Жасцёр слабіцельны

(Пасля перасылкі з Rhamnus cathartica)

Жасцё́р слабіцельны[3], Жасцер паслабляльны[4], Крушына звычайная[5] (Rhámnus cathártica) — від кустоў роду Крушына (Frangula) сямейства Крушынавыя (Rhamnaceae).

Жасцёр слабіцельны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Rhamnus cathartica L. (1753)


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  28573
NCBI  3610
EOL  582356
GRIN  t:31018
IPNI  718256-1
TPL  kew-2523018

Назва правіць

Жасцёр слабіцельны, жыстор, жысцёр, жысцёрына[6], крушына[7][8][9], жыстар, жысцяр, жысцярына, засцір, крушына слабячая[10][11][12][13].

Батанічнае апісанне правіць

 

Жасцёр слабіцельны — моцна разгалінаваны куст ці дрэва прыкладна да 8 м вышыні[14], з адтапыранымі галінамі. Кара маладых парасткаў серабрыста-шэрага колеру, пазней становіцца бура-чорнай. Расліну лёгка адрозніць па прамых калючках, у якія ператвараюцца вярхушкі галін[14].

Супраціўнае лісце з хвосцікамі, яйкападобнае або эліптычнае, злёгку завостранае, глянцавітае, з трыма парамі дугападобных бакавых жылак, па краі гародчата-пільчатае[14].

У пазухах лісця размяшчаюцца сабраныя пучкамі па 10-15 у парасоны чатырохчленныя непрыкметныя зелянява-жоўтыя кветкі[14]. Цвіце з мая па чэрвень.

Формула кветкі:    і   [15].

 
Плады

З кветак развіваюцца круглявыя плады — ценакарпныя касцянкі — памерам з гарошыну, спачатку зялёныя, потым чорныя. Костачкі выпуклыя са спіннога боку і са слабай гранню з брушной. У адрозненне ад іх костачкі атрутных пладоў блізкароднаснага віду крушыны ломкай (Frangula alnus) плоскавыпуклыя, з храшчавым падвойным «клювікам»[16]. Мякаць плода руда-зялёная, саладкавата-горкая[14].

Распаўсюджанне і асяроддзе пражывання правіць

Жасцёр слабіцельны — расліна не вельмі распаўсюджаная, яна расце як на сонечных сухіх месцах, так і на вільготных глебах ў забалочаных лясах. Сустракаецца па канавах і ля агароджаў, у зарасніках кустоў, на могілках, па лясных узлесках і на балотах[14].

Хімічны склад правіць

Ва ўсіх частках расліны (у кары, лісці, пупышках і пладах) крушыны ўтрымліваюцца антрагліказіды, якія абумоўліваюць асноўнае фармакалагічнае дзеянне прэпаратаў з расліны. Асноўнымі антрагліказідамі з’яўляюцца біязіды: глюкафрангулін А (6α-L-рамноза-8β-D-глюказід франгула-эмадзіну), глюкафрангулін У (6α-D-апіяфураназіл-8β-D-глюказід франгула-эмадзіну); маназіды франгулін А і франгулін В.

Прымяненне правіць

Лекавая, меданосная, таніданосная, фарбавальная расліна.

У кары і лісці ўтрымліваюцца таніды (да 6 %), прыдатныя для дублення шкур.

Недаспелыя плады жасцёру даюць жоўтую фарбу, саспелыя — смарагдава-зялёную, пераспелыя — пурпурна-чырвоную, свежая кара — ярка-жоўтую, сухая кара — карычневую, чырвоную і чорную.

Меданос. Дае пчолам падтрымліваючы ўзятак пасля галоўных вясновых меданосаў. На вільготных месцах пад полагам лесу нектараноснасць павялічваецца. Мёд жоўты, вадкі, не зацукрываецца[17]. Медадайнасць — да 25 кг/га.

Насенне жасцёру ўтрымлівае 8-12 % тлустага алею, які прыдатны для вытворчасці лакаў і фарбаў.

Выкарыстоўваецца таксама для атрымання драўніны. Драўніна жасцёру цвёрдая, жаўтлявая з чырванаватымі прожылкамі, добра паліруецца, яе можна выкарыстоўваць для дробных вырабаў, дэкаратыўнай фанеры, асабліва цэняцца наплывы.

