«Rocznik Literacki» («Літаратурны штогоднік») — літаратурна-мастацкі альманах XIX ст. Выдаваўся Р. Падбярэскім у Санкт-Пецярбургу ў 18431846 гг. (т. 1—3) і Вільні ў 1849 г. (т. 4) на польскай мове.

«Літаратурны штогоднік»
Арыгінальная
назва
Rocznik Literacki
Краіна  Расійская імперыя
Галоўны рэдактар Рамуальд Андрэевіч Падбярэскі
Заснавана 1843
Спыненне публікацый 1849
Мова польская
Галоўны офіс Санкт-Пецярбург (т. 1—3)
Вільня (т. 4)
Тыраж

Тэматыка

правіць

Задуманы як навукова-літаратурны, але з-за недазволу цэнзуры друкаваў пераважна літаратурныя творы. Дзякуючы кпопатам выдаўца меў шырокі попыт і вялікі тыраж (да 600 экз.). Арыентаваўся на дэмакратычныя пласты насельніцтва заходніх губерняў Расійскай імперыі, што найбольш выявілася, калі Падбярэскі адышоў ад кансерватыўнай групоўкі літаратараў (Г. Равускі, М. Грабоўскі, І. Галавінскі), таксама ад ліберала Ю. І. Крашэўскага, надрукаваўшы артыкул А. Грыфа, дзе сцвярджалася права літаратуры адлюстроўваць рэальнае жыццё. 3 гістарычных матэрыялаў надрукаваны 2 раздзелы працы «Гісторыя ў легендзе» (пра Ефрасінню Полацкую) М. Борха, «Погляд на першапачатковую гісторыю Літвы» І. Анацэвіча, «Пра спосабы вядзення вайны старажытнымі ліцвінам» А. Падбярэскага і інш. Альманах публікаваў вершы Т. Лады-Заблоцкага, Т. Зана, А. Э. Адынца, І. Кулакоўскага, Ф. Рысінскага і інш., фрагменты з твораў Ю. Крашэўскага, Г. Равуцкага, М. Грабоўскага і інш., вершы і 2 раздзелы «Шляхціца Завальні» Я. Баршчэўскага. Меў высокі ўзровень мастацкага афармлення, змяшчаў ілюстрацыі, партрэты тагачасных літаратараў і навукоўцаў, музычныя творы кампазітараў А. Абрамовіча, С. Манюшкі. У сувязі са зменаю палітычных настрояў у грамадстве («вясна народаў») Падбярэскі ў прадмове да 4 т. адмовіўся ад супрацоўніцтва з кансерватарамі і выклаў новую праграму свайго выдання, ажыццявіць якую здолеў у новым альманаху «Pamiętniki naikowa-literacki».

Літаратура

правіць