Sandvine

амерыканская кампанія

«Sandvine Incorporated» – праграмнае забеспячэнне для сеткавай разведцы і аднайменная кампанія, якая базуецца ў Ватэрлоа, правінцыя Антарыа, Канада.[1] [2]

Sandvine
Лістынг на біржы Toronto Stock Exchange[d]
Заснаванне Ватэрлоа, Антарыа (2001)
Размяшчэнне Ватэрлоа, Канада
Галіна Сеткавае апаратнае і праграмнае забеспячэнне
Прадукцыя сеткавае абсталяванне
Сайт sandvine.com

Прадукты кантролю за сеткамі «Sandvine» прызначаны для рэалізацыі шырокіх сеткавых палітык, уключаючы цензуру ў Інтэрнэце[1], кіраванне перагрузкамі і бяспеку.[2] Прадукты «Sandvine» арыентаваны на спажывецкія сеткі ўзроўню 1 і 2, у тым ліку кабельныя, DSL і мабільныя сеткі.[3]

Дзейнасць правіць

«Sandvine» класіфікуе больш за 95% трафіку праграм у мабільных і лакальных сетках па карыстальніках, прыладах, тыпу сеткі, месцазнаходжанні і іншых параметрах. Затым кампанія прымяняе да гэтых даных аналітыку, заснаваную на машынным навучанні, у рэжыме рэальнага часу і ўносіць змены ў тэхнічную палітыку.

Па стане на 2021 год «Sandvine» мае больш за 500 кліентаў па ўсім свеце, якія ахопліваюць 2,5 мільярда карыстальнікаў Інтэрнэту ў больш чым 100 краінах, і яе офісы працуюць у ЗША, Швецыі, Канадзе і Індыі[4].

Гісторыя кампаніі правіць

«Sandvine» была створана ў жніўні 2001 года ў Ватэрлоа  (укр.), правінцыя Антарыа, Канада, камандай з прыкладна 30 чалавек, выхадцамі з «PixStream», на той час нядаўна закрытая кампанія, набытая Cisco. Пасяўны этап фінансавання прыцягнуў у кампанію $20 мільёнаў канадскіх долараў венчурнага капіталу. Наступны этап фінансавання ў памеры $19 мільёнаў канадскіх долараў быў завершаны ў маі 2005 года. У сакавіку 2006 года «Sandvine» завяршыла першаснае размяшчэнне акцый на лонданскай біржы «AIM». У кастрычніку 2006 года «Sandvine» завяршыла першаснае размяшчэнне акцый на Таронцкай фондавай біржы пад тыкерам «SVC». 

Першапачатковыя продажы прадуктаў былі сканцэнтраваны на кіраванні перагрузкамі і сумленным выкарыстанні, паколькі пастаўшчыкі паслуг змагаліся з хуткім ростам шырокапалоснага трафіку. Адным з варыянтаў выкарыстання ПЗ ад «Sandvine» былі аптымізацыя і манетызацыя трафіка ад праграм. Па меры распаўсюджвання оптавалаконных сетак і сетак 4G многія кліенты пачалі карыстацца гэтым. Гэта дазволіла правайдарам ствараць планы заснаваныя на выкарыстанні трафіка ад асобных праграм, ствараць бесплатныя планы для асобных праграм, знізіць махлярства, а таксама запусціць сервісы бяспекі і бацькоўскага кантролю як спосабы атрымання новых даходаў.

У чэрвені 2007 года «Sandvine» набыла кампанію «CableMatrix Technologies» праз іх функцыю палітыкі і правіл тарыфікацыі на базе тэхналогіі «PacketCable Multimedia» (PCMM). Гэта павінна было дазволіць аператарам шырокапалоснага інтэрнэту павысіць узровень задаволенасці абанентаў, забяспечваючы такія паслугі, як SIP-тэлефанія, патокавае відэа, анлайн-гульні і відэаканферэнцыі.[5]

