Скарабеі
(Пасля перасылкі з Scarabaeus)
Сакарабе́і[1] (Scarabaeus) — род жукоў сямейства Пласцініставусыя (Scarabaeidae).
Скарабеі | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() Скарабей свяшчэнны (Scarabaeus sacer) | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Scarabaeus Linnaeus, 1758 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Апісанне Правіць
Жукі даўжынёй 9,5—41 (9—45[2]) мм. Цела буйное, шырокаавальнае або паралельнабакавое, слаба выпуклае зверху і знізу, ніз і ногі ў доўгіх цёмных валасінках. Колер чорны, часам з металічным адлівам. Палавы дымарфізм развіты слаба. Яйцы адкладваюць ў грушападобныя ўтварэнні з гною, якія закопваюць ў глебу, і ў якіх развіваюцца лічынкі[1].
Кормяцца гноем, з якога папярэдне робяць шарыкі.
Арэал Правіць
Род налічвае каля 90[2] (5—6[1]) відаў. Пашыраны ў Паўночнай Афрыцы, Пярэдняй і Сярэдняй Азіі, на поўдні Еўропы. Найбольш вядомы скарабей свяшчэнны (Scarabaeus sacer).
Зноскі
- ↑ а б в БелЭн 2002.
- ↑ а б Скарабеи // Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2004—.
Літаратура Правіць
- Скарабеі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 438. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).