Plants vs. Zombiesангл.: Расліны супраць зомбі) — відэагульня, распрацаваная і выпушчаная кампаніяй PopCap Games для Windows і Mac OS X у 2009 годзе, а пасля выпушчаная і на іншых платформах.

Plants vs. Zombies
Распрацоўшчык PopCap Games[d]
Выдавец PopCap Games[d]
Частка серыі Plants vs. Zombies[d]
Дата выпуску 5 мая 2009
Апошняя версія
Жанр tower defense[d]
Стваральнікі
Геймдызайнер George Fan[d]
Кампазітар
Тэхнічныя даныя
Платформы Nintendo DS, Windows Phone[d], Android, PlayStation Vita, PlayStation 3, Windows, PlayStation Portable[d], macOS[2], iOS і BlackBerry 10[d]
Гульнявыя рухавічкі невядома і Fl[d]
Рэжымы гульні шматкарыстальніцкая гульня і аднакарыстальніцкая гульня[2]
Мова інтэрфейсу англійская[2]
Носьбіты лічбавае распаўсюджванне[d] і лічбавая спампоўка[d]
Кіраванне камп’ютарная мыш і сэнсарны экран[d]
Афіцыйны сайт (руск.)
Афіцыйны сайт (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У Plants vs. Zombies гулец бярэ на сябе ролю домаўладальніка, чый дом пастаянна падвяргаецца нападам зомбі з размешчаных насупраць могілак. Каб абараніць хату ад зомбі, гульцу трэба саджаць расліны, якія наносяць страты ці іншым чынам прычыняюць шкоду надыходзячым ворагам. Па ходзе ўзроўню гулец збірае адзінкі «сонцы», валоданне пэўнай колькасцю якіх дазваляе пасадзіць тую ці іншую расліну. Зомбі набліжаюцца да хаты па некалькіх раўналежным лініям, якія праходзяць па лужку поруч хаты, з прычыны чаго гульцу патрабуецца саджаць расліны на ўсіх гэтых лініях. Калі хоць адзін зомбі дабіраецца да канца сваёй лініі, узровень лічыцца прайграным.

Цікавыя факты правіць

  • Першапачаткова гульню хацелі назваць «Lawn of the Dead» (Газон мерцвякоў), што падобна па гучанні на вядомы фільм Джоржда Рамэра «Dawn of the Dead» (Світанак мерцвякоў). Але назву змянілі па юрыдычных прычынах.
  • У кампутарнай гульні World of Warcraft ёсць задача «Поле нежывых», гульнявая механіка якога капіюе Plants vs. Zombies. Затое ў багажніку аўтамабіля вар’ята Дэйва можна знайсці скрынку з надпісам «World of Warcraft».
  • У рэжыме узнагарод версіі Game of the Year Edition калі пракруціць старонку ўніз, то можна ўбачыць рэчы і герояў з іншых гульняў PopCap Games, а на самым дне — знайсці зомбі-кітайцаў.
  • На газеце Newspaper Zombie можна разглядзець надпіс «Zombie», напісаную дагары нагамі.
  • Калі ў галоўным меню пстрыкнуць на кветку, то адзін пялёстак паляціць, а другі — зваліцца.

Зноскі

  1. https://archive.org/details/PlantsVs.ZombiesVersion1.2.0.1073PopCap2011
  2. а б в Steam — 2003. Праверана 31 сакавіка 2022.