Scolopendra subspinipes — від губаногіх мнаганожак з роду Scolopendra.

Scolopendra subspinipes

S. subspinipes в Австралии
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Scolopendra subspinipes Leach, 1815

Арэал

выява


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  1090870
NCBI  55038
EOL  1033092

Апісанне

правіць

Вельмі вялікая мнаганожка, даўжынёй да 20 см. Яе цела звычайна чырвонае ці чырванавата-карычневае з жоўтымі ці жоўта-аранжавымі канечнасцямі. Цела складаецца з 22 сегментаў, кожны сегмент мае адну пару ног. Пара мадыфікаваных ножак, вядомых як фарцыпулы, знаходзяцца на галаве. Фарцыпулы з’яўляюцца асноўнымі інструментамі, якія выкарыстоўваюцца сараканожкай для забойства здабычы або для абароны, паколькі ў іх ёсць вострыя кіпцюры, якія злучаюцца з ядавітымі залозамі. Галава пакрыта плоскім шчытом і нясе пару антэн[1].

Распаўсюджанне

правіць

Від распаўсюджаны ў трапічнай Афрыцы, Аўстраліі, на астравах Ціхага акіяну, Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыкі, на Карыбах. Дакладна невядома, дзе знаходзіцца радзіма віду. Хутчэй за ўсё, ён паходзіць з Паўднёва-Усходняй Азіі, а ў астатніх рэгіёнах распаўсюдзіўся разам з чалавекам.

Скалапендры Scolopendra subspinipes з розных рэгіёнаў свету:

Спосаб жыцця

правіць

Актыўны драпежнік. Палюе на павукоў, скарпіёнаў і тэліфонаў. Таксама можа нападаць на дробных пазваночных: мышэй, яшчарак і жаб. Ахвяру захоплівае пярэднімі канечнасцямі і забівае ядавітымі сківіцамі. Яд мнаганожкі небяспечны і для чалавека. Вядомы адзін смяротны выпадак ад укусу Scolopendra subspinipes: на Філіпінах асобіна ўкусіла сямігадовую дзяўчынку ў галаву і праз 29 гадзін тая памерла[2].

Крыніцы

правіць
  1. Centipedes. Архівавана з першакрыніцы 19 лістапада 2020. Праверана 22 снежня 2020.
  2. Vietnamese Centipede (Scolopendra subspinipes). Архівавана з першакрыніцы 10 снежня2020. Праверана 22 снежня 2020. Архівавана 10 снежня 2020 года.