Сацыяльна-гуманітарны ўніверсітэт (Варшава)

Сацыяльна-гуманітарны ўніверсітэт (польск.: SWPS Uniwersytet Humanistycznospołeczny) — польская недзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у Варшаве.

Сацыяльна-гуманітарны ўніверсітэт
(SWPS універсітэт)
польск.: SWPS Uniwersytet Humanistycznospołeczny
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва польск.: SWPS Uniwersytet Humanistycznospołeczny
Міжнародная назва SWPS University
Заснаваны 1996
Тып універсітэт
Рэктар Раман Цесляк[d]
Студэнты 17 500
Размяшчэнне Варшава
Юрыдычны адрас вул. Хадакоўская 19/31,
03-815 г. Варшава, Польшча
Сайт swps.pl
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агульная характарыстыка правіць

Навучанне ажыццяўляе па 35 кірунках на першай, другой і трэцяй ступені вышэйшай адукацыі на 8 факультэтах, у тым ліку 4 у іншых гарадах - ва Уроцлаве, Познані, Сопаце і Катавіцах. Універсітэт мае права надання вучоных ступеняў доктара філасофіі у галіне юрыдычных навук, сацыялагічных навук, псіхалогіі, літаратуразнаўства і навук аб культуры і рэлігіі, а таксама вучоных ступеняў доктара хабілітаванага ў галіне юрыдычных навук, псіхалогіі і навук аб культуры і рэлігіі. У 2015 годзе вучэльня атрымала статус універсітэта. Да ліпеня 2019 года ўніверсітэт надаў 300 доктарскіх ступеняў, 74 ступені доктара хабілітаванага і завяршыў 8 спраў аб прысваенні звання прафесара.

Заснавальнікамі універсітэта былі супрацоўнікі Інстытута псіхалогіі Польскай акадэміі навук - прафесар Анджэй Эліяш, прафесар Збігнеў Петрасіньскі і прафесар Януш Рэйкоўскі. Да 2015 года вучэльня мела назву Вышэйшай школы сацыяльнай псіхалогіі (польск.: Szkoła Wyższa Psychologii Społecznej, SWPS), на згадку аб чым гэтая абрэвіятура захавана ў сучаснай назве ўніверсітэта.

Структура правіць

  • Факультэт псіхалогіі
  • Факультэт гуманітарных і сацыяльных навук
  • Факультэт правазнаўства
  • Філіял ва Уроцлаве
  • Факультэт псіхалогіі і права ў Познані
  • Факультэт псіхалогіі ў Катавіцах
  • Факультэт псіхалогіі ў Сопаце
  • Інстытут гуманітарных навук
  • Інстытут сацыяльных навук
  • Інстытут праектавання
  • Інстытут права
  • Інстытут псіхалогіі

Спасылкі правіць