Адкрыць галоўнае меню

Sennacieca Asocio Tutmonda (SAT, Сусветная Безнацыянальная Асацыяцыя) - незалежная сусветная эсперанта-асацыяцыя. Другая па значнасці эсперанта-асацыяцыя пасля UEA. Штаб-кватэра знаходзіцца ў Парыжы. SAT створана ў 1921 годзе як арганізаця працоўнага руха эсперантыстаў. У канцы 20-ых гадоў члеенаў SAT налічвалася больш чым 6 тысяч. У 2006 годзе іх колькасць складала 724. SAT з'яўлялася першай арганізацыяй, якая не ставіла перад сабой як прыярытэтную мэту распаўсюджванне эсперанта. Яна пазіцыяніруе сябе як асветніцкая, сацыяльна-адукацыйная, дыскуссійная асацыяцыя для сваіх членаў, заснаваная на прынцыпах узаемадапамогі і ужываючая для выканання сваіх мэтаў наднацыянальную мову - эсперанта. У склад яе мэт уваходзіць усталяванне сувязі паміж працоўнымі арганізацыямі розных краін.

Змест

ГісторыяПравіць

Ідэалогія эсперанта, прапануючая аб'яднанне ўсіх нацый вакол адзінай мовы, асоба блізкая да працоўнага класа. Стваральнік эсперанта Людвіг Лазар Заменгоф пісаў наступнае:

"Магчыма ні для каго ў ва ўсім свеце наша дэмакратычная мова не мае такога значэння, чк для працоўных, і я спадзяюся, раней ці пазней, але рабочыя стануць самай моцнай апорай нашай справы. Працоўныя не отлькі адчуюць карысць эсперанта, але яны таксама і больш за іншых адчуюць сутнасць і ідэю эсперантызма"

Перадумовамі стварэння асацыяцыі, аб'ядноўваючых рабочых-эсперантыстаў, незадаволенасць рабочых першай сусветнай вайной Кастрычніцкая рэвалюцыя ў Расіі, а разам з ёй ідэі пралетарскага інтэрнацыянальнага братэрства; неарганізаваная праца UEA пасля смерці яе заснавпальніка Гектара Гадлера ў 1920 годзе. Падчас 13-га Сусветнага кангрэса эсперанта ў Праге ў 1921 годзе, адбылося сабранне 79 прадстаўнікоў працоўнага эсперанта-руха з 15 краін, на якім і была заснавана SAT. Ініцыятарам яе стварэння стаў фтанцузскі эсперантыст Эжэн Адам, больш вядомы пад псеўданімамЭугено Ланці. У першыя гады ў арганізацыі развівалася ідэалогія безнацыяналізма, але афіцыйна яна так і не была прынятая. У 1987 годзе, у Булонь-сюр-Мэр, падчас кангрэса SAT была створана Amikeca Reto, другая пасля Pasporta Servo сетка гасціннасці сярод эсперантыстаў.

МэтыПравіць

Мэты SAT сфармуляваны ў некалькіх пунктах: а) ужываць на практыке мову эсперанта дзля анульных мэт рабочага класа ва ўсім свеце; б) як мага лепей і даступней палягчаць узаемаадносіны паміж сваімі членамі, садзейнічая росту ў іх агульначалавечай салідарнасці. в) навучаць і адукаваць сваіх членаў, такім чынам, каб яны з'яўляліся самымі свядомымі з так званых інтэрнацыяналістаў г) быць пасрэднікам у адносінах паміж разнамонымі асацыяцыямі, чые мэты адпавядаюць мэтам SAT; д) смтымуляваць і ўсімі сродкамі садзейнічаць стварэнню літаратуры (арыгінальнай і перакладной) адлюстроўваючай ідэалы асацыяцыі.

СупрацоўніцтваПравіць

SAT супрацоўнічае з мноствам арганізацый, асабліва блізка з Laboristaj Esperanto- Organizoj (LEO, Працоўныя Эсперанта-Арганізацыі) - нацыянальнымі эсперанта-арганізацыяміі, мэтай якіх з'яўляецца распаўсюджванне эсперанта ў сваіх краінах

Друкаваныя выданніПравіць

  • Sennaciulo (Безнацыяналіст)- часопіс, выдавемы раз у два месяцы.
  • Sennacieca Revuo (Безнацыянальны часопіс)- штогоднік.

СпасылкіПравіць