Podoces panderi — птушка сямейства крумкачовых.

Podoces panderi
Pander's Ground Jay (Podoces panderi) (8079418356) (cropped).jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Podoces panderi (Fischer-Waldheim], 1821)

Ахоўны статус
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  562349
EOL  916067

АпісаннеПравіць

Даўжыня цела каля 30 см, вага 80-150 (да 170) г. Верх цела попельна-шэры, жывот мае ружовае адценне, крылы белыя з чорным, хвост чорны. На грудзях характэрная чорная пляма.

РаспаўсюджаннеПравіць

Распаўсюджаная ў пустынях Сярэдняй Азіі і Паўднёвага Казахстана.

Спосаб жыццяПравіць

Селіцца ў барханных або грудкаватых пясках з рэдкім хмызняком. Жыве асела, трымаецца звычайна паасобку, зграй ніколі не ўтварае. Добра і хутка бегае, робячы крокі да 30 см, але можа і скакаць, як сарока. Лётае мала, пры небяспецы стараецца ўцячы, і толькі заспетая знянацку ўзлятае і, праляцеўшы нізка над зямлёй, хаваецца ў бліжэйшыя кусты. Голас — рэзкае стракатанне.

ХарчаваннеПравіць

Сілкуецца насякомымі і іх лічынкамі, павукамі, скарпіёнамі, дробнымі яшчаркамі, насеннем пустынных раслін. Корм збірае пераважна на зямлі.

РазмнажэннеПравіць

Пары ўтварае толькі на час гнездавання. Грувасткія крытыя гнёзды, якія нагадваюць сарочыя, будуе на кустах на вышыні да 1,5 м. Кладка з 4-6 зелянява-блакітных з крапінамі яец наседжвае самка на працягу 16-19 дзён, а самец корміць яе. Птушаняты пакідаюць гняздо праз 15-16 дзён, некаторы час вандруюць з бацькамі, перасоўваючыся па зямлі, але неўзабаве вывадкі распадаюцца, і сойкі — як маладыя, так і дарослыя — пачынаюць весці адзіночны спосаб жыцця.

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Биологический энциклопедический словарь / Гл. ред. М. С. Гиляров; Редкол.: А. А. Баев, Г. Г. Винберг, Г. А. Заварзин и др. — М. : Сов. энциклопедия, 1986. — С. 555. — 831 с. — 100 000 экз.

СпасылкіПравіць