Казялец
Казяле́ц[3] (Ranunculus) — род кветкавых раслін сямейства Казяльцовыя (Ranunculaceae).
Казялец | |||||||||||||||||
| |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Ranunculus L., 1753 | |||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||
| |||||||||||||||||
Тыпавы від | |||||||||||||||||
|
АпісаннеПравіць
Шматгадовыя і аднагадовыя травяністыя расліны вышынёй да 100 см з пучком тонкіх каранёвых валаснікоў ці развітым карэнішчам. Лісце чаргаванае, пальчата-раздзельнае або суцэльнае. Кветкі пераважна жоўтыя, адзіночныя ці ў суквеццях. Плод — шарападобны шматарэшак.
Арэал і відыПравіць
Аб’ядноўвае больш за 600 відаў (413 відаў[4]). Пашыраны ва ўмераным поясе Паўночнага паўшар’я. На тэрыторыі Беларусі каля 20 відаў, найбольш вядомыя: казялец едкі (Ranunculus acris), народная назва курыная слепата, казялец паўзучы (Ranunculus repens), казялец пякучы (Ranunculus flammula), казялец залацісты (Ranunculus auricomus), казялец шарсцісты (Ranunculus lanuginosus), казялец шматкветны (Ranunculus polyanthemos), казялец кашубскі (Ranunculus cassubicus), казялец даўгалісты (Ranunculus lingua), казялец ядавіты (Ranunculus sceleratus). Растуць на вільготных лугах, у лясах і інш.
ВыкарыстаннеПравіць
Лекавыя і дэкаратыўныя расліны. Многія віды казяльца атрутныя для буйнай рагатай жывёлы і авечак.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 108. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Ranunculus (англ.) // The Plant List
ЛітаратураПравіць
- Вынаеў Г. У. Казялец // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7). — С. 437.
СпасылкіПравіць
- Ranunculus (англ.) // The Plant List
- Лютик — род Ranunculus: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)