Рух (часопіс)

часопіс
(Пасля перасылкі з Ruch)

«Рух» (лацінкай: «Ruch») — нелегальны часопіс Беларускага нацыянальнага цэнтра. Гэтае выданне на той час было адным з найлепшых сярод эміграцыйных перыёдыкаў. Першы нумар выйшаў лацінкай, а другі-трэці ўжо кірыліцай.

«Рух»
Тып часопіс
Краіна Заходняя Нямеччына
Заснавана красавік 1946 года
Спыненне публікацый чэрвень 1948 года
Мова беларуская (класічная)
Галоўны офіс Рэгенсбург

Гісторыя правіць

З вясны 1946 года БНЦ пачаў выдаваць нелегальны часопіс «Рух» (першы нумар быў надрукаваны Станіславам Станкевічам у амерыканскай зоне акупацыі Нямеччыны, але ў мэтах канспірацыі было пазначана «Італія»). За 1946 год выйшлі тры нумары часопіса (2 і 3 адным выданнем), за 1947 — адзін, а ў 1948 годзе выйшаў пяты і ўжо апошні нумар.

Змест правіць

Часопіс змяшчаў прапагандысцка-ідэалагічныя тэксты, публіцыстыку, гістарычныя артыкулы, пісаў пра міжнародныя падзеі, пра сітуацыю на Бацькаўшчыне. Змешчаная ў першым нумары «Інструкцыя аб пашыраньні і карыстаньні часапісам» нагадвае падобны тэкст, які друкаваў падчас Вялікай Айчыннай вайны «Бюлетэнь Беларускай незалежніцкай партыі».

Нумары правіць

  • № 1 — красавік 1946 года.
  • № 2-3 — верасень 1946 года.
  • № 4 — студзень 1947 года.
  • № 5 — чэрвень 1948 года.

Спасылкі правіць