Shoot-Out 2016 (снукер)

(Пасля перасылкі з Shoot-Out 2016, снукер)


Shoot-Out 2016 (таксама вядомы як Coral Shoot-Out 2016 — ад назвы спонсара) — прафесійны запрашальны турнір па снукеры, які праходзіў з 12 па 14 лютага 2016 года ў тэатры Гексагон, у Рэдынгу, Англія. Турнір стаў сёмым розыгрышам Shoot-Out, які быў заснаваны ў 1990 годзе і адноўлены ў 2011 годзе. Кампанія Coral упершыню спансавала турнір Shoot-Out. Прызавы фонд турніру склаў £130,000, з якіх £32,000 атрымаў пераможца.

Shoot-Out 2016
Фота
Сезон 2015/2016
Тэрміны 12 — 14 лютага 2016
Арэна Тэатр Гексагон
Горад Рэдынг
Краіна Англія
Арганізацыя WPBSA
Спонсар Coral
Фармат Нярэйтынгавы турнір
Агульны прызавы фонд £130,000
Прызавыя пераможцы £32,000
Мінулы чэмпіён Сцяг Уэльса Майкл Уайт
Фінал
Пераможца Сцяг Фінляндыі Робін Хал
Фіналіст Сцяг Бельгіі Лука Брэсэль
Лік 50:36
Статыстыка турніру
Колькасць удзельнікаў 64
Колькасць матчаў 63
Колькасць фрэймаў 63
Колькасць соценных серый 1
Найвышэйшая серыя 127 (Дэвід Гілберт)
←2015Shoot-Out2017→
Снукерны сезон 2015/2016
←German Masters Адкрыты чэмпіянат Уэльса→

Леташні чэмпіён Майкл Уайт саступіў ужо ў другім раўндзе Бэну Вуластану (1:66). Пераможцам турніру стаў Робін Хал з Фінляндыі, які перайграў на свяім шляху да тытула Крэйга Стэдмэна (41:35), Джад Трампа (70:6), Яна Бэрнса (49:21), валійцаў Раяна Дэя ў чвэрцьфінале (78:7) і Марка Уільямса ў паўфінальным матчы (62:41), а таксама бельгійца Луку Брэсэля ў фінальным паядынку (50:36). Такім чынам, 41-гадовы фін, які ніколі не праходзіў далей за чвэрцьфінал рэйтынгавых турніраў, выйграў свой другі прафесійны тытул у кар'еры і першы з сезона 2001/2002 (пасля перамогі на адным з этапаў адкрытага туру WPBSA). У матчы першага раўнда супраць Марка Джойса Дэвід Гілберт выканаў адзіную соценную серыю на турніры і другі тотал-клірэнс у гісторыі Shoot-Out (пасля брэйка ў 135 балаў, які Мартын Гоўлд здзейсніў у 2012 годзе) — 127 ачкоў.

Прызавыя грошыПравіць

У 2016 годзе спонсарам турніру Shoot-Out стала кампанія Coral. Яна забяспечыла традыцыйны прызавы фонд турніру, які склаў £130,000, з якіх £32,000 атрымаў пераможца.

Дасягненне Прызавыя
Пераможца £32000
Фіналіст £16000
Паўфіналісты £8000
Чвэрцьфіналісты £4000
1/8 фіналу £2000
1/16 фіналу £1000
1/32 фіналу £500
Найвышэйшы брэйк £2000
Агульны прызавы фонд £130000

УдзельнікіПравіць

На турніры Shoot-Out 2016 прынялі ўдзел 64 снукерысты, якія займалі найвышэйшыя пазіцыі ў рэйтынгу і прынялі запрашэнне на ўдзел. Чатыры снукерысты з топ-16 не прынялі ўдзел у турніры: Марк Сэлбі (1), Ніл Робертсан (3), Роні О'Саліван (5) і Дзін Дзюньхуэй (12).

Трое гульцоў удзельнічалі на Shoot-Out у сёмы раз, г.зн. да гэтага гулялі ва ўсіх розыгрышах турніру, уключаючы 1990 год: Алан МакМанус (21), Кен Доэрці (36) і Род Лоўлер (44).

