Крапінец

род раслін
(Пасля перасылкі з Polygala)

Крапінец[4] (Polýgala) — род сямейства Крапінцовыя (Polygalaceae).

Крапінец

Крапінец звычайны (Polygala vulgaris)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Polygala L., 1753[3]

Сінонімы
Віды

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  29302
NCBI  4275
EOL  39948469
GRIN  g:9707
IPNI  330512-2
Polygala chamaebuxus
Polygala amara
Polygala lutea
Polygala macradenia var. macradenia
Polygala japonica
Polygala paucifolia
Polygala nana
Polygala poaya

Крапінец расце амаль ва ўсіх ўмераных і цёплых кліматычных зонах[5].

Назва правіць

Назва роду Polygala паходзіць ад старажытнагрэчаскага грэч. πολύς + грэч. γάλα — «шмат малака», лічылася, што расліна здольна павялічыць надоі малака ў буйной рагатай жывёлы[6].

Батанічнае апісанне правіць

Шматгадовыя травы, паўкусты або кусты. Чашачка пяцілісточкавая, пасля адцвітання застаецца пры плодзе. Два ўнутраных чашалісцікі (крылцы) буйней іншых і ярка афарбаваныя. Пялёсткаў ад трох да пяці, зрослых у рознай ступені. Плод — каробачка, сціснутая з бакоў, зваротнасэрцападобная. Насенне з зубчастым прынасеннікам, вярхушка яго выгнутая, пашыраная, звычайна падзеленая на дзве няроўныя лопасці; завязь верхняя, двухгнёздавая, у кожным гняздзе развіваецца па адной насеніне.

Віды правіць

Род ўключае віды[7][8][9][10][11][12]:

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Sp. Pl. 2: 701. 1753
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 100. — 160 с. — 2 350 экз.
  5. Polygala. The Jepson eFlora 2013.
  6. Coombes, A. J. (2012). The A to Z of Plant Names. USA: Timber Press. pp. 312. ISBN 9781604691962.
  7. Polygala. North American species. USDA PLANTS.
  8. Polygala: list of species. Flora of China.
  9. GRIN Species Records of Polygala. Архівавана 6 грудень 2000. Germplasm Resources Information Network (GRIN).
  10. Polygala. FloraBase. Western Australian Herbarium.
  11. Polygala. Atlas of Living Australia.
  12. Polygala. Red List of South African Plants. SANBI.

Літаратура правіць

  • Лярскі А. М. Крапінец // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз. — С. 63.
  • Определитель высших растений Украины / Акад. наук Украинской ССР; Ин-т ботаники им. Н. Г. Холодного; Редкол.: Ю. Н. Прокудин, Д. Н. Доброчаева, Б. В. Заверуха, В. И. Чопик; Авт.: М. И. Котов, Ю. Н. Прокудин, А. И. Барбарич и др. — 2-е изд., стереот., с незначительными доп. и исправлениями. — К. : Фитосоциоцентр, 1999. — 548 с. — ISBN 966-7459-18-7.

Спасылкі правіць