Джавані Антоніа Скаполі
Джавані-Антоніа Скаполі (італ.: Giovanni Antonio Scopoli, 3 чэрвеня 1723 — 8 мая 1788 года), італьянска-аўстрыйскі прыродазнавец.
Джавані Антоніа Скаполі | |
---|---|
італ.: Giovanni Antonio Scopoli | |
Дата нараджэння | 3 чэрвеня 1723[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 мая 1788[3][4] (64 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | батанік, птэрыдолаг, хімік, заолаг, арнітолаг, урач, біёлаг, лепідаптэрыст, арахнолаг, міколаг, геолаг, выкладчык універсітэта, натураліст |
Навуковая сфера | Батаніка, энтамалогія, хімія, металургія, медыцына |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Вядомы як | даследчык прыроды Альпаў |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сістэматык жывой прыроды | |||
---|---|---|---|
Аўтар найменняў шэрага батанічных таксонаў. У батанічнай (бінарнай) наменклатуры гэтыя назвы дапаўняюцца скарачэннем «Scop.». Спіс такіх таксонаў на сайце IPNI Персанальная старонка на сайце IPNI Даследчык, які апісаў шэраг заалагічных таксонаў. Для ўказання аўтарства, назвы гэтых таксонаў суправаджаюць абазначэннем «Scopoli».
|
Быў прафесарам у Павіі.
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 3 чэрвеня 1723 года ў вёсцы каля Кавалезэ, у гістарычнай вобласці Ціроль (цяпер на тэрыторыі Італіі, раней належала Аўстрыі), у сям'і адваката. Атрымаў медыцынскую адукацыю ў Інсбрукскім універсітэце.
Пасля заканчэння ўніверсітэта займаўся доктарскай практыкай у Кавалезэ і Венецыі. Шмат падарожнічаў па тэрыторыі Альпаў, дзе збіраў энтамалагічныя і гербарныя калекцыі. Пазней працаваў урачом у Ідрыі, на тэрыторыі сучаснай Славеніі.
У 1761 годзе апублікаваў сваю вядомую працу «Атручванне ртуццю» (лац.: De Hydroargyro Іdrіensі Tentamіna). Даследаваўшы раслінны і жывёльны свет Крайны, выдаў кнігі па яе флоры (лац.: Flora Carnіolіca, 1760) і насякомых (Entomologіa Carnіolіca, (1763).
У 1769 годзе атрымаў званне прафесара хіміі і металургіі ў Горнай акадэміі Шэмніца (цяпер Славакія).
Працаваў разам з Ладзара Спаланцані над доказам тэорыі, паводле якой жыццё не можа самазараджацца, а жывыя істоты паходзяць ад іншых жывых істот.
У 1786 годзе Скаполі апісаў тыпавы від маскіта Phlebotomus papatasi.
У гонар Скаполі Н. Жакен назваў род раслін сямейства Паслёнавыя — Scopolia Jacq. (Скаполія), ад якога паходзіць назва алкалоіда скапаламіну, які ўтрымліваецца ў ім.
У гонар Скаполі таксама названа некалькі відаў раслін, у тым ліку Scrophularia scopolii Hoppe ex Pers. (Залозніца Скаполі).
Найважнейшыя працы
правіць- Methodus plantarum (1754)
- Flora carniolica (1760)
- Tentamina physico-chymico-medica (1761)
- De Hydroargyro Idriensi Tentamina (1761)
- Introductio ad usum fossuinm (1763)
- Entomologia Carniolica, Viienna: Trattner. (1763)
- Anni Historico-Naturales (1769—1772)
- Principia mineralogiae (1772)
- Flora Carniolica (1772) Tom.I Архівавана 19 снежня 2010., Tom.II Архівавана 21 жніўня 2007.
- Fundamenta chemiae (1777)
- Fundamenta botanicae (1783)
- Deliciae Flora et Fauna Insubricae Ticini (1786—1788)
- Rudimenta metallurgiae (1789)
Зноскі
- ↑ Agence bibliographique de l'enseignement supérieur (France) Système universitaire de documentation — Montpellier: ABES, 2001.
- ↑ а б в г www.accademiadellescienze.it Праверана 1 снежня 2020.
- ↑ Dr. Constant v. Wurzbach Scopoli, Johann Anton // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt haben — Wien: 1856. — Т. 33. — S. 210.
- ↑ Giovanni Antonio Scopoli // www.accademiadellescienze.it Праверана 1 снежня 2020.