Pink Floyd
Pink Floyd — англійскі прагрэсіў-рок-гурт. Знакаміты філасофскімі тэкстамі песень, акустычнымі эксперыментамі, інавацыямі ў афармленні альбомаў і грандыёзнымі шоу. З'яўляецца адным з самых уплывовых і самых паспяховых гуртоў у гісторыі рок-музыкі. У 1996 годзе гурт быў уведзены ў залу славы рок-н-рола.
Pink Floyd | |
---|---|
| |
Асноўная інфармацыя | |
Жанры | прагрэсіўны рок[1], псіхадэлічны рок[1], арт-рок, спэйс-рок, блюз-рок, эксперыментальны рок[d][2], эйсід-рок[d][2] і прота-прог[d][2] |
Гады |
1965-1996 2005-2015 |
Краіна | Англія |
Горад | Лондан |
Адкуль | Лондан |
Мовы песень | англійская |
Лэйблы | Tower Records[d][1], Harvest[d][1], Capitol Records[1], Columbia Records[1], EMI[1], Parlophone[1], Columbia Graphophone Co. Ltd.[d], Sony Music Entertainment і Warner Music Group |
Склад | |
Былыя ўдзельнікі |
Сід Барэт † Нік Мэйсан Роджэр Уотэрс Рычард Райт † Дэвід Гілмар Боб Клоўз |
pinkfloyd.com (англ.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьГурт быў заснаваны ў 1965 годзе аднакурснікамі архітэктурнага факультэта лонданскага Політэхнікума Рыджэнт Стрыт Рычардам Райтам (клавішы, вакал), Роджэрам Уотэрсам (бас-гітара, вакал) і Нікам Мэйсанам (ударныя), а таксама іх сябрам з Кембрыджа Сідам Барэтам (вакал, гітара). Пад лідарствам Барэта гурт стаў вядомым у андэграўдным Лондане ў другой палове 60-х. Папулярнымі сталі сінглы «Arnold Layne» і «See Emily Play», поспеху дасягнуў і дэбютны альбом — «The Piper at the Gates of Dawn» (1967). У канцы 1967 года да чацвёркі далучыўся гітарыст і вакаліст Дэвід Гілмар, які праз некаторы час замяніў Сіда Барэта, які з-за праблем са здароўем пакінуў гурт. Менавіта ў такім складзе — Уотэрс, Райт, Гілмар, Мэйсан — гурт прыйшоў да сусветнага прызнання і камерцыйнага поспеху.
Пасля сыходу Барэта лідарскія пазіцыі ў гурце перайшлі да басіста Уотэрса, які з кожным дыскам замацоўваў сваё лідарства. У 1979 годзе з гурта сыходзіць Райт, а ў 1985 — Уотэрс, але Гілмар і Мейсан працягваюць працу. Праз некаторы час да іх вяртаецца і Райт, і ў такім складзе Pink Floyd запісваюць яшчэ два дыскі. У 1994 годзе гурт дае апошні тур, пасля чаго негалосна распадаецца. Аб'яднанне гурта ў класічным складзе адбылося ў 2005 годзе дзеля выступлення на канцэрце «Live 8».
У кастрычніку 2014 года выдаецца альбом «The Endless River».
14 жніўня 2015 года Дэвід Гілмар абвяшчае пра канчатковы распад гурта.[3]
8 красавіка 2022 года гурт выпускае сінгл «Hey, Hey, Rise Up! » у падтрымку ўкраінскага народа. У запісе выкарыстаны вакал украінскага музыканта Андрэя Хлывнюка[4].
Дыскаграфія
правіць- «The Piper at the Gates of Dawn» (1967)
- «A Saucerful of Secrets» (1968)
- «More» (1969)
- «Ummagumma» (1969)
- «Atom Heart Mother» (1970)
- «Meddle» (1971)
- «Obscured by Clouds» (1972)
- «The Dark Side of the Moon» (1973)
- «Wish You Were Here» (1975)
- «Animals» (1977)
- «The Wall» (1979)
- «The Final Cut» (1983)
- «A Momentary Lapse of Reason» (1987)
- «The Division Bell» (1994)
- «The Endless River» (2014)
Былыя ўдзельнікі
правіць- Сід Барэт — гітара, вакал
- Роджэр Уотэрс — бас-гітара, вакал
- Рычард Райт — клавішы, вакал
- Нік Мэйсан — ударныя, вакал
- Дэвід Гілмар — гітара, вакал
- Боб Клоўз — гітара