Preisner’s Music

канцэртны альбом Збігнева Прайснера

«Preisner’s Music» (па-беларуску: Музыка Прайснера) — першы канцэртны альбом польскага кампазітара Збігнева Прайснера, выпушчаны лэйблам «Virgin Records» у 1995 годзе[5]. У аснову альбома лёг канцэрт, які адбыўся 15 чэрвеня 1995 года ў саляной шахце ў Вялічцы. На канцэрце была выканана музыка, напісаная да фільмаў Кшыштафа Кеслёўскага «Дэкалог», «Падвойнае жыццё Веранікі» і «Тры колеры», акрамя таго ў канцэртную праграму ўвайшлі кампазіцыі з кінастужак «Гульні ў палях Госпада», «Еўропа Еўропа», «Калі мужчына кахае жанчыну», «Парывы жадання», «Патаемны сад», «Шкода», «Экспрапрыяцыя».

Preisner’s Music
Вокладка альбома Збігнева Прайснера «Preisner’s Music» (1995)
Канцэртны альбом Збігнева Прайснера
Дата выпуску 27 кастрычніка 1995[1]
Запісаны 15 чэрвеня 1995
Жанр акадэмічная музыка
Працягласць 71:19[2]
71:42[3]
73:50[4]
Лэйбл Virgin Records[5]
Прафесійныя рэцэнзіі
Храналогія Збігнева Прайснера
Élisa
(1995)
Preisner’s Music
(1995)
Feast of July
(1995)

Выканаўцы правіць

У запісе альбома прымалі ўдзел наступныя калектывы і выканаўцы[6][5]:

Спіс кампазіцый правіць

Назва Працягласць
1. «Perte» Экспрапрыяцыя»; рэж. Джон Ірвін) 02:05
Частка I
Назва Працягласць
2. «Lac» Дэкалог, адзін»; рэж. Кшыштаф Кеслёўскі) 02:40
3. «Commencement» Кароткі фільм пра забойства»; рэж. Кшыштаф Кеслёўскі) 01:30
4. «Decision» Кароткі фільм пра забойства»; рэж. Кшыштаф Кеслёўскі) 01:46
5. «Holocaust» Дэкалог, восем»; рэж. Кшыштаф Кеслёўскі) 01:43
6. «Nymphea» Дэкалог, дзевяць»; рэж. Кшыштаф Кеслёўскі) 02:10
Частка II
Назва Працягласць
7. «Marionnettes» Падвойнае жыццё Веранікі»; рэж. Кшыштаф Кеслёўскі) 02:27
8. «Pluie» Патаемны сад»; рэж. Агнешка Холанд) 01:51
9. «Jardin d'hiver» Патаемны сад»; рэж. Агнешка Холанд) 02:05
10. «Oiseaux» Патаемны сад»; рэж. Агнешка Холанд) 00:54
11. «Jardin d'ete» Патаемны сад»; рэж. Агнешка Холанд) 02:14
Частка III
Назва Працягласць
12. «Lave» Парывы жадання»; рэж. Леа Пул) 01:40
13. «Conte d'amour» Парывы жадання»; рэж. Леа Пул) 02:25
14. «Cascade» Гульні ў палях Госпада»; рэж. Эктар Бабенка) 03:45
15. «Damage» Шкода»; рэж. Луі Маль) 01:35
16. «Homecoming» Калі мужчына кахае жанчыну»; рэж. Луіс Мандокі) 02:27
17. «Bataille» Еўропа Еўропа»; рэж. Агнешка Холанд) 01:41
Частка IV
Назва Працягласць
18. «Aurore» Квартэт у 4 частках»; рэж. Лукіа Рыкакі) 04:19
19. «Labyrinthe» Егіпет»; рэж. Іаланта Пташынска) 09:10
20. «Ciel» Егіпет»; рэж. Іаланта Пташынска) 03:04
Частка V
Назва Працягласць
21. «Tango» Тры колеры: Белы»; рэж. Кшыштаф Кеслёўскі) 02:24
22. «Bolero» Тры колеры: Чырвоны»; рэж. Кшыштаф Кеслёўскі) 03:01
23. «Enfer» Падвойнае жыццё Веранікі»; рэж. Кшыштаф Кеслёўскі) 04:40
24. «Song for the unification of Europe» Тры колеры: Сіні»; рэж. Кшыштаф Кеслёўскі) 07:11
25. «Perte» Экспрапрыяцыя»; рэж. Джон Ірвін) 02:32

Выхад правіць

Канцэрт у Вялічцы правіць

 
Капліца св. Кінгі ў Вялічцы, дзе 15 чэрвеня 1995 года адбыўся першы канцэрт музыкі Прайснера.

Поспех фільмаў Кшыштафа Кеслёўскага, які не ў малой ступені быў дасягнуты і дзякуючы музыцы Збігнева Прайснера, прынёс кампазітару міжнароднае прызнанне[7], а таксама паспрыяў кар’еры Прайснера ў Еўропе і Злучаных Штатах[8]. У першай палове 1990-х гадоў ён напісаў музыку для фільмаў англійскага рэжысёра Джона ІрвінаЭкспрапрыяцыя»), бразільца Эктара БабенкаГульні ў палях Госпада»), француза Луі МаляШкода»), канадскай рэжысёркі Леа ПулПарывы жадання»), мексіканца Луіса МандокіКалі мужчына кахае жанчыну»), а таксама для шэрагу фільмаў польскай рэжысёркі Агнешкі ХоландЕўропа Еўропа», «Аліўе Аліўе», «Патаемны сад»).

