Shoot-Out 2011 (снукер)

(Пасля перасылкі з Shoot-Out 2011, снукер)


Shoot-Out 2011 (таксама вядомы як CaesarsCasino.com Shoot-Out 2011 — ад назвы спонсара) — прафесійны запрашальны турнір па снукеры, які праходзіў з 28 па 30 студзеня 2011 года на цыркавой арэне ў Блэкпульскай вежы, у Блэкпуле, Англія. Турнір стаў адноўленным розыгрышам Shoot-Out, які быў заснаваны ў 1990 годзе. Упершыню турнір Shoot-Out спансавала кампанія Caesars Casino Online. Прызавы фонд турніру склаў £130,000, з якіх £32,000 атрымаў пераможца.

Shoot-Out 2011
Фота
Сезон 2010/2011
Тэрміны 28 — 30 студзеня 2011
Арэна Цыркавая арэна ў Блэкпульскай вежы
Горад Блэкпул
Краіна Англія
Арганізацыя WPBSA
Спонсар Caesars Casino Online
Фармат Нярэйтынгавы турнір
Агульны прызавы фонд £130,000
Прызавыя пераможцы £32,000
Мінулы чэмпіён Сцяг Уэльса Дарэн Морган
Фінал
Пераможца Сцяг Англіі Найджэл Бонд
Фіналіст Сцяг Англіі Роберт Мілкінс
Лік 58:24
Статыстыка турніру
Колькасць удзельнікаў 63
Колькасць матчаў 62
Колькасць фрэймаў 62
Колькасць соценных серый 4
Найвышэйшая серыя 123 (Роні О'Саліван)
←1990Shoot-Out2012→
Снукерны сезон 2010/2011
←Мастэрс German Masters→

Пераможцам турніру стаў Найджэл Бонд, які перайграў на свяім шляху да тытула Джо Джогію (46:24), Стывена Лі (96:0), Роры Мак-Лаўда (47:45), Марка Кінга ў чвэрцьфінале (29:23), Маркуса Кэмбэла ў паўфінальным матчы (55:14) і Роберта Мілкінса ў фінальным паядынку (58:24). Такім чынам, 45-гадовы англічанін выйграў свой шосты прафесійны тытул у кар'еры і першы за больш чым 13 гадоў (пасля перамогі на Мастэрсе Шатландыі ў 1997 годзе). На працягу спаборніцтва ўдзельнікі выканалі чатыры соценныя серыі: Роні О'Саліван аформіў брэйкі ў 123 і 113 балаў, Марк Кінг здзейсніў серыю ў 112 ачкоў, а Альфрэд Бёрдэн выканаў сэнчуры-брэйк у 106 балаў.

Прызавыя грошыПравіць

У 2011 годзе спонсарам турніру Shoot-Out стала кампанія Caesars Casino Online. Яна забяспечыла прызавы фонд турніру, які склаў £130,000, з якіх £32,000 атрымаў пераможца.

Дасягненне Прызавыя
Агульны прызавы фонд
£130,000
Пераможца
£32,000
Фіналіст
£16,000
Паўфіналісты
£8,000
Чвэрцьфіналісты
£4,000
1/8 фіналу
£2,000
1/16 фіналу
£1,000
1/32 фіналу
£500
Вышэйшы брэйк
£2,000

УдзельнікіПравіць

На турніры Shoot-Out 2011 прынялі ўдзел 64 снукерысты, якія займалі найвышэйшыя пазіцыі ў рэйтынгу і прынялі запрашэнне на ўдзел.

Восем гульцоў удзельнічалі на Shoot-Out у другі раз, г.зн. гулялі на турніры 1990 года: Стывен Хендры (14), Кен Доэрці (28), Найджэл Бонд (37), Стыў Дэвіс (41), Бары Пінчэс (44), Тоні Дрэга (46), Алан Мак-Манус (48) і Род Лоўлер (55). Джымі Уайт (57) таксама быў уключаны ў сетку Shoot-Out 1990, але зняліся з турніру, не згуляўшы там ніводнага матча.

Ніжэй прадстаўлена табліца, якая дэманструе статыстыку выступленняў удзельнікаў спаборніцтва на турніры Shoot-Out 1990 года.

Р Гулец ДН Вынік М В П 100+ ПГ (£)
14   Стывен Хендры 13.01.1969 1/58 фіналу 1 0 1 0% 0 0
28   Кен Доэрці 17.09.1969 1/8 фіналу 4 3 1 75% 0 750
37   Найджэл Бонд 15.11.1965 1/16 фіналу 3 2 1 66,7% 0 500
41   Стыў Дэвіс 22.08.1957 1/32 фіналу 2 1 1 50% 0 250
44   Бары Пінчэс 13.07.1970 1/58 фіналу 1 0 1 0% 0 0
46   Тоні Дрэга 22.09.1965 1/32 фіналу 2 1 1 50% 0 250
48   Алан Мак-Манус 21.01.1971 1/2 фіналу 5 4 1 80% 0 2000
55   Род Лоўлер 27.07.1971 1/32 фіналу 2 1 1 50% 0 250

Усе астатнія ўдзельнікі сталі дэбютантамі спаборніцтва. Лян Вэньбо зняўся з турніру, не згуляўшы ніводнага паядынку.

