Адкрыць галоўнае меню

People (раней People Weekly) — амерыканскі штотыднёвы часопіс пра знакамітасцей, выдаецца Time Inc. Першы нумар выйшаў 4 сакавіка 1974 года. У 2006 годзе тыраж часопіса складаў 3,75 мільёнаў асобнікаў. People штогод складае спісы знакамітасцей, такія як «самыя прыгожыя людзі», «якія лепш і горш усяго апранаюцца» і «самы сексуальны мужчына».

People
Лагатып
Спецыялізацыя: Знакамітасці
Перыядычнасць: 1 нумар у тыдзень
Мова: англійская
Галоўны рэдактар: Larry Hackett
Заснавальнікі: Дзік Дарэл, Мэцью Майнард
Краіна: Flag of the United States.svg ЗША
Выдавец: Time Inc.
Гісторыя выдання: 1974
Тыраж: 3,75 млн асобнікаў
ISSN друкаванай версіі: 0093-7673
Вэб-сайт: www.people.com

Teen PeopleПравіць

У 1998 годзе з'явілася маладзёжная версія часопіса — Teen People. Аднак 27 ліпеня 2006 года яна спыніла сваё існаванне. Прычынамі зачынення паслужылі як недахоп рэкламных прапаноў, так і высокая канкурэнцыя на рынку[1]. Апошнім нумарам стаў вераснёвы 2006 года[2], а да канца года падпісчыкі замест Teen People атрымлівалі часопіс Seventeen.

Sexiest Man AliveПравіць

Штогод часопіс вызначае Самага сексуальнага мужчыну. Двухразовымі ўладальнікамі гэтага звання станавіліся Брэд Піт (1995, 2000), Джордж Клуні (1997, 2006) і Джоні Дэп (2003, 2009). Рычард Гір таксама быў двойчы абраны, але ў розных катэгорыях: «Sexiest Couple» (1993) і «Sexiest Man» (1999).

Год Пераможца Узрост Заўвагі
1985-02-04 Мел Гібсан   29
1986-01-27 Марк Хэрман[3]   34
1987-03-30 Гары Хэмлін(англ.) бел.   35
1988-09-12 Джон Ф. Кенэдзі малодшы   27 Самае маладое пераможца. Адзіны не акцёр. 1-ы з тых часоў памерлы са спісу (1999).
1989-12-16 Шон Конеры   59 Найстарое пераможца.
1990-07-23 Том Круз   28
1991-07-23 Патрык Суэйзі   39 Памёр у 2009
1992-03-16 Нік Нолтэ   51
1993-10-19 Рычард Гір
Сіндзі Кроўфард
  44
  27
People упершыню абраў пару Sexiest Couple
1995-01-30 Брэд Піт   31 Першая з 2-х перамог
1996-07-29 Дэнзел Вашынгтон   41 1-ы і адзіны афраамерыканец
1997-11-17 Джордж Клуні   36 Першая з 2-х перамог
1998-11-16 Харысан Форд   56
1999-11-15 Рычард Гір   50 1-ы двухразовы пераможца
2000-11-13 Брэд Піт   36 Другая перамога
2001-11-26 Пірс Броснан   48
2002-12-02 Бен Афлек   30
2003-12-01 Джоні Дэп   40 Першая з 2-х перамог
2004-11-29 Джуд Лоу   31
2005-11-28 Мэцью МакКонахі   36
2006-11-27 Джордж Клуні   45 Другая перамога
2007-11-26 Мэт Дэйман   37
2008-11-25 Х'ю Джэкман   40
2009-11-18 Джоні Дэп   46 Другая перамога
2010-11-17 Раян Рэйнальдс   34 Першы канадзец у спісе
2011-11-16 Брэдлі Купер   37

Зноскі

  1. Melamed, Samantha. Time Inc. closes sagging Teen People. The once-hot spinoff was losing advertisers (англ.) . Medialifemagazine.com (26 ліпеня 2006 года). Архівавана з першакрыніцы 30 сакавіка 2012. Праверана 17 студзеня 2010.
  2. Seelye, Katharine. Teen People Magazine Closes, but Web Site Will Continue (англ.) . New York Times (26 ліпеня 2006 года). Архівавана з першакрыніцы 30 сакавіка 2012. Праверана 17 студзеня 2010.
  3. All the Sexiest Man Alive Covers — 1986 — Sexiest Man Alive, Sexiest Man Alive : People.com

СпасылкіПравіць