. Выконвае аўтарскія творы на беларускай, рускай, украінскай і французскай мовах.

Паліна Рэспубліка
Razomfest2018.150.jpg
Palina выступае на фестывалі Razomfest у Львове ў 2018 годзе
Асноўная інфармацыя
Поўнае імя Паліна Юр'еўна Паланейчык
Дата нараджэння 8 красавіка 1994(1994-04-08) (25 гадоў)
Месца нараджэння Мінск, Беларусь
Краіна Беларусь
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі спявачка
Гады актыўнасці 2012 — цяпер
Інструменты гітара, фартэпіяна
Жанры аўтарская песня
Псеўданімы Palina, Паліна Рэспубліка
Супрацоўніцтва «Hasta La Fillsta», «Helaiv», «Intelligency»
Узнагароды «Адкрыццё году» (2011) Тузін Гітоў
«Адкрыццё году» (2012) Ultra-Music Awards(руск.) бел.
repolinare.by
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Навучалася ў гімназіі №15 горада Мінска, якую скончыла ў 2011 годзе. Займалася жаночым футболам.[1][2] Атрымала музычную адукацыю па класу фартэпіяна. Скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў па спецыяльнасці «Рэжысура тэлебачання».

Першая песня была напісана ў 14 гадоў у Крыме, што падштурхнула яе вучыцца граць на гітары.[3]

Першы сольны канцэрт адбыўся ў Мінску 24 снежня 2011 года на адкрыцці Арт Сядзібы.[4] У 2011 годзе стала пераможцай 18-га фестывалю аўтарскай песні «Бардаўская восень» (Бельск-Падляскі, Польшча),[5] пасля чаго дала дзясяткі канцэртаў па Беларусі і за яе межамі.[6]

«Адкрыццё году» па версіі Тузін Гітоў (2011).[7][8] Лаўрэат прэміі Ultra-Music Awards(руск.) бел. таксама ў намінацыі «Адкрыццё году» (2012).[9][10][11][12][13]

Паліна Рэспубліка ў 2012 годзе запісала некалькі сумесных сінглаў з гуртом Hasta La Fillsta («Як ты»[14] і «Гадзіннік»[15]). Вясной 2015 года публіцы быў прадстаўлены дэбютны альбом «Бясконцы красавік», які стаў другім найлепшым айчынным дыскам таго году па выніках апытання замежных экспертаў парталам Experty.by,[16] пасля прэзентацыі якога 15 мая 2015 года ў крэатыўнай прасторы Studio 67 Паліна абвясціла пра прыпыненне канцэртнай дзейнасці па сямейных абставінах.[17]

У лютым 2017 года спявачка стала госцяй праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live», дзе выступіла ў новым фармаце, без гітары і свайго музычнага калектыву.[18] У гэтым жа годзе яна выканала партыю бэк-вакалу ў спеве «Anxiety» з самотніка Helaiv «Too Easy».[19]

У 2018 годзе змяніла псеўданім «Паліна Рэспубліка» на «Palina». Прыняла ўдзел у 9-м сезоне(руск.) бел. ўкраінскага шоу талантаў «X-Фактор» з аўтарскай песняй «Пінкі».[20]

На Новы 2019 год яна сыграла ў музычным шоў Тузін Гітоў, «Belsat Music Live» ды Лявона Вольскага «Нас у Маскве не зразумеюць».[21][22] 15 красавіка 2019 года ўбачыў свет другі альбом спявачкі «Грустные песни», у які ўвайшлі спевы за апошнія тры гады.[23]

КрытыкаПравіць

Рэдактар партала Ultra­-Music Аляксандр Чарнуха назваў лірыку спявачкі досыць пасрэднай.[24] Большасць штатных экспертаў Experty.by станоўча ацаніла альбом «Бясконцы красавік»: «ціхая, цёплая, лірычная музыка»,[24] «прыемныя і досыць запамінальныя мелодыі ды пяшчотны вакал»,[24] «наіўная і чыстая музыка»,[24] «ня скажаш, што гурт Паліны знайшоў сваё гучанне, але тое, што ён на правільнай дарозе, — гэта дакладна».[7]

ПрызнаннеПравіць

У 2018 годзе музычны партал Тузін Гітоў разам з Letapis.by уключыў песню «Як ты» ў топ «60 беларускамоўных гітоў сучаснасці» (спіс найлепшых песен, выдадзеных з 1988 года)[25].

