Роберт Броўн

(Пасля перасылкі з R.Br.)

Ро́берт Бро́ўн (англ.: Robert Brown, 1773—1858) — брытанскі батанік канца XVIII — першай паловы XIX стагоддзя, марфолаг і сістэматык раслін, першаадкрывальнік «броўнаўскага руху»[6].

Роберт Броўн
англ.: Robert Brown
Партрэт Роберта Броўна пэндзля Генры Уільяма Пікерсгіла (англ.: Henry William Pickersgill)
Партрэт Роберта Броўна
пэндзля Генры Уільяма Пікерсгіла
(англ.: Henry William Pickersgill)
Дата нараджэння 21 снежня 1773(1773-12-21)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 10 чэрвеня 1858(1858-06-10)[1][2][…] (84 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці батанік, птэрыдолаг, брыёлаг, хірург, міколаг, натураліст, батанічны калекцыянер
Навуковая сфера батаніка, фізіялогія раслін
Месца працы
Навуковае званне дацэнт
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Джозеф Банкс
Вядомы як першаадкрывальнік «броўнаўскага руху», даследчык ядра ў раслінных клетках, аўтар шматлікіх прац па марфалогіі і сістэматыцы раслін
Член у
Узнагароды Медаль Коплі (1839)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся 21 снежня 1773 года ў Мантрозе ў Шатландыі, вучыўся ў Абердзіне, у Эдынбургскім універсітэце ў 1789—1795 гадах вывучаў медыцыну і батаніку.

У 1795 годзе паступіў фенрыхам (прапаршчыкам) і памочнікам хірурга ў Паўночны полк шатландскай міліцыі, з якім знаходзіўся ў Ірландыі. Тут ён збіраў мясцовыя расліны і сустрэў батаніка сэра Джозефа Банкса.

 
Партрэт Роберта Броўна ў маладосці
Сістэматык жывой прыроды
Аўтар найменняў шэрага батанічных таксонаў. У батанічнай (бінарнай) наменклатуры гэтыя назвы дапаўняюцца скарачэннем «R.Br.».
Спіс такіх таксонаў на сайце IPNI

Старанныя заняткі прыродазнаўчымі навукамі пасябравалі яго з Банксам, па рэкамендацыі якога ён быў прызначаны батанікам у экспедыцыі, адпраўленай у 1801 годзе на караблі «Інвестыгейтар» (англ.: Investigator) пад начальствам капітана Фліндэрса для даследавання берагоў Аўстраліі. Разам з мастаком Фердынандам Баўэрам ён наведаў некаторыя часткі Аўстраліі, затым Тасманію і астравы Басава праліва. Больш усяго яго цікавілі флора і фаўна гэтых краін.

У 1805 годзе Броўн вярнуўся ў Англію, куды прывёз з сабой каля 4 000 відаў аўстралійскіх раслін, мноства птушак і мінералаў для калекцыі Банкса; у яго пайшло некалькі гадоў на апрацоўку гэтага багатага матэрыялу, якога яшчэ ніхто ніколі не прывозіў з далёкіх краін. Прызначаны сэрам Банксам бібліятэкарам яго дарагога збору натуральна-гістарычных сачыненняў, Броўн выдаў кнігу «Prodromus florae Novae Hollandiae» (Лондан, 1810), якую Ок'н аддрукаваў у «Isis», a Неес фон Эзенбек у Нюрнбергу ў 1827 годзе выдаў з дадаткамі. Гэта ўзорная праца паклала пачатак новам кірунаку геаграфіі раслін (фітагеаграфіі).

З новага пункта гледжання ён разглядаў раслінны свет у «General remarks on the Botany of Terra Australis» (Лондан, 1814) і ў сваім пазнейшым сачыненні пра размеркаванне раслінных сямействаў у Аўстраліі праявіў усю глыбіню сваіх поглядаў на прыроду. Пазней ён апублікаваў яшчэ «Supplementum primum florae Novae Hollandiae» (Лондан, 1830), матэрыялам для якога паслужылі гербарыі, сабраныя найноўшымі даследчыкамі.

Ён складаў таксама аддзелы батанікі ў данясеннях Роса, Пары і Клэпертана, падарожнікаў па палярных краінах, дапамагаў хірургу Рычардсану, які сабраў шмат цікавага ў час падарожжа з Франклінам; паступова апісаў гербарыі, сабраныя Хорсфілдам (Horsfield) на Яве ў 1802—1815 гадах, Оўдні і Клэпертанам у Цэнтральнай Афрыцы, Крысціянам Смітам, спадарожнікам Такі — у час экспедыцыі па цячэнні Конга.

Член Лонданскага каралеўскага таварыства (з 1810 года). З 1810 па 1820 год Роберт Броўн кіраваў Лінееўскай бібліятэкай і вялікімі калекцыямі свайго заступніка Банкса, прэзідэнта Лонданскага каралеўскага таварыства. У 1820 годзе ён стаў бібліятэкарам і захавальнікам батанічнага аддзялення Брытанскага музея, куды пасля смерці Банкса былі перададзены калекцыі апошняга. Дзякуючы гэтым зборам і бібліятэцы і той масе раслін разнастайных краін, якімі ён заўсёды быў акружаны, Броўн быў лепшым знаўцам раслін.

Натуральная сістэма шмат чым яму абавязана: ён імкнуўся як мага большай прастаты як у класіфікацыі, так і ў тэрміналогіі, пазбягаў усякіх непатрэбных новаўвядзенняў; вельмі шмат зрабіў для выпраўлення вызначэнняў старых і ўсталявання новых сямействаў. У сваёй класіфікацыі вышэйшых раслін ён падзяліў пакрытанасенныя і голанасенныя расліны.

Ён працаваў таксама і ў вобласці фізіялогіі раслін: даследаваў развіццё пылавіка і рух плазматычных цельцаў у ім. У 1827 годзе Броўн адкрыў рух пылковых зерняў у вадкасці (пазней названы яго імем). Даследуючы пылок пад мікраскопам, ён усталяваў, што пылковыя зерні, які плаваюць у раслінным соку, рухаюцца хаатычна зігзагападобна ва ўсе бакі[7]. Броўн першым вызначыў ядро ў расліннай клетцы і апублікаваў гэтыя звесткі ў 1831 годзе. Гэтыя даследаванні змешчаны ў 4 і 5 тамах, перакладзеных на нямецкую мову Неес фон Эзенбекам «Vermischten botan. Schriften» (5 т., Нюрнберг, 1827—1834).

Заслугі Роберта Броўна ў батаніцы былі відавочныя, і ў 1849 годзе ён стаў прэзідэнтам Лінееўскага таварыства ў Лондане, дзе служыў навуцы да 1853 года.

Пасля яго смерці 10 чэрвеня 1858 года, Бенет (Bennet) выдаў «The miscellaneous botanical works of Robert Brown» (3 тома, Лондан, 1866—1868).

Роберт Броўн пахаваны на могілках Кенсал-Грын (англ.: Kensal Green Cemetery) у Лондане.

Гл. таксама

правіць

Зноскі

  1. а б Robert Brown
  2. а б Robert Brown // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Броун Роберт / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. www.accademiadellescienze.it
  5. а б www.accademiadellescienze.it Праверана 1 снежня 2020.
  6. Гезехус Н. А. Броуновское движение // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
  7. Прычыну броўнаўскага руху растлумачылі Альберт Эйнштэйн (у 1905 годзе) і Марыян Смалухоўскі (у 1906 годзе).

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць