Renault S.A.
Renault S.A. — французская аўтамабілебудаўнічая карпарацыя. Штаб-кватэра — у прыгарадзе Парыжа.
Уласнікі і кіраўніцтва
правіцьНайбуйныя акцыянеры кампаніі — урад Францыі (15,01 %) і Nissan (15 %)[5].
Старшыня рады дырэктараў — Луі Швейцер, генеральны дырэктар і прэзідэнт — Карлас Гон.
Дзейнасць
правіць«Renault» кантралюе карэйскую кампанію Samsung Motors і румынскую Dacia, валодае 44 % акцый японскай кампаніі Nissan Motor (пры гэтым апошняй прыналежыць 15 % акцый Renault) і 20 % AB Volvo. Альянс Renault і Nissan (Renault Nissan Alliance) займае адно з першых месцаў у свеце па выпуску аўтамабіляў.
Кампанія выпускае аўтамабілі пад маркамі «Renault», «Samsung», «Dacia». У мадэльны шэраг уваходзяць легкавыя і камерцыйныя (у тым ліку цяжкія грузавікі) аўтамабілі, трактары і г. д.
У 2006 годзе кампанія прадала 2,433 млн. аўтамабіляў. Выручка за гэты перыяд склала 41,53 млрд. еўра, чысты прыбытак — 2,94 млрд. еўра[5].
У студзені 2008 г. Renault склала дамову з Microsoft і Novell на замену выкарыстоўваных дыстрыбутываў GNU/Linux на Suse Linux Enterprise Server, які падпадае пад дамову 2006 г. паміж Microsoft і Novell.
Мадэльны шэраг Renault
правіцьСучасны
правіць- Twingo
- Clio III — клас B (малы)
- Symbol — клас B (малы)
- Logan — клас B (малы)
- Megane II — клас C (гольф-клас)
- Laguna II — клас D (сярэдні)
- Vel Satis — клас E (бізнес-клас)
- Scenic II — кампактвэн
- Kangoo — універсал
- Trafic
- Master
Значныя гістарычныя мадэлі
правіцьУ Беларусі
правіцьСтанам на канец 2020 года ў Беларусі ў асабістай уласнасці грамадзян зарэгістравана 212 094 аўтамабіля маркі Renault[6].
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ а б (unspecified title) Праверана 22 мая 2022.
- ↑ а б Rapport d’activité – Année 2022 — 2023.
- ↑ https://group.renault.com/wp-content/uploads/2020/04/urd_2019_-3-avril_14h.pdf
- ↑ https://www.ft.com/content/515d978a-16c9-4af9-a8b8-4c5abdfd1ee7
- ↑ а б Renault пагнаўся за таннасцю. Ведамасці, № 109 (1883), 18 чэрвеня 2007
- ↑ Статистический обзор ко Дню автомобилиста и дорожника (руск.)(недаступная спасылка). belstat.gov.by (29 кастрычніка 2021). Архівавана з першакрыніцы 31 кастрычніка 2021. Праверана 31 кастрычніка 2021.
Спасылкі
правіць- Глабальны сайт кампаніі (англ.)