У ліпені 2017 года акцыянеры «Sandvine» прынялі заяўку на паглынанне ў памеры $562 мільёнаў канадскіх долараў ад «PNI Acquireco Corp.», філіяла амерыканскіх кампаній «Francisco Partners  (англ.)» і «Procera Networks  (англ.)». Набыццё было завершана ў верасні 2017 года, калі акцыі «Sandvine» перастала каціравацца на Таронцкай фондавай біржы.[6]

Набыццё было завершана нягледзячы на асцярогі, выказаныя Робертам Дайбертам  (англ.), дырэктарам лабараторыі «Citizen Lab  (англ.)» у Школе глабальных пытанняў Манка пры Таронтцкім універсітэце, які сцвярджаў, што паглынанне патрабуе «больш пільнага кантролю» з боку федэральнага ўрада, галоўным чынам у святле некаторых відаў дзейнасці двух партфельных кампаній.[7] «Procera Networks  (англ.)» была вядома па палеміцы вакол яе, бо тэхналогіі кампаніі нібыта выкарыстоўваліся для шпіянажу за турэцкімі грамадзянамі[8].

Душэнне Інтэрнэту і цэнзура правіць

Рэгуляванне P2P злучэнняў[9] сканцэнтравана на «Gnutella  (укр.)» і выкарыстоўвае алгарытм зніжэння хуткасці пры адначасовай дастаўцы таго ж змесціва. «Sandvine» выкарыстоўвае глыбокую праверку пакетаў і падробку пакетаў, каб дазволіць сеткавай прыладзе вызначаць дэталі размовы P2P, у тым ліку запытаны хэш. Затым прылада можа вызначыць аптымальны пір для выкарыстання і замяніць яго на абраны алгарытмам P2P праз «[размяшчэнне] пасярэдзіне, імітуючы абодва канцы злучэння і адпраўляючы пакеты скіду кліенту і серверу».[10] У сакавіку 2018 года лабараторыя «Citizen Lab  (англ.)» апублікавала справаздачу, якая мела важкія доказы таго, што прылады аналізу пакетаў «PacketLogic» «Sandvine» маглі быць выкарыстаны для размяшчэння ўрадавых шпіёнскіх праграм у Турцыі і перанакіравання егіпецкіх карыстальнікаў Інтэрнэту на афіліраваную рэкламу.[11]

Прадукты «Sandvine» выкарыстоўваліся кампаніяй «Comcast  (укр.)» у ЗША для абмежавання колькасці сеансаў інтэрнэт-трафіку, створанага праграмным забеспячэннем для абмену файламі ў аднарангавых сетках (тарэнты).[12] Прадукт«Sandkrim» супраць дыскрымінацыі трафіку «Fairshare» падрабязна апісаны ў RFC  (укр.). [13] Згодна з незалежным тэсціраваннем, «Comcast  (укр.)» уводзіў пакеты скіду ў аднарангавыя злучэнні, што фактычна выклікала неадкладнае спыненне пэўнай абмежаванай колькасці выходных злучэнняў.[14]

Згодна з даследаваннямі «Citizen Lab  (англ.)», прадукты, якія прадаюцца кампаніяй «Sandvine», выкарыстоўваюцца для цэнзуры Інтэрнэту ў Егіпце, абвінавачванне кампанія адмаўляе.[1]