Самым узроставым удзельнікам Shoot-Out 2011 года стаў 53-гадовы Стыў Дэвіс. Джымі Уайту падчас турніру было 48 гадоў, а Тоні Дрэгу і Найджэлу Бонду — па 45. Самым маладым удзельнікам Shoot-Out 2011 стаў 19-гадовы Энтані Мак-Гіл. Джаду Трампу быў 21 год, а Дэвіду Морысу — 22.

Ніжэй прадстаўлена табліца з інфармацыяй пра ўсіх астатніх удзельнікаў спаборніцтва.

Чэмпіён свету
Р Ігрок ДН
1   Джон Хігінс 18.05.1975
2   Ніл Робертсан 11.02.1982
3   Марк Уільямс 21.03.1975
4   Дзін Цзюньхуэй 01.04.1987
5   Шон Мёрфі 10.08.1982
6   Марк Сэлбі 19.06.1983
7   Алістэр Картэр 25.07.1979
8   Стывен Магуайр 13.03.1981
9   Роні О'Саліван 05.12.1975
10   Грэм Дот 12.05.1977
11   Марк Ален 22.02.1986
12   Пітэр Эбдан 27.08.1970
13   Джэймі Коўп 12.09.1985
15   Рыкі Уолдэн 11.11.1982
16   Марк Кінг 28.03.1974
17   Сцюарт Бінэм 21.05.1976
18   Марка Фу 08.01.1978
19   Марк Дэвіс 12.08.1972
20   Стывен Лі 12.10.1974
21   Мартын Гоўлд 14.09.1981
22   Мэцью Стывенс 11.09.1977
23   Эндру Хігінсан 13.12.1977
24   Лян Вэньбо 05.03.1987
25   Раян Дэй 23.03.1980
26   Джад Трамп 20.08.1989
27   Бары Хокінс 23.04.1979
29   Джэрард Грын 12.11.1973
30   Том Форд 17.08.1983
31   Маркус Кэмбэл 22.09.1972
32   Джо Пэры 13.08.1974
33   Дамінік Дэйл 29.12.1971
34   Фергал О'Браен 08.03.1972
35   Майк Дан 20.11.1971
36   Роберт Мілкінс 06.03.1976
38   Роры Мак-Лаўд 26.03.1971
39   Энтані Хэмілтан 29.06.1971
40   Джэймі Бёрнэт 16.09.1975
42   Майкл Холт 07.08.1978
43   Пітэр Лайнс 11.12.1969
45   Джо Свэйл 29.08.1969
49   Мэцью Сэлт 07.03.1985
50   Дэйв Харальд 09.12.1966
51   Эдрыян Ганэл 24.08.1972
52   Эндзі Хікс 10.08.1973
54   Сцюарт Пэтман 24.08.1975
56   Энтані Мак-Гіл 05.02.1991
57   Джымі Уайт 02.05.1962
58   Джо Джогія 13.11.1975
59   Альфрэд Бёрдэн 14.12.1976
60   Ян Мак-Калах 28.07.1971
61   Б'ёрн Ханевір 04.09.1976
63   Джымі Робертсан 03.05.1986
66   Мэцью Коўч 30.06.1974
70   Дэвід Морыс 27.11.1988
72   Джымі Мікі 04.08.1971
79   Майкл Джадж 12.01.1975

Ход турніруПравіць

Лёсаванне першага раўнда было праведзена 28 лістапада 2010 года перад фіналам Прэм'ер-лігі. Лёсаванне кожнага наступнага этапу, уключаючы паўфінальны, адбывалася на самой арэне.

Першы раўнд (1/32 фіналу)Правіць

Першы гулец Лік Другі гулец Першы гулец Лік Другі гулец
  Тоні Дрэга П:А   Лян Вэньбо   Бары Пінчэс 15:106   Ніл Робертсан
  Марк Ален 31:74   Раян Дэй   Пітэр Лайнс 65:24   Бары Хокінс
  Стывен Лі 62:34   Майкл Холт   Шон Мёрфі 28:30   Роры Мак-Лаўд
  Найджэл Бонд 46:24   Джо Джогія   Альфрэд Бёрдэн 106:0   Мэцью Сэлт
  Стывен Хендры 29:55   Фергал О'Браен   Рыкі Уолдэн 0:130   Джо Пэры
  Роберт Мілкінс 82:6   Мартын Гоўлд   Джад Трамп 52:31   Дэйв Харальд
  Эндру Хігінсан 27:16   Джэймі Бёрнэт   Грэм Дот 99:16   Мэцью Коўч
  Том Форд 84:0   Стывен Магуайр   Джэймі Коўп 1:81   Кен Доэрці
  Дзін Цзюньхуэй 15:71   Дамінік Дэйл   Эдрыян Ганэл 85:30   Дэвід Морыс
  Джымі Уайт 28:62   Алістэр Картэр   Джэрард Грын 38:55   Род Лоўлер
  Майкл Джадж 26:72   Алан Мак-Манус   Мэцью Стывенс 36:67   Майк Дан
  Марк Уільямс 7:93   Джон Хігінс   Сцюарт Пэтман 41:35   Б'ёрн Ханевір
  Роні О'Саліван 113:0   Марка Фу   Джо Свэйл 6:49   Марк Дэвіс
  Пітэр Эбдан 24:72   Стыў Дэвіс   Эндзі Хікс 34:44   Марк Сэлбі
  Джымі Мікі 21:32   Маркус Кэмбэл   Энтані Хэмілтан 70:31   Энтані Мак-Гіл
  Марк Кінг 79:0   Джымі Робертсан   Сцюарт Бінэм 46:31   Ян Мак-Калах

