Salix arbuscula

від раслін

Salix arbuscula — кустарнікавая расліна, від роду Вярба (Salix) сямейства Вярбовыя (Salicaceae). Распаўсюджана ў Азіі і Еўропе — Фінляндыі, Нарвегіі, Швецыі, Вялікабрытаніі і Расіі[3].

Salix arbuscula

Salix arbuscula у акружэнні Galium odoratum
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Salix arbuscula L.


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  1149847
EOL  5599684
GRIN  t:315353
IPNI  777067-1
TPL  kew-5001389

Батанічнае апісанне

правіць
 

Вышыня расліны 20-120 см. Парасткі звісаюць, разгалінаваныя. Лісце дробнае, авальнай формы, уверсе завостранае, бліскучае, даўжыня 1,5-6 см, 7-12 пар бакавых жылак; зверху цёмна-зялёнага колеру, знізу шызаватае або зялёнае. Прылісткі альбо вельмі дрэнна развіты (маюцца толькі іх рудыменты), альбо наогул адсутнічаюць[4]. Максімальная даўжыня прылістнікаў 1 мм[4], форма яйкападобная[5]. Кветкі размешчаны на ножцы, у аснаванні якой маецца некалькі лісткоў. Развіваюцца ў красавіку і маі, маюць залаціста-жоўты колер. Каробачкі дасягаюць у даўжыню 4-7 мм. Нектарнік 1, даўгаватай формы[4]. Тычынак 2, пурпурна-жоўты, даўжыня 4 мм, ніткі кароткія і свабодныя. За год расліна вырастае на 30 см.

Экалогія і прымяненне

правіць

Salix arbuscula — гэта зімаўстойлівае расліна, расце ў тундры і лесатундры. Добры меданос[5]. Кожны год патрабуюць абрэзкі пасля цвіцення. Гэтыя расліны выкарыстоўваюць у адзіночных ці групавых насаджэннях, звычайна паблізу вадаёмаў або ў кветніках, званых «альпійскай горкай»[4]. У кары змяшчаецца 8-9 % танінаў[5].

Класіфікацыя

правіць

Від Salix arbuscula уваходзіць у род Вярба (Salix) сямейства Вярбовыя (Salicaceae) парадку Malpighiales.


  яшчэ 36 сямействаў (згодна Сістэме APG II)   яшчэ больш 500 відаў
       
  парадак Malpighiales     род Вярба    
             
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     сямейства Вярбовыя     від
Salix arbuscula
           
  яшчэ 44 парадкі кветкавых раслін
(згодна Сістэме APG II)
  яшчэ каля 57 родаў  
     

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Salix arbuscula: інфармацыя на сайце GRIN
  4. а б в г Ива деревцевидная: информация в «Энциклопедии растений Сибири»
  5. а б в Соколов С. Я. Род 2. Ива — Salix L. // Деревья и кустарники СССР. Дикорастущие, культивируемые и перспективные для интродукции. / Ред. тома С. Я. Соколов. — М.—Л.: Изд-во АН СССР, 1951. — Т. II. Покрытосеменные. — С. 129-130. — 612 с. — 2 500 экз.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць