Rammstein
Rammstein — рок-гурт з усходняга Берліну, створаны ў 1994 г. Музыкальны стыль самі ўдзельнікі гурта вызначаюць як індастрыял-метал з элементамі нямецкай цяжкай сцэны (Neue Deutsche Härte). Rammstein — сусветна вядомы гурт, амаль усе песні выконваюць на роднай мове. Візітнай карткай гурта з’яўляюцца захапляючыя сцэнічныя вогненныя шоу, непаўторны стыль і эпатажныя тэксты.
Rammstein | |
---|---|
| |
Асноўная інфармацыя | |
Жанры | Neue Deutsche Härte[d], індастрыял-метал[d][1] і шок-рок[d][1] |
Гады | 1994 — па наш час |
Краіна | Германія |
Адкуль | Берлін |
Лэйблы | Motor Music[d], Republic Records[d] і Universal Music Group |
Склад | |
rammstein.de | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Паходжанне назвы
правіцьНазва гурта паходзіць ад назвы ваеннай базы ЗША ў Германіі Рамштайн (Ramstein). 28 жніўня 1988 на авіябазе падчас авіяшоў здарылася сутыкненне трох самалётаў. У выніку трагедыі загінула каля 70 чалавек, больш як 300 атрымалі раненні. Першая версія назвы гурта гучала як «Rammstein-Flugschau», менавіта з дзвюма «m». Потым другую частку назвы ўдзельнікі выдалілі, а назва авіябазы так і засталася напісана з памылкай. Іншая трактоўка «Rammstein» — у перакладзе з нямецкага — «таранны камень» — моцна і жорстка, так удзельнікі характарызуюць гучанне сваіх песень.
Гісторыя
правіцьГурт створаны ў 1994 у Берліне Рыхардам Круспэ. Сваю музыкальную працу ён пачаў у гурце «Orgasm Death Gimmick» у 1989 г. Пасля аб’яднання Германіі Рыхард вяртаецца на радзіму ў горад Шверын. Там ён знаёміцца з будучымі ўдзельнікамі гурта Оліверам Рыдэлем і Крыстоферам Шнайдэрам, крыху пазней і з Цілям Ліндэманам. Ліндэман, які іграў раней на барабанах, у новым гурце заняў месца саліста. Упершыню кампазіцыі калектыву прагучалі 19 лютага 1994 г. на конкурсе маладых гуртоў у Берліне. Яны выканалі песні «Das alte Leid», «Seemann», «Weißes Fleisch» і «Rammstein» і перамаглі, атрымаўшы права на запіс у прафесійнай студыі. Пазней да гурта далучыліся Пауль Ладэрс і Крысціан Лорэнс, якія раней ігралі ў «Feeling B». У такім складзе быў запісаны першы альбом Herzeleid (Сардэчны боль) пад лэйблам Motor Music. Усе тэксты напісаў Ціль Ліндэман. Дыск разышоўся вялікім тыражом і праз некаторы час меў ужо статус «залатога». У падтрымку новага альбома Rammstein здзейснілі тур па Еўропе на разагрэве ў Clawfinger. Услед за альбомам выходзіць сінгл «Engel», на які зняты кліп.
У 1997 гурт выпускае другі студыйны альбом «Sehnsucht», які адразу ж становіцца плацінавым.
Сусветную вядомасць гурта прынёс наступны альбом «Mutter» (Маці), запісаны ў 2001. Пазней выйшлі сінглы — «Ich Will», «Mutter», «Feuer Frei!» і відэакліпы да іх.
Перад выхадам наступнага альбома Rammstein здымае новы кліп «Mein Teil», а крыху пазней і сам альбом. Сусветны тур здзейснены ў гэтым жа годзе. Канцэрты ў рамках тура суправаджаліся вогненным, светавым, лазерным шоу, а таксама тэатральнымі сцэнамі. 28 кастрычніка 2005 выходзіць наступны, пяты альбом гурта. У 2006 годзе выходзіць DVD «Volkerball» з канцэртнымі запісамі.
Пасля доўгага перарыву стала вядома, што на кастрычнік 2009 запланаваны выпуск шостага альбома Rammstein. 18 верасня выйшаў сінгл «Pussy», а ўжо 16 кастрычніка свет убачыў і сам альбом «Liebe Ist Fur Alle Da» (Каханне для ўсіх). Альбом, як потым аказалася, стаў самым скандальным за ўсю гісторыю гурта. Па-першае, кліп «Pussy», у якім прысутнічаюць устаўкі з парнафільмаў. Кліп быў забаронены для паказу па тэлебачанні. Па-другое, тэкст кампазіцыі «Ich Tu Dir Weh» паказаўся, на думку нямецкага дзяржаўнага камітэта па СМІ, небяспечным для моладзі. Тэкст песні змяшчаў элементы садамазахізму і насілля. Вокладка альбома была прызнана непрыстойнай і на продаж альбома ў Германіі быў накладзены ўзроставы цэнз.
Канцэрты
правіцьУ канцэртным туры «Liebe Ist Fur Alle Da» у спісе, між іншых, упершыню аказваецца і Беларусь. Гэта навіна вызвала даволі актыўную рэакцыю з боку прадстаўнікоў савета ветэранаў і грамадскага савета па маральнасці, якія вырашылі дабівацца адмены канцэрта[2]. Сярод моладзі, у сваю чаргу, гэта заява падвергнулася крытыцы. 25 лютага 2010 міністр культуры Павел Паўлавіч Латушка заявіў, што не бачыць пагроз і прычын для адмены канцэрта[3]. 7 сакавіка на «Мінск-Арэне» канцэрт усе ж такі адбыўся[4]. Канцэрт наведалі 11.000 чалавек.
Склад
правіць- Ціль Ліндэман (ням. Till Lindemann) — вакал
- Рыхард Круспе (ням. Richard Z. Kruspe Bernstein) — сола-гітара, бэк-вакал
- Крысціан Лорэнц (ням. Christian Flake Lorenz) — клавішы
- Пауль Ландэрс (ням. Paul H. Landers) — рытм-гітара, бэк-вокал
- Олівер Рыдэль (ням. Oliver «Ollie» Riedel) — бас-гітара
- Крыстоф Шнайдер (ням. Christoph «Doom» Schneider) — ударныя
Дыскаграфія
правіцьЗноскі
- ↑ а б Metal Evolution — 2011.
- ↑ Чергинец настаивает на предварительном просмотре выступления Rammstein в Минске Архівавана 2 мая 2010.
- ↑ Латушко не видит оснований для отмены концерта Rammstein в Минске Архівавана 2 красавіка 2010.
- ↑ Около 11 тысяч человек пришли на концерт Rammstein в Минске Архівавана 10 красавіка 2010.
Спасылкі
правіць- Афіцыйны сайт (ням.)
- Беларускі сайт Архівавана 14 красавіка 2010.
- Rammstein-Russia.com Архівавана 26 красавіка 2010. (руск.)
- Міжнародны сайт (англ.)
- Міжнародны сайт № 1 (руск.)