Жасцёр слабіцельны — дэкаратыўная расліна, цягавітая, хутка размнажаецца, але не рэкамендуецца разводзіць яе зблізку сельскагаспадарчых палёў, паколькі яна з’яўляецца прамежкавым гаспадаром іржаўнага грыбу.

Медыцынскае прымяненне правіць

У якасці лекавай сыравіны выкарыстоўваюць сабраныя позняй восенню спелыя і высушаныя плады жасцёра слабіцельнага (лац.: Fructus Rhamni catharticae)[14][16].

Склад рэчываў, якія вызначаюць слабільнае дзеянне, блізкі да рэчываў з кары крушыны ломкай (Frangula alnus). Антрагліказід (антронавы гліказід) — франгуляразід і яго вытворныя глюкафрангулін, эмадзін і франгулін вызначаюць фізіялагічнае дзеянне крушыны. Першасны антрагліказід франгуляразід валодае ванітавым дзеяннем, а акісленыя формы — слабільным.

У народнай медыцыне плады жасцёра выкарыстоўваюць як слабільны[14] і ірвотны сродак, супраць вадзянкі, падагры, пры хранічных хваробах скуры; настоем пладоў на спірце шаруюцца пры рэўматызме. Галіны выкарыстоўваюць пры язве і катарах страўніка, а кару — пры паніжанай кіслотнасці.

У гамеапатыі выкарыстоўваюць эсэнцыю са свежых пладоў. У ветэрынарыі плады і кару выкарыстоўваюць таксама ў якасці слабільнага сродку.

Лісце крушыны ўтрымлівае вялікую колькасць вітаміна С (да 800 мг%) і можа стаць сыравінай для атрымання канцэнтрату.

Збор, перапрацоўка і захоўванне правіць

Плады жасцёру збіраюць у перыяд паспявання, зрываючы іх рукамі[14]. Складаюць у вёдры або кошыкі. Сушаць у печах або сушылках пры тэмпературы 50-60, рассцілаючы тонкім пластом на рэшатах або лістах[14]. Сухія плады пакуюць ў мяшкі па 25-50 кг[14]. Захоўваюць у сухіх, добра ветраных памяшканнях. Тэрмін захоўвання чатыры гады.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 110. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Назва Жасцер паслабляльны згодна з Я. П. Шмярко, І. П. Мазан. Лекавыя расліны ў комплексным лячэнні. — Мн: Навука і тэхніка, 1989. — С. 388. — 399 с. — ISBN 5-343-00120-3.
  5. Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с. — у крыніцы пад назвай Rhamnus cathartica
  6. Federowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897
  7. Антонов А. А. О врачебных растениях, дикорастущих в Витебской губернии и употребляемых населением ее в домашней народной медицине. Витебск, 1888
  8. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
  9. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
  10. Анненков Н.  (руск.) Ботанический словарь, Спб, 1878
  11. З. Верас. Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік. — Вільня, Субач 2: Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра, 1924.
  12. Kraskoŭski A. Bielaruskija lekarskija ziolki. Wilnia, 1921
  13. Рытов М. В.  (руск.) Русские лекарственные растения. т. I. Петроград, 1918
  14. а б в г д е ё ж з і к Митюков А. Д., Налетько Н. Л., Шамрук С. Г. Жостер слабительный (крушина слабительная) // Дикорастущие плоды, ягоды и их применение. — Мн: Ураджай, 1975. — С. 48-50. — 200 с. — 130 000 экз.
  15. Барабанов Е. И. Ботаника: учебник для студ. высш. учеб. заведений. — М.: Издат. центр «Академия», 2006. — С. 306. — 448 с. — ISBN 5-7695-2656-4.
  16. а б Блинова К. Ф. и др. Ботанико-фармакогностический словарь: Справ. пособие / Под ред. К. Ф. Блиновой, Г. П. Яковлева. — м: Высш. шк., 1990. — С. 188. — ISBN 5-06-000085-0.
  17. Абрикосов Х. Н. и др. Крушина // Словарь-справочник пчеловода / Сост. Федосов Н. Ф.. — М.: Сельхозгиз, 1955. — С. 158. Архівавана 7 студзеня 2012.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць

  • Жёстер слабительный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.) (Праверана 6 студзеня 2013)