ДыскаграфіяПравіць

Удзел у зборнікахПравіць

УдзельнікіПравіць

Былыя ўдзельнікі[27]
Часовая шкала
 

ЗноскіПравіць

  1. Гарапучык, Вольга; Гудзілін, Сяргей Яе называюць надзеяй беларускай музыкі — «НН» у гасцях у Паліны Рэспублікі (бел.) . Наша Ніва (31 сакавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 17 верасня 2018. Праверана 29 снежня 2018.
  2. Полина Республика: «С братом шли возле гостиницы «Ренессанс», и он сказал: «Чувствуешь аромат? Это священный запах Неймара» (руск.) . by.tribuna.com (19 лютага 2019). Архівавана з першакрыніцы 19 лютага 2019.
  3. Васюковіч, Раман Паліна Рэспубліка: “Мне падабаюцца разумныя мужчыны...” (бел.) . Народная Воля (18 верасня 2012). Архівавана з першакрыніцы 29 снежня 2018. Праверана 29 снежня 2018.
  4. Будкін, Сяргей; Ждановіч, Аляксандр Незалежная Рэспубліка Паліна (бел.) . Будзьма беларусамі! (26 снежня 2011). Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2016. Праверана 29 снежня 2018.
  5. ТОП-5 беларускай музыкі гэтай вясны (бел.) . Тузін Гітоў. mpby.ru (2 чэрвеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 20 снежня 2018. Праверана 20 лістапада 2018.
  6. Паліна Рэспубліка зрабіла фурор ва Ўкраіне (відэа) (бел.) . Тузін Гітоў (8 снежня 2013). Архівавана з першакрыніцы 18 красавіка 2018. Праверана 29 снежня 2018.
  7. 7,0 7,1 7,2 Будкін, Сяргей Бясконцы красавік (бел.) . Тузін Гітоў (17 жніўня 2015). Архівавана з першакрыніцы 29 снежня 2018. Праверана 29 снежня 2018.
  8. Аляксандар Багданаў: «Ня слухайце Паліну Рэспубліку — кроў з вушэй пальецца» (бел.) . Тузін Гітоў (8 чэрвеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 10 красавіка 2018. Праверана 29 снежня 2018.
  9. Ерчак, Евгений Награждены победители музыкальной премии Ultra-Music Awards 2012 (руск.) . БелаПАН (24 лютага 2013). Архівавана з першакрыніцы 29 снежня 2018.
  10. Ляшкевіч, Мікола Паліна Рэспубліка выступіла ў Берасці (бел.) . Беларускае Радыё Рацыя (2018). Архівавана з першакрыніцы 29 снежня 2018. Праверана 29 снежня 2018.
  11. Корбут, Евгения Красуня беларускай музыкі – Паліна Рэспубліка (be, ru). Неофициальный сайт студентов Института журналистики БГУ (17 сакавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 13 лютага 2018. Праверана 29 снежня 2018.
  12. Ultra-Music Awards (руск.) . Ultra-Music. Архівавана з першакрыніцы 12 чэрвеня 2018. Праверана 29 снежня 2018.
  13. Калеснікава, Маша Akute — зноў гурт года, а Паліну Рэспубліку адкрылі яшчэ раз (бел.) . Еўрапейскае радыё для Беларусі (24 лютага 2013). Архівавана з першакрыніцы 11 кастрычніка 2013. Праверана 29 снежня 2018.
  14. Чернухо, Александр Полина Республика и Hasta la Fillsta презентуют песню «Як ты» (руск.) . Ultra-Music (16 красавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 17 мая 2017. Праверана 29 снежня 2018.
  15. Чернухо, Александр Паліна Рэспубліка і Hasta La Fillsta запісалі другі сумесны сінгл (бел.) . Ultra-Music (26 верасня 2012). Архівавана з першакрыніцы 16 чэрвеня 2013. Праверана 29 снежня 2018.
  16. Лучшие белорусские альбомы 2015 (+аудио) (руск.) . Experty.by (17 сакавіка 2016). Архівавана з першакрыніцы 8 снежня 2018. Праверана 29 снежня 2018.
  17. Паліна Рэспубліка пасьля 15 траўня прыпыняе канцэртную дзейнасьць (відэа) (бел.) . Тузін Гітоў (30 красавіка 2015). Архівавана з першакрыніцы 20 красавіка 2018. Праверана 29 снежня 2018.
  18. Belsat Music Live № 6. Паліна Рэспубліка (+новы анонс) (бел.) . Тузін Гітоў. БелСат (2 лістапада 2017). Архівавана з першакрыніцы 28 красавіка 2018. Праверана 29 снежня 2018.
  19. Too Easy, by Helaiv. Bandcamp. Архівавана з першакрыніцы 1 студзеня 2019. Праверана 1 студзеня 2019.
  20. Крутиева, Юлия Х-фактор-9: кто прошел в тренировочный лагерь по итогам 8 выпуска (руск.) . СТБ. tv.ua (21 кастрычніка 2018). Архівавана з першакрыніцы 29 снежня 2018. Праверана 29 снежня 2018.
  21. 21,0 21,1 Давыдчык, Андрэй «Нас у Маскве не зразумеюць». Прэм’ера навагодняга музычнага праекту (аўдыё/відэа) (бел.) . Тузін Гітоў (1 студзеня 2019). Архівавана з першакрыніцы 3 студзеня 2019. Праверана 2 студзеня 2019.
  22. БЕЛСАТ МУЗЫКА. "Нас у Маскве не зразумеюць". Навагодні канцэрт ад Лявона Вольскага і #BML. https://www.youtube.com/watch?v=OIBSOJYqg3A&feature=youtu.be&t=3630. Retrieved on 2019-01-02. 
  23. 23,0 23,1 TuzinFM Дыплёмная праца сумнай сьпявачкі (прэм’ера) (бел.) . Тузін Гітоў (16 красавіка 2019). Архівавана з першакрыніцы 18 красавіка 2019. Праверана 18 красавіка 2019.
  24. 24,0 24,1 24,2 24,3 Паліна Рэспубліка "Бясконцы красавік" (+аўдыё) (be, ru). Experty.by (1 ліпеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 4 мая 2018. Праверана 29 снежня 2018.
  25. Letapis.bу × TuzinFM: 60 беларускамоўных гітоў сучаснасьці (бел.) . Тузін Гітоў. Letapis.by.
  26. Паліна Рэспубліка выдала дэбютны альбом (+слухаць) (бел.) . Тузін Гітоў. Experty.by (17 жніўня 2015). Архівавана з першакрыніцы 16 красавіка 2018. Праверана 1 студзеня 2019.
  27. Полина Республика (руск.) . Архівавана з першакрыніцы 26 верасня 2017. Праверана 1 студзеня 2019.

СпасылкіПравіць