Project Gutenberg, праект «Гутэнберг» — грамадскі праект па аблічбоўцы розных твораў сусветнай літаратуры. Заснаваны ў 1971 годзе, лічыцца найстарэйшай электроннай бібліятэкай. Большасць тэкстаў з’яўляюцца грамадскім набыткам.[4]

Праект «Гутэнберг»
Project Gutenberg
Выява лагатыпа
URL gutenberg.org
Тып сайта электронная бібліятэка
Мова(-ы) некалькі моў[d][1][2]
Аўтар Майкл Харт
Пачатак працы 1971 год
Рэйтынг Alexa 6 523[3]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Тэксты даступны як у выглядзе тэкставага файла, так і ў фарматах PDF, EPUB, MOBI. Мова большасці тэкстаў — англійская. З іншых моў часцей за ўсё прадстаўлены французская, нямецкая, фінская. Таксама ёсць тэксты на рускай і каталонскай мовах, на санскрыце і інш.

Праект атрымаў сваю назву ад Іагана Гутэнберга, нямецкага выдаўца, які ў 1439 годзе выпусціў першы еўрапейскі друкаваны станок.

Гісторыя правіць

 
Рост колькасці алічбаваных кніг у праекце з 1994 года

У 1971 годзе Майкл Харт, студэнт Ілінойскага ўніверсітэта, атрымаў доступ да сервера Xerox Sigma V і захацеў перавесці ў лічбавы від Дэкларацыю незалежнасці ЗША. Знаёмыя аператары дазволілі яму завесці рахунак з неабмежаванай колькасцю камп’ютарнага часу; яго кошт у той час па розных ацэнках складала 100 000 або 100 000 000 долараў.[5] Першапачаткова Харт збіраўся выкарыстаць гэты рахунак, каб зрабіць даступнымі 10 тысяч самых запатрабаваных кніг таго часу.[6] Тады і з’явілася ідэя праекта.

Да 2005 года калекцыя, сабраная ў рамках праекта, налічвала 17 000 тэкстаў. У снежні 2016 года на сайце было паказана, што для бясплатнай загрузкі даступна больш 53 000 дакументаў. Па стане на 20 мая 2020 года ў калекцыі 62 108 бясплатных электронных кніг.[7]

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. Library of Congress Online Catalog Праверана 9 ліпеня 2021.
  2. https://gutenberg.org/browse/languages/zh Праверана 9 ліпеня 2021.
  3. https://www.alexa.com/siteinfo/gutenberg.org
  4. Thomas, Jeffrey (20 July 2007). "Project Gutenberg Digital Library Seeks To Spur Literacy"
  5. "Hobbes' Internet Timeline". Archived from the original on 5 May 2009. Retrieved 17 February 2009.
  6. Day, B. H.; Wortman, W. A. (2000). Literature in English: A Guide for Librarians in the Digital Age. Chicago: Association of College and Research Libraries. p. 170. ISBN 0-8389-8081-3.
  7. "Project Gutenberg Releases eBook #50,000". Project Gutenberg News. 25 February 2017. Archived from the original on 25 February 2017.