Падтрымка адключэння Інтэрнэту падчас пратэстаў у Беларусі правіць

Падчас пратэстаў у Белаарусі (2020–2021) беларускія чыноўнікі спынілі доступ у Інтэрнэт з дапамогай тэхналогій «Sandvine».[15] Пітэр Мічэк, генеральны кансультант праваабарончай групы «Access Now  (англ.)», заклікаў федэральныя ўлады ЗША правесці расследаванне «Sandvine» і фірмы прыватнага капіталу «Francisco Partners  (англ.)» і паставіў пад сумнеў эфектыўнасць камітэта па дзелавой этыцы «Sandvine». «Паходзіць на тое, што яе паслугі выкарыстоўваліся ў Беларусі, каб прымусіць людзей замаўчаць і схаваць грубыя парушэнні правоў чалавека?!», – сказаў Міцэк.[16] Паводле паведамленняў СМІ, сярод супрацоўнікаў «Sandvine» узнікла трывога з нагоды ролі кампаніі ў здушэнні палітычных пратэстаў у Беларусі са жніўня 2020 года. 10 верасня 2020 года на селектарнай нарадзе з супрацоўнікамі кіраўніцтва «Sandvine», аднак, не выказвала непаразумення наконт яе ролі ў Беларусі: «Аляксандр Хаванг, тэхнічны дырэктар  (бел. (тар.)) „Sandvine“, ... сказаў, што „Sandvine“ прыйшла да высновы, што Інтэрнэт і доступ да пэўных матэрыялаў на вэб-сайтах не ўваходзіў у правы чалавека». «Мы не хочам гуляць у сусветную паліцыю», – сказаў ён і дадаў: – «Мы лічым, што кожнай суверэннай краіне павінна быць дазволена ўсталёўваць уласную палітыку адносна дазволенага і забароненага ў гэтай краіне»[16][17].

15 верасня 2020 года «Sandvine» скасавала дамову з Беларуссю, спасылаючыся на тое, што ўрад «выкарыстаў яе прадукт для парушэння правоў чалавека». Аднак яе абсталяванне было пакінута ў дзвюх месцах пад Мінскам, што дазваляе ўраду кантраляваць прыкладна 40% інтэрнэт-трафіку ў краіне.[18]

Зноскі правіць

  1. а б Malsin, Jared. Throughout Middle East, the Web Is Being Walled Off (18 ліпеня 2018). — «According to Citizen Lab, an internet research group at the University of Toronto, Egypt is blocking websites with the help of devices whose digital fingerprint matches those of products sold by Sandvine, a firm based in Fremont, Calif., and Waterloo, Ontario [...] A former Sandvine engineer said the company rolled out a platform for network insights in Egypt in 2016.»
  2. Adelphia Selects Sandvine to Protect Subscribers from Worms and Spam. - Free Online Library Архівавана 22 верасня 2018.
  3. Sandvine Management's Discussion and Analysis
  4. Sandvine Overview
  5. Sandvine buys CableMatrix for peanuts; Founder Laurence Rubin is upbeat: This is an opportunity Haaretz  (англ.), 21.06.07
  6. Critchley, Barry. Four years and interest from four private equity firms later, Sandvine is set to be sold.
  7. Will a "closer scrutiny" stop the sale of Sandvine Corp. from getting over the line (англ.). Financial Post  (англ.) (17 ліпеня 2017). Праверана 3 лістапада 2017.
  8. Fox-Brewster, Thomas. Is An American Company's Technology Helping Turkey Spy On Its Citizens?. Forbes (25 кастрычніка 2016). Праверана 25 October 2016.
  9. (WO/2003/094465) PATH OPTIMIZER FOR PEER TO PEER NETWORKS Архівавана 27 мая 2009.
  10. Comcast traffic blocking: even more apps, groupware clients affected
  11. BAD TRAFFIC: Sandvine's PacketLogic Devices Used to Deploy Government Spyware in Turkey and Redirect Egyptian Users to Affiliate Ads?. Citizen Lab  (англ.) (9 сакавіка 2018).
  12. Comcast's compliance report to FCC on its previous network management techniques(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 21 красавіка 2016. Праверана 12 студзеня 2022.
  13. [rfc:6057 Comcast's Protocol-Agnostic Congestion Management System]
  14. eff.org article on Comcast jamming Gnutella and Lotus
  15. Belarusian Officials Shut Down Internet With Technology Made by U.S. Firm (англ.). Bloomberg  (укр.).
  16. а б Gallagher, Ryan. U.S. Company Faces Backlash After Belarus Uses Its Tech to Block Internet (англ.). Bloomberg  (укр.).
  17. Accès à Internet : la Biélorussie a ordonné la coupure du réseau mobile durant les dernières manifestations (фр.). Le Monde.
  18. BBC World Service’s Newsday program (September 16, 2020).

Спасылкі правіць