У гэты час на творчым шляху Прайснера паўстала пытанне: ці мае яго кінамузыка самакаштоўнасць і незалежнасць ад кіно? Каб адказаць сабе на гэтае пытанне Прайснер даў свой першы канцэрт. Гэта адбылося 15 чэрвеня 1995 года ў саляной шахце ў Вялічцы. На канцэрце гучала музыка Прайснера з кінастужак Кшыштафа Кеслёўскага, Агнешкі Холанд, Луі Маля ды іншых у выкананні Варшаўскага сімфанічнага аркестру, Варшаўскага камернага хору, хлапечага хору Кракаўскай філармоніі і салістаў[9]. Канцэрт завяршыўся доўгай авацыяй стоячы[10].

Запіс канцэрта быў выпушчаны асобным альбомам «Preisner’s Music». Адмысловыя гонгі разбіваюць канцэрт на пяць сэнсавых частак: пасля ўступнай мелодыі з фільма «Экспрапрыяцыя» гучыць шэраг мелодый з кінацыкла «Дэкалог» Кшыштафа Кеслёўскага; у другую частку ўвайшлі «Марыянеткі» з «Падвойнага жыцця Веранікі» і некалькі кампазіцый з фільма «Патаемны сад» Агнешкі Холанд; трэцяя частка ўключае ў сябе саўндтрэкі фільмаў «Парывы жадання» (рэж. Леа Пул), «Гульні ў палях Госпада» (рэж. Эктар Бабенка), «Шкода» (рэж. Луі Маль), «Калі мужчына кахае жанчыну» (рэж. Луіс Мандокі), «Еўропа Еўропа» (рэж. Агнешка Холанд); у чацвёртай частцы гучыць кінамузыка, дзе вядучую ролю іграе вакалістка Эльжбета Таварніцка; завяршаюць канцэрт найбольш вядомыя творы Прайснера, напісаныя да фільма Кшыштафа Кеслёўскага «Падвойнае жыццё Веранікі» і трылогіі «Тры колеры»[11].

На дыску «Preisner’s Music» значацца наступныя словы Прайснера:

  Я не люблю вяртацца назад і рабіць тое, што ўжо калісьці зрабіў, але я мусіў даведацца, ці гучыць мая музыка гэтак жа добра, калі яе не суправаджае кіно. Ці цвёрда яна стаіць на сваіх нагах, вырваная з кінематаграфічнага кантэксту? Каб праверыць гэта, я выбраў саляную шахту ў Вялічцы, непадалёк ад Кракава: патаемнае, загадкавае магічнае месца на глыбіні 130 метраў па зямлёй. Унікальная атмасфера з выключнай акустыкай[12][11].  

Выпуск альбома правіць

У выглядзе альбома «Preisner’s Music» быў выпушчаны 27 кастрычніка 1995 года лэйблам «Virgin Records»[1]. Альбом атрымаў высокую папулярнасць у Польшчы, у 1996 годзе Саюз вытворцаў аўдыя-відэа[pl] двойчы прысудзіў альбому статус плацінавага дыска[13].

Зноскі правіць

  1. а б в Preisner’s Music (Live) (фр.). Сайт «SensCritique[fr]». Праверана 12 чэрвеня 2022.
  2. Preisner's Music (1995) (англ.). Сайт «Soundtrack Collector[d]». Праверана 12 чэрвеня 2022.
  3. а б Preisner's Music (англ.). Сайт «Rate Your Music[en]». Праверана 12 чэрвеня 2022.
  4. а б Preisner’s Music — Zbigniew Preisner (англ.). Сайт «AllMusic». Праверана 12 чэрвеня 2022.
  5. а б в Zbigniew Preisner – Preisner's Music (англ.). Сайт «Discogs». Праверана 12 чэрвеня 2022.
  6. Preisner’s Music — Zbigniew Preisner (англ.). Сайт «AllMusic». Праверана 12 чэрвеня 2022.
  7. Zbigniew's biography (англ.)(недаступная спасылка). Афіцыйны сайт Збігнева Прайснера. Архівавана з першакрыніцы 17 лютага 2020. Праверана 6 ліпеня 2019.
  8. Małgorata Kosińska.. Zbigniew Preisner (англ.). Сайт «Culture.pl» (October 2006, upd. March 2014). Праверана 12 чэрвеня 2022.
  9. World Art Underground - program. Праверана 31 студзеня 2018.
  10. Sztuka w krainie soli. Праверана 31 студзеня 2018.
  11. а б Zbigniew Preisner, «Preisner’s Music», Virgin France, 1995.
  12. Albums: Preisner's Music (англ.)(недаступная спасылка). Афіцыйны сайт Збігнева Прайснера. Архівавана з першакрыніцы 17 верасня 2019. Праверана 6 ліпеня 2019.
  13. Platynowe płyty CD — Archiwum — przyznane w 1996 roku (польск.). Сайт Саюза вытворцаў аўдыя-відэа[pl]. Праверана 12 чэрвеня 2022.

Спасылкі правіць