Гарох

(Пасля перасылкі з Pisum)

Гарох[4] (Pisum) — род адна- і шматгадовых травяністых раслін сямейства бабовых.

Гарох

Гарох пасяўны (Pisum sativum)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Pisum L.

Тыпавы від

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  26866
NCBI  3887
EOL  27825
IPNI  23257-1
Pisum sativum

Няспелае насенне гароху мае зялёны колер, выкарыстоўваецца ў якасці асновы для розных прадуктаў харчавання ці ў дадатак да іншых страў. Традыцыйная беларуская страва з гарохам — гэта гарохавы суп.

Батанічнае апісанне правіць

Гарох, у спрыяльных умовах, вырастае вышынёй да 2 метраў. Плодбоб, які змяшчае насенне (некалькі дробных шарыкаў).

Арэал правіць

Паходзіць з Заходняй Азіі і Каўказа, Усходняй і Паўднёвай Еўропы і Паўночнай Афрыкі[5]. Расце ў шматлікіх частках свету. Вядома 7 відаў, пашыраных ў Еўропе і Афрыцы.

Віды правіць

Род уключае сем відаў[6]:

Значэнне і выкарыстанне правіць

Выкарыстоўваецца ў харчовай прамысловасці і сельскай гаспадарцы. Культывуюць пераважна гарох пасяўны (Pisum sativum), як харчовы прадукт, корм для жывёлы і зялёнае ўгнаенне. Вырошчваюць як кармавую расліну таксама гарох палявы, або пялюшку (Pisum sativum arvense).

Гісторыя правіць

З'яўляецца адной з першых раслін, якая гадуюцца чалавекам. Насенне гароху было знойдзена ў археалагічных помніках на Блізкім Усходзе, узрост якіх 10 000 г. Верагодна, ён вырас прыкладна каля 7800 года да нашай эры. Каля 2000 года да нашай эры яго пачалі апрацоўваць ў Еўропе, на Усходзе, Індыі і Кітаі.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. а б Звесткі пра род Pisum у базе даных Index Nominum Genericorum Міжнароднай асацыяцыі па таксанаміі раслін (IATP). (англ.)
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 98. — 160 с. — 2 350 экз.
  5. http://www.ars-grin.gov/cgi-bin/npgs/html/taxgenform.pl?language=en Архівавана 6 красавіка 2011. Germplasm Resources Information Network (GRIN)
  6. Спіс відаў роду Pisum Архівавана 5 верасня 2017. на сайце The Plant List

Літаратура правіць

Спасылкі правіць

  • Горох: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)