«S.N.U.F.F.» — дзясяты раман Віктара Пялевіна, выдадзены ў снежні 2011 года тыражом 150 000 экзэмпляраў.

S.N.U.F.F.
Жанр раман (фантастыка)
Аўтар Віктар Пялевін
Мова арыгінала руская
Дата першай публікацыі 1 снежня 2011
Выдавецтва Эксмо

Пялевін расшыфраваў слова SNUFF як Special Newsreel/Universal Feature Film, пасля чаго яго пачалі актыўна выкарыстоўваць паліттэхнолагі[1].

Анатацыя аўтара: «Раман-утøпія Віктара Пялевіна аб найглыбокіх таямніцах жаночага сэрца і вышэйшых сакрэтах лётнага майстэрства!»

Назва правіць

Снаф-відэа (Snuff film) — кароткаметражны фільм, дзе паказваецца рэальнае забойства з папярэдняй знявагай ахвяры. Распаўсюджваюцца для забавы і дзеля грошай.

Сюжэт правіць

Сюжэт рамана разгортваецца ў постапакаліптычным свеце вакол ўзаемаадносін дзвюх краін — Уркаіны (Уркаінскага Уркаганата), якую засяляюць «оркі», і Бізантыума (Big Byz), штучнага гіганцкага шара, які вісіць над ёй і населены «людзьмі».

Уркаіна з’яўляецца тэхналагічна адсталым грамадствам, дзе ў побыце размаўляюць на «верхнярускай» мове (дзяржаўная мова — верхне-сярэднясібірская), а Бізантыум, наадварот, з’яўляецца прасунутай тэхналагічна дзяржавай-«дэмакратурай», дзе пераважае царкоўнаанглійская мова, падобная на англійскую. Тым не менш, Бізантыум пакутуе ад недахопу фізічнай прасторы і ад законаў пра ўзрост згоды, якія забараняюць уступаць у публічны сэксуальны кантакт людзям, якія не дасягнулі 46 гадоў. Многія жыхары Бізантыума жывуць з лялькамі-робатамі («сурамі») рознай ступені прасунутасці.

Аповед вядзецца ад асобы «чалавека» — Дзям’яна-Ландульфа Дамілолы Карпава, які працуе аператарам узброенай беспілотнай лятаючай кінакамеры. У грамадзянскім жыцці Карпаў жыве са ўзятай у крэдыт сурай па імі Кая, якая ўцягвае яго і двух «оркаў» у інтрыгу, завязаную на яе ўласныя інтарэсы[2] ды інтарэсы элітаў. Кая маніпулюе Дамілолай, каб дамагчыся свайго.

Раман змяшчае мноства намёкаў на сучаснае (2011 год) сацыяльнае і палітычнае становішча Захаду і Расіі (а таксама «першага свету» і астатняга чалавецтва) і на іх узаемаадносіны, пададзеныя ў сатырычнай манеры. Тэкст мае шмат абсцэннай лексікі і «навамоўя», большай часткай створаным з англійскіх і рускіх слоў, якія змянілі сваё значэнне ў апісваным свеце будучыні.

Крытыка правіць

Літаратурны крытык Г. Л. Юзэфовіч адзначае: «У „S.N.U.F.F.“ ёсць усё, за што чытач любіць пялевінскі брэнд: і жарты (якія па-ранейшаму хочацца зачытваць уголас), і парадаксальна дакладна злоўлены і зацукраваны „дух часу“ (многія пасажы, якія тычацца оркскіх „свяшчэнных войн“, злавесна пераклікаюцца з самымі апошнімі падзеямі ў Расіі) … А тое, што кожны наступны пялевінскі тэкст аказваецца нязменна больш сумны, пранізлівы і трагічны папярэдняга (у цяперашнім сэрца часам разрываецца, як у якой-небудзь „Каштанцы“) — так гэта, верагодна, уласцівасць самога пісьменніка, які з узростам мігрыруе ў бок усё большага песімізму і надрыву»[3].

Зноскі

  1. На Банковой снимали кино. LB.ua. Праверана 9 лютага 2016.
  2. Мильчин К. А.. Вышел «S.N.U.F.F.» — новый роман Виктора Пелевина(недаступная спасылка) (8 снежня 2011). Архівавана з першакрыніцы 5 мая 2013. Праверана 7 лютага 2021.
  3. Юзефович Г. Л. Удивительные приключения рыбы-лоцмана: 150 000 слов о литературе. — М.: АСТ, 2016. — Стр. 32—34. — ISBN 978-5-17-099672-8.

Літаратура правіць

  • Артемьева Т. В., Микешин М. И. «Нечеловеческое» как литературная реальность и вызов обществу // Человек : журнал. — М.: Российская академия наук, 2012. — № 5. — С. 152—160. — ISSN 0236-2007.
  • Крикунов А. Уркаина будущего // «Еженедельник 2000». — № 5 (592).
  • Шикарёв С. А. Кандид и простодушный // Если : журнал. — М.: Любимая книга, 2012. — № 3. — С. 257—258. — ISSN 0136-0140.