Вішня

(Пасля перасылкі з Prunus subg. Cerasus)

Ві́шня[3] (Prunus subgen. Cerasus) — расліна падроду Cerasus роду Сліва (Prunus).

Вішня

Агульны выгляд квітнеючай дарослай расліны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Cerasus (Mill.) A.Gray, 1856


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
EOL  31410
GRIN  g:20151
IPNI  60431613-2

У культуры правіць

На Беларусі расце 6 відаў. Найбольшае гаспадарчае значэнне маюць вішня звычайная, ці кіслая (Prunus cerasus), якая вырошчваецца па ўсёй тэрыторыі краіны, і чарэшня (Prunus avium), якая ў большай ступені прымеркавана да паўднёвых рэгіёнаў. Пачынаюць пладаносіць на 3-4-ы год, перыяд гаспадарчага выкарыстання да 12-15 гадоў. Плады выспяваюць пераважна ў ліпені. Выведзены сарты, якія адрозніваюцца павышанай зімаўстойлівасцю і плоднасцю.

Цікавыя факты правіць

З 21 па 27 ліпеня ў горадзе Глыбокае прайшоў першы ў Беларусі «Вішнёвы фестываль». Паводле задумы ініцыятараў правядзення фестывалю праект прадугледжвае вяртанне Глыбокаму ранейшай вядомасці горада-саду. У гонар правядзення фестывалю 30 красавіка 2013 года было высаджана 1414 маладых дрэў падчас урачыстай цырымоніі закладкі вішнёвага саду[4].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 35. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Вишнёвый фестиваль (руск.)