Сенаеды

(Пасля перасылкі з Psocoptera)

Сенае́ды[1] (Psocoptera) — атрад насякомых з няпоўным ператварэннем.

Сенаеды

Сенаед Graphopsocus cruciatus
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Psocoptera Shipley, 1904

Сінонімы
Падатрады

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  103320
NCBI  30259
EOL  1028

Вядома каля 5500 сучасных відаў (5574 віду па стане на люты 2008), большасць з якіх жыве ў трапічных і субтрапічных раёнах. У пачатку XX стагоддзя было паказана, што сенаеды знаходзяцца ў парафілетычных адносінах з іншым традыцыйным атрадам насякомых — пухаедамі і вошамі (Phthiraptera).

Апісанне правіць

Звычайная даўжыня цела — 0,6—7 мм (да 10 мм — Thyrsophorus metallicus).

Дзве пары празрыстых крылаў складзеныя стрэшкападобна, у некаторых відаў скарочаныя ці адсутнічаюць. Галава буйная, яе пярэдняя частка прыкметна ўздутая. Ротавы апарат відазмененанага грызучага тыпу, прыстасаваны для саскрабання і расцірання сухой цвёрдай ежы.

Ператварэнне няпоўнае. Пераважна яйцакладучыя, сустракаюцца жывародныя. Некаторыя сенаеды плятуць павуцінневыя гнёзды. Лічынкі і дарослыя казуркі - насельнікі іглічных і лісцяных дрэў, ляснога подсцілу, гнёздаў птушак, сысуноў і казурак, жылых пабудоў і запасаў прадуктаў. Вольнажывучыя могуць служыць прамежкавымі гаспадарамі гельмінтаў авечак. Сінантропныя віды пашкоджваюць харчовыя запасы, калекцыі насякомых, гербарыі, кнігі.

Зноскі правіць

Літаратура правіць

Спасылкі правіць

  • Psocoptera (Insecta): World Catalogue and Bibliography — рэсурс, прысвечаны таксанаміі сенаедаў (англ.) (Праверана 22 верасня 2010)
  • psocodea.org — сайт прысвечаны сенаедам, пухаедам і вошам (англ.) (Праверана 22 верасня 2010)