ROSTANY
ROSTANY (ROS†ANY) — беларуская bass-music-група, якая заявіла пра сябе ў 2012 годзе як першы калектыў, які выконвае электрахаўс цалкам ужывую, без выкарыстання фанаграмы і некаторых іншых прыёмаў. Канцэпцыя групы заключаецца ў выкананні сучаснай музыкі (Electro House, Complextro, Dubstep) у рэальным часе пры дапамозе традыцыйнага музыцыравання, што значыць здабываючы кожны гук і мадулюючы яго ўжывую. Даючы канцэрты ў Беларусі, Польшчы і Кітаі[1], група была адзначана тэлевізійнымі ўзнагародамі і запрашалася для музычнага суправаджэння адказных цырымоній (напр., «Тэлевяршыня-2015»[2]) і саўндтрэкінга тэлеперадач нацыянальнага беларускага адбору на дзіцячы конкурс песні «Еўрабачанне», а таксама для стварэння саўндтрэку праграмы «Фактар сілы».
ROSTANY | |
---|---|
![]() ROSTANY выконваюць свой жывы сэт у Гуанчжоу падчас тура «Electric Toys Show» па Кітаю (вясна 2017 года) | |
Асноўная інфармацыя | |
Жанры |
Bass Music Drum and Bass Future Bass Big Room Electro house Complextro Dubstep |
Гады | 2012-па сённяшні дзень |
Краіна |
![]() |
Горад | Мінск |
Мова песень |
Англійская Беларуская Руская |
Лэйбл |
VG Piarshak |
Склад |
Віктар Рудэнка Сяргей Кучынскі Альберт Красноў |
Іншыя праекты |
Dali |
rostany.com | |
![]() |
Гісторыя
правіцьСтварэнне новага праекта пачалося са з’яўлення ідэі сумяшчэння клубнага гучання і жывых выступаў. У сваім папярэднім праекце DALI лідар гурта Віктар Рудэнка выкарыстоўваў на жывых канцэртах значную колькасць інструментаў, сінтэзаваных пры дапамозе камп’ютарных праграм. У апошніх трэках DALI жывы бас стаў электронным і выконваўся клавішнікам ва ўсіх песнях падчас канцэртаў.
Гурт быў прэзентаваны ў якасці хэдлайнера фестывалю «Relax Weekend 2012».[3]
У 2016 годзе на амэрыканскім лэйбле VG (Чыкага) быў выпушчаны альбом «Copy-Paste Me», які даступны на iTunes.[4]
Заснаванае на трэках гэтага альбома шоу «Electric Toys» гурта ROSTANY абляцела больш за 40 гарадоў Кітаю — у межах тура 2017 года гурт даў канцэрты на 60 пляцоўках Паднябеснай.
Удзельнікі
правіць- Віктар Рудэнка — вакаліст, гітарыст, клавітарыст і аўтар песень.
- Сяргей Кучынскі — гітарыст, бітмэйкер.
- Альберт Красноў — клавішнік, бэк-вакаліст.
У розны час у праекце таксама прымалі ўдзел:
- Клавішнікі: Антон Рубацкі, Уладзімір Іваноў, Міхаіл Оргіш
- Бубначы: Сяргей Васількоў, Аляксандр Гарох
Зноскі
правіць- ↑ Евгений Карпов. "Станем там звездами и бесплатно выступим в "Минск-Арене". Как белорусы покоряют шоу-бизнес Китая(недаступная спасылка). Белорусский портал TUT.BY. TUT.BY (11 чэрвеня 2016). Архівавана з першакрыніцы 15 ліпеня 2016. Праверана 16 мая 2017.
- ↑ АТН новости Беларуси и мира. Торжественная церемония награждения победителей XI Национального телевизионного конкурса "Телевершина". . XI Национальный телевизионный конкурс "Телевершина" (21 мая 2015).
- ↑ Группа «Rostany»
- ↑ The ROSTANY / Music Архівавана 18 снежня 2014.