«Праўда» (польск.: Prawda. Tygodnik Polityczny, Społeczny i Literacki) ― штотыднёвая палітычная, грамадская і літаратурная газета, якая выходзіла ў Варшаве ў 1881―1915 гадах. Адно з вядучых выданняў «варшаўскага пазітывізма», якое адлюстравала яго эвалюцыю[1].

Prawda. Tygodnik Polityczny, Społeczny i Literacki
Тып часопіс
Уладальнік Аляксандр Свентахоўскі і інш.
Выдавец Aleksander Świętochowski[d]
Заснавана 1881
Спыненне публікацый 1915
Мова польская
Перыядычнасць штотыднёвная
Галоўны офіс Варшава
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Выдаўцы і рэдактары

правіць
 
Аляксандр Свентахоўскі. Маст. Казімеж Мардашэвіч. 1908

Заснавальнік, выдавец і рэдактар (з 1902 года) ― пісьменнік і публіцыст Аляксандр Свентахоўскі. З 1902 года рэдактар А. Дэмбоўскі, з 1906 года ― рэдактар Р. Серашэўска, з 1908 года выдавец В. Біскупскі, рэдактар Р. Навакоўскі, з 1909 года выдавец Ю. Яблонскі, з 1910 года рэдактар А. Джон, з 1912 года рэдактар В. Ржымоўскі (выдавец з 1914), з 1915 года выдавец Б. Тышка.

Канцэпцыя газеты

правіць

Першапачаткова выступіла як публіцыстычная газета (цыклы артыкулаў А. Свентахоўскага «Я мыслю ― значыць, існую...» (1881), «Палітычныя нататкі» (1882), «Барацьба за існаванне» (1883). Газета зыходзіла з уяўлення аб нязменнасці існуючых сацыяльных адносін і падтрымлівала канцэпцыю Джэймса Міля аб суіснаванні ўсіх сацыяльных слаёў і палітычных груп для вырашэння практычных праблем у духу дэмакратычнага лібералізму. Заклік газеты «праца ля асноў» клікаў інтэлігенцыю адукоўваць народ, будаваць у вёсках школы і бальніцы. Лозунг «арганічнай працы» казаў пра ператварэнне грамадства ў адзіны нацыянальны арганізм. Пасля паўстання 1863―1864 гадоў варшаўскі пазітывізм спрабаваў растлумачыць ідэю негвалтоўнага супраціву царызму, і збольшага гэта яму ўдалося: рамантычны вобраз узброенага змагара за незалежную Польшчу пацьмянеў. Газета заклікала засяродзіцца на інтэлектуальнай, культурнай і сацыяльнай праблемах каб захаваць нацыю[2][3].

Аўтары газеты

правіць

Артыкулы і фельетоны Свентахоўскага, а таксама артыкулы прыцягнутых ім у газету вядомых польскіх пісьменнікаў, навукоўцаў і культурных дзеячаў, аказалі безуслоўны ўплыў на фарміраванне новага пакалення польска-літоўскай інтэлігенцыі. Каля 1887 года кірунак газеты змяніўся ў сувязі з пачаткам супрацоўніцтва з газетай групы публіцыстаў сацыялістычных поглядаў (Л. Кшывіцкі, Ф. Дашынскі, К. Келез-Краузэ, Ю. Мархлеўскі, С. Мендэльсон, А. Варскі, Л. Васілеўскі, Л. Вянярскі). З 1902 года на старонках газеты развівалася дзейнасць двух публіцыстычных тэндэнцый: ліберальна-дэмакратычнай і сацыялістычнай.

У культурным раздзеле з артыкуламі выступалі Рамуальда Бадуэн де Куртэне, Ф. Багацкі, С. Дыкштэйн, Ю. Давід, Ю. Гайслер, З. Герынг, А. Інлендэр, Я. Карловіч, С. Кржэмінскі, Зыгмунт і Зянон Пяткевічы, Ю. Паплаўскі, С. Позняр, Ю. Патоцкі, С. Рамулт, В. Смаленскі, У. Спасовіч, Л. Страшэвіч. Карэспандэнтамі газеты з'яўляліся К. Барташэвіч, Іван Франко, Г. Йеж, Ф. Равіта-Гаўронскі, О. Буйвід, Э. Парэмовіч, Е. Пшэвоскі. Са сваімі творамі выступалі Ф. Брадаўскі, Іван Франко, С. Гамулінскі, І. Мацыеўскі, Эліза Ажэшка, Ю. Савіцка, В. Букавінскі, Г. Данілоўскі, У. Рэймонт, В. Серашэўскі, С. Слонскі, Л. Стаф, С. Жэромскі, К. Пшэрва-Тэтмаер. Крытычныя літаратурныя артыкулы і рэцэнзіі публікавалі А. Бем, П. Чмялоўскі, Ю. Катарбінскі, А. Драгашэўскі, В. Фельдман[4][5][6]. Газета праводзіла дыскусіі аб тэатры, жывапісу, арганізоўвала юбілейныя акцыі, занмалась выдавецкай дзейнасцю (бібліятэка «Праўды»).

Зноскі

  1. Rudzki J. Aleksander Świętochowski i pozytywizm warszawski. — Warszawa: Państwowe Wydawnictwo Naukowe, 1968. — 218 с.
  2. Bałabuch H. Nonkonformistyczne ujęcie problematyki cenzury i wolności słowa (zaborczej i polskiej) w komparatystyce Aleksandra Świętochowskiego // Klio. Czasopismo Poświęcone Dziejom Polski i Powszechnym. — Warszawa: 2011. — Т. 17. — С. 71―96.
  3. Janicka A. Tradycja i zmiana. Literackie modele dziewietnastowieczności: pozytywizm i «obrzeża». — Białymstok: Uniwersytet w Białymstoku, 2015. — 572 с. — ISBN 978-83-933030-7-6.
  4. Brykalska M. Aleksander Świętochowski redaktor «Prawdy». — Warszawa: Instytucie Badań Literackich PAN, 1974. — 320 с.
  5. Prawda. Tygodnik Polityczny(недаступная спасылка). Onet Portal Wiedzy (13 сакавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016.
  6. PRAWDA. Tygodnik polityczny, społeczny i literacki(недаступная спасылка). EDUTEKA.PL (21 лістапада 2012). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2014.

Літаратура

правіць
  • Brykalska M. Aleksander Świętochowski. ― Warszawa, 1987
  • Sandler S. Ze studiów nad Świętochowskim. ― Warszawa, 1957
  • Świętochowski A. Wspomnienia. ― Wrocław, 2006

Спасылкі

правіць