Plus ultra

(Пасля перасылкі з Plus Ultra, дэвіз)

Plus ultra (у перакладзе з латыні «далей мяжы» ці «за межы») — афіцыйны дэвіз Іспаніі, прыняты Карлам V.

Сучасны герб Іспаніі

Гісторыя дэвізу звязана з Фердынандам Арагонскім і фарміраваннем іспанскага герба. У 1492 годзе з заваяваннем Гранады завяршылася Рэканкіста, і аб'яднанае каралеўства Кастыліі, Леона і Арагона далучыла да сябе стратэгічна важныя Геркулесавы слупы, якія з'яўляюцца варотамі з Атлантыкі ў Міжземнае мора. Тады ж на гербе Іспаніі з'явіліся Геркулесавы слупы і герб Гранады як сімвалы новых тэрыторый і кантролю над выхадам у Атлантыку.

Аднак, калі Фердынанд дадаваў на герб калоны, дэвіз гучаў інакш: Non plus ultra, гэта значыць «не далей» межаў свету. Паводле грэчаскай легенды, гэты надпіс быў нанесены на геркулесавы слупы ў папярэджанне мараплаўцам. Але пасля адкрыцця Вест-Індыі Калумбам часціца «non» адпала і дэвіз са сцвярджальнага стаў заклічным. І ўжо ў такой форме яго зацвердзіў кароль аб'яднанай Іспаніі Карл V з мэтай разбурыць старажытнае павер'е пра тое, што хаджэнні за Гібралтар небяспечны.

Гл. таксама правіць