Адкрыць галоўнае меню

Samsung Group (кар.: 삼성그룹) — прамысловы канцэрн (група кампаній), адзін з найбуйнейшых у Паўднёвай Карэі чэболей, заснаваны ў 1938 годзе. На сусветным рынку вядомы як вытворца высокатэхналагічных кампанентаў, тэлекамунікацыйнага абсталявання, бытавой тэхнікі, аўдыё- і відэа прылад.

Samsung Group
Тып Прамысловы канцэрн
Лістынг на біржы KSE:005930, KSE:005935
Заснаванне 1938
Заснавальнікі Lee Byung-chul[d]
Размяшчэнне Flag of South Korea.svg Рэспубліка Карэя: Сеул
Ключавыя фігуры Лі Бён Чхоль (заснавальнік)
Лі Гон Хі (CEO і ўладальнік да красавіка 2008 года)
Галіна Кангламерат, эканоміка
Прадукцыя электроніка
караблебудаванне
фінансы
хімія
забавы
авіябудаванне
Абарот $ 143,1 млрд (2011)
Чысты прыбытак $21,2 млрд (2010)
Колькасць супрацоўнікаў 222 тыс. чалавек (2011)
Сайт samsung.com

Слова «Samsung» (кар. 삼성, 三星, правільная перадача слова — «самсон») у карэйскай мове азначае «тры зоркі». Магчымая сувязь такой назвы з трыма сынамі заснавальніка Samsung Лі Бён Чхоля (이병철), малодшы сын якога Лі Гон Хі (이건희) узначальваў кампанію да красавіка 2008 года, у парушэнне ўсіх усходніх традыцый наследавання, у згодзе з якімі старэйшы сын атрымлівае ў спадчыну большую частку сямейнай уласнасці.[1]

Місія кампаніі:

Мы выкарыстоўваем чалавечыя і тэхналагічныя рэсурсы кампаніі для стварэння тавараў і паслуг цудоўнай якасці, здзяйсняючы тым самым свой уклад у паляпшэнне глабальнага стану грамадства.[2]

Зноскі

  1. Традиции Восток-Запад (руск.) . Архівавана з першакрыніцы 5 лютага 2012. Праверана 1 снежня 2008.
  2. Афіцыйны сайт Samsung Group_Філасофія кампаніі (руск.) . Архівавана з першакрыніцы 19 чэрвеня 2008. Праверана 18 лістапада 2008.

СпасылкіПравіць

Шаблон:Самсунг