Другі раўнд (1/16 фіналу)Правіць

Першы гулец Лік Другі гулец Першы гулец Лік Другі гулец
  Найджэл Бонд 96:0   Стывен Лі   Пітэр Лайнс 54:47   Джон Хігінс
  Марк Дэвіс 30:31   Джад Трамп   Алан Мак-Манус 49:50   Ніл Робертсан
  Маркус Кэмбэл 67:1   Эндру Хігінсан   Род Лоўлер 34:93   Роні О'Саліван
  Майк Дан 66:59   Альфрэд Бёрдэн   Алістэр Картэр 48:57   Фергал О'Браен
  Роберт Мілкінс 54:9   Том Форд   Дамінік Дэйл 15:52   Энтані Хэмілтан
  Сцюарт Бінэм 37:34   Эдрыян Ганэл   Марк Кінг 120:0   Стыў Дэвіс
  Роры Мак-Лаўд 61:57   Тоні Дрэга   Джо Пэры 25:83   Кен Доэрці
  Марк Сэлбі 89:6   Сцюарт Пэтман   Раян Дэй 53:40   Грэм Дот

Трэці раўнд (1/8 фіналу)Правіць

Першы гулец Лік Другі гулец Першы гулец Лік Другі гулец
  Марк Кінг 61:5   Фергал О'Браен   Раян Дэй 22:48   Роберт Мілкінс
  Найджэл Бонд 47:45   Роры Мак-Лаўд   Ніл Робертсан 63:13   Кен Доэрці
  Сцюарт Бінэм 6:52   Майк Дан   Роні О'Саліван 123:6   Марк Сэлбі
  Джад Трамп 39:37   Пітэр Лайнс   Маркус Кэмбэл 88:0   Энтані Хэмілтан

ЧвэрцьфіналыПравіць

Першы гулец Лік Другі гулец
  Роберт Мілкінс 50:27   Джад Трамп
  Марк Кінг 23:29   Найджэл Бонд
  Ніл Робертсан 49:57   Маркус Кэмбэл
  Роні О'Саліван 94:14   Майк Дан

ПаўфіналыПравіць

Першы гулец Лік Другі гулец
  Найджэл Бонд 55:14   Маркус Кэмбэл
  Роберт Мілкінс 72:35   Роні О'Саліван

ФіналПравіць

Фінал: Рэферы: Мікаэла Таб.
Цыркавая арэна ў Блэкпульскай вежы, Блэкпул, Англія, 30 студзеня 2011.
Найджэл Бонд
  Англія
58:24 Роберт Мілкінс
  Англія
38 Найвышэйшая серыя 16
0 Соценныя серыі 0
0 Серыі 50+ 0

Серыі, вышэйшыя за 50 ачкоўПравіць

У рамках турніру Shoot-Out 2011 было зроблена было зроблена 14 паўсоценных брэйкаў, з якіх чатыры былі соценнымі.

Больш за адну паўсоценную серыю на турніры выканалі толькі Роні О'Саліван (3 серыі) і Джо Пэры (2 серыі). О'Саліван таксама стаў і лідарам па соценным брэйкам, аформіўшы серыі ў 123 і 113 балаў. Серыя ў 123 ачкі, здзейсненая ў матчы 1/8 фіналу супраць Марка Сэлбі, стала найвышэйшым брэйкам спаборніцтва і прынесла англічаніну дадатковы прыз у £2,000.

Ніжэй прадстаўлены ўдзельнікі, спарадкаваныя па іх вышэйшай серыі на турніры. Насупраць пералічаныя ўсе соценныя і паўсоценныя брэйкі кожнага гульца.

Гулец 50+ 100+ 50-100 Усе серыі 50+
  Роні О'Саліван 3 2 1 123, 113; 90
  Марк Кінг 1 1 0 112
  Альфрэд Бёрдэн 1 1 0 106
  Джон Хігінс 1 0 1 93
  Найджэл Бонд 1 0 1 92
  Эдрыян Ганэл 1 0 1 85
  Том Форд 1 0 1 84
  Ніл Робертсан 1 0 1 81
  Маркус Кэмбэл 1 0 1 76
  Джо Пэры 2 0 2 71, 53
  Дамінік Дэйл 1 0 1 70
Увогуле 14 4 10 Вышэйшы брэйк: 123 (Роні О'Саліван)

СпасылкіПравіць