«Пантэра» (ням.: Panzerkampfwagen V Panther, скар. PzKpfw V «Panther») — нямецкі сярэдні танк перыяду Другой сусветнай вайны. Гэта баявая машына была распрацавана фірмай MAN у 1941—1942 гадах як асноўны танк вермахта. «Пантэра» была ўзброена гарматай меншага калібра чым Тыгр і па нямецкай класіфікацыі лічылася танкам з сярэднім узбраеннем (ці проста сярэднім). [2] У савецкай танкавай класіфікацыі «Пантэра» лічылася цяжкім танкам, называлі яго як Т-5 або Т-V. Цяжкім танкам яна лічылася і ў саюзнікаў. У ведамаснай скразной сістэме абазначэнняў ваеннай тэхнікі нацысцкай Германіі «Пантэра» мела індэкс Sd.Kfz. 171. Пачынаючы з 27 лютага 1944 года фюрар загадаў выкарыстоўваць для абазначэння танка толькі назва «Пантэра».

Panzerkampfwagen V Panther
«Пантэра» Ausf. G
Баявая маса, т 44,8
Кампанавальная схема аддзяленне кіравання спераду, маторнае ззаду
Экіпаж, чал. 5
Гісторыя
Распрацоўнік MAN SE
Вытворца Германія MAN, Daimler, Henschel-Werke, Demag
Гады вытворчасці 19421945
Гады эксплуатацыі 1943 — канец 1940-х
Колькасць выпушчаных, шт. 6 000
Асноўныя аператары Германія
Габарыты
Даўжыня, мм 6870
Шырыня, мм 3270
Вышыня, мм 2995
Дарожны прасвет, мм 560
Браніраванне
Тып брані катаная нізкай і сярэдняй цвёрдасці паверхнева загартаваная
Лоб корпуса (верх), мм/град. 80/55°
Лоб корпуса (ніз), мм/град. 60/55°
Борт корпуса (верх), мм/град. 50/30°
Борт корпуса (ніз), мм/град. 40/0°
Кармы корпуса (верх), мм/град. 40/30°
Кармы корпуса (ніз), мм/град. 40/30°
Дах корпуса, мм 17
Лоб вежы, мм/град. 110/10°[1]
Борт вежы, мм/град. 45/25°
Узбраенне
Калібр і марка гарматы 7,5 cm KwK 42
Даўжыня ствала, калібраў 70
Боекамплект гарматы 81
Рухомасць
Тып рухавіка V-падобны 12-цыліндравы карбюратарны
Тып падвескі тарсіённая
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Баявым дэбютам «Пантэры» стала бітва на Курскай дузе, пасля танкі гэтага тыпу актыўна выкарыстоўваліся вермахтам і войскамі СС на ўсіх еўрапейскіх тэатрах ваенных дзеянняў. Паводле меркавання шэрагу экспертаў, «Пантэра» з'яўлялася лепшым нямецкім танкам Другой сусветнай вайны і адным з лепшых у свеце. У той жа час танк меў шэраг недахопаў, быў складаны і дарагі ў вытворчасці і эксплуатацыі. На базе «Пантэры» выпускаліся процітанкавыя самаходныя артылерыйскія ўстаноўкі «Ягдпантэра» і шэраг спецыялізаваных машын для інжынерных і артылерыйскіх часцей нямецкіх узброеных сіл.

Зноскі

  1. United States. War Dept. Handbook on German military forces. LSU Press, 1995 (арыгінал 1945). С. 359.
  2. Шмелёв И. П. Бронетехника Германии 1934—1945 гг.: Иллюстрированный справочник. — С. 102.

Спасылкі правіць