Пастарнак

(Пасля перасылкі з Pastinaca)

Пастарнак[3] (Pastinaca) — род кветкавых раслін сямейства парасонавых.

Пастарнак

Пастарнак пасяўны (Pastinaca sativa)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Pastinaca L.

Віды

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  29794
NCBI  4040
EOL  71024
GRIN  g:27018
IPNI  58772-3
Пастарнак пасяўныPastinaca sativa

Батанічнае апісанне правіць

Трапляецца на схілах, каля дарог, жылля. Культывуецца пастарнак пасяўны (Pastinaca sativa). Двух- або шматгадовыя травы з перыстым лісцем. Кветкі жоўтыя, у складаных парасоніках. Плод — сямянка. Пастарнак пасяўны здаўна вырошчваюць як прыпраўную, агароднінную і кармавую расліну.

Арэал правіць

Уключае 15 відаў. Пашыраны ў Еўразіі. На Беларусі ў дзікай прыродзе 1 від[4] — пастарнак дзікі або лясны (Pastinaca sylvestris).

У культуры правіць

Збіраюць пастарнак позна ўвосені, зразаючы лісце на ўзроўні галоўкі. Захоўваюць пры 0 — 2 °C. Лічыцца, што маразы толькі паляпшаюць салодкі смак пастарнаку, таму нярэдка яго пакідаюць зімаваць.

Значэнне і выкарыстанне правіць

Гісторыя правіць

Вядомы з часоў антычнасці, доўгія стагоддзі пастарнак быў адной з найбольш папулярных культур у Еўропе, у тым ліку ў Беларусі, выконваючы ў cярэднявечча і ранні Новы час прыкладна тую ж ролю, якую сёння бульба. Здаўнa вядомая народная прыпеўка:

Танцавала рыба з ракам,
А пятрушка з пастарнакам,
А цыбуля дзівавала,
Што пятрушка танцавала.

З XVIII — XIX ст. паступова выходзіў з моды, у сучаснай беларускай кулінарыі фактычна не ўжываецца.

У кулінарыі правіць

Спажываюць пераважна мясістыя карняплоды з белай або светла-крэмавай мякаццю, з інтэнсіўным водарам пятрушкі) і салодкім смакам (падобным на смак аніса, кмену і фенхелю), якія ўтрымліваюць бялкі, вугляводы, пектынавыя і мінеральныя рэчывы, вітаміны В1, В2, РР, да 3,5 % эфірных алеяў. У адрозненне аб блізкага сваяка, морквы, маюць менш бэта-каратыну, але больш (20 мг%) вітаміна С. Дастаткова каларыйны — 70 ккал (?) на 100 г. З маладога лісця пастарнаку гатуюць салаты, дадаюць у марынады, выкарыстоўваюць пры кансерваванні гародніны.

Спосабы прыгатавання пастарнаку блізкія да морквы: найбольш вараць або тушаць, робяць свежыя салаты і пюрэ (найчасцей з дадаткам цыбулі), смажаць, запякаюць. Выкарыстоўваюць як гарнір да тушанага мяса, як прыправу ў першыя стравы. Вараны пастарнак, паліты растопленым маслам і пасыпаны зелянінай — выдатная гарачая закуска. Чысціць старыя карняплоды належыць нажом з нержавеючай сталі, затым прамыць халоднай вадой і да апрацоўкі трымаць у падкісленай вадзе; маладыя часам дастаткова толькі нацерці соллю.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 93. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. База Растения Беларуси

Літаратура правіць

  • Белы А. Пастарнак // Праект «Наша ежа»