Старасцень прырэчны

(Пасля перасылкі з Senecio fluviatilis)

Старасцень прырэчны[3] (Senecio nemorensis) — кветкавая расліна сямейства астравых.

Старасцень прырэчны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Senecio nemorensis L.

Сінонімы
Senecio fluviatilis

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  462557
EOL  6191445
IPNI  247457-1
TPL  gcc-84316

Апісанне правіць

Шматгадовая травяністая расліна з прамым, густа аблісцелым, у верхняй частцы крыху галінастым, рабрыстым сцяблом вышынёй 100—120 см і паўзучым або ўзыходным карэнішчам. Лісце сядзячае, цэльнае, вострае, да асновы клінападобна звужанае, па краях пільчата-зубчастае і каротка-раснічастае, даўжынёй 12-20 см і шырынёй 1,5-4 см. Абгортка двухрадная, кароткаваласістая, з 3-5 лінейнымі знешнімі і 6-12 ланцэтападобнымі, на верхавінцы раснічастымі, з чорнымі плямамі, унутранымі лісцікамі. Язычковыя кветкі (6-8) ярка-жоўтыя, сабраны ў шматлікія кошыкі, якія ўтвараюць шчыткападобнае суквецце. Плод — голая рабрыстая сямянка.

Пашырэнне правіць

Еўразійскі нізінна-рачны рэліктавы від. У Беларусі знаходзіцца ў асобных лакалітэтах і астраўных участках росту на паўночна-ўсходняй мяжы арэала. Месцы росту: вербнякі і зараснікі іншых хмызнякоў па берагах рэк, поймавых лугоў і ўскрайках балот.

Асаблівасці біялогіі правіць

Цвіце ў чэрвені-ліпені, пладаносіць у жніўні-верасні. Размнажэнне насеннае і вегетатыўнае.

Выкарыстанне правіць

Дэкаратыўная і меданосная расліна.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 121. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Senecio fluviatilis

Літаратура правіць

  • Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. ISBN 5-85700-095-5