Дэбютантамі Shoot-Out у 2016 годзе сталі васьмёра гульцоў: Лі Хан (48), Робін Хал (49), Чжоу Юэлун (52), Сцюарт Кэрынгтан (53), Дэвід Грэйс (54), Олівер Лайнс (55), Крэйг Стэдмэн (61) і Майкл Джорджыу.

Сярод удзельнікаў розыгрышу 2015 года да гэтага на турніры Shoot-Out перамагалі Бары Хокінс у 2012 годзе, Мартын Гоўлд у 2013 годзе, Дамінік Дэйл у 2014 годзе і Майкл Уайт у 2015 годзе.

Самым узроставым удзельнікам Shoot-Out 2016 года стаў 46-гадовы Джо Свэйл. Кену Доэрці і Пітэру Лайнсу падчас турніру таксама было па 46 гадоў, а Пітэру Эбдану і Алану Мак-Манусу — па 45. Самым маладым удзельнікам Shoot-Out 2016 стаў 18-гадовы Чжоу Юэлун. Оліверу Лайнсу і Луку Брэсэлю было па 20 гадоў, а Кайрэну Уілсану, Майклу Уайту і Джэку Лісоўскі — па 24.

Ніжэй прадстаўлена табліца, якая дэманструе статыстыку выступленняў удзельнікаў спаборніцтва на ўсіх папярэдніх турнірах Shoot-Out.

Леташні пераможца
Чэмпіён свету
Дэбютант турніру


П Р Гулец ДН Дэбют Найлепшы вынік АС М В П 100+ ПГ (£)[у 1]
1 2   Сцюарт Бінэм 21.05.1976 2011 Фінал (2014) 5 14 9 5 64.29% 0 20500
2 4   Шон Мёрфі 10.08.1982 2011 Чвэрцьфінал (2015) 5 8 4 4 50% 1 6500
3 6   Джад Трамп 20.08.1989 2011 Чвэрцьфінал (2011) 3 7 4 3 57.14% 0 5500
4 7   Джон Хігінс 18.05.1975 2011 1/16 фіналу (2011, 2012) 5 7 2 5 28.57% 0 3500
5 8   Бары Хокінс 23.04.1979 2011 Перамога (2012) 5 16 12 4 75% 0 39500
6 9   Марк Ален 22.02.1986 2011 Фінал (2013) 5 15 10 5 66.67% 0 21500
7 10   Джо Пэры 13.08.1974 2011 1/8 фіналу (2015) 5 8 3 5 37.5% 0 4500
8 11   Рыкі Уолдэн 11.11.1982 2011 1/16 фіналу (2012, 2013, 2015) 5 8 3 5 37.5% 0 4000
9 13   Марка Фу 08.01.1978 2011 1/32 фіналу (2011, 2012) 2 2 0 2 0% 0 1000
10 14   Марк Уільямс 21.03.1975 2011 Чвэрцьфінал (2013) 5 11 6 5 54.55% 0 8000
11 15   Мартын Гоўлд 14.09.1981 2011 Перамога (2013) 5 15 11 4 73.33% 2 39000
12 16   Лян Вэньбо 05.03.1987 2012 1/8 фіналу (2012) 2 4 2 2 50% 0 2500
13 17   Майкл Уайт 05.07.1991 2012 Перамога (2015) 4 12 9 3 75% 0 35500
14 19   Кайрэн Уілсан 23.12.1991 2015 Паўфінал (2015) 1 5 4 1 80% 0 8000
15 20   Грэм Дот 12.05.1977 2011 Фінал (2012) 5 16 11 5 68.75% 0 26500
16 21   Мэцью Сэлт 07.03.1985 2011 1/8 фіналу (2014) 5 9 4 5 44.44% 0 5000
17 22   Роберт Мілкінс 06.03.1976 2011 Фінал (2011) 5 13 8 5 61.54% 0 20000
18 23   Дэвід Гілберт 12.06.1981 2013 1/16 фіналу (2014) 3 4 1 3 25% 0 2000
19 24   Раян Дэй 23.03.1980 2011 Паўфінал (2014) 5 14 9 5 64.29% 1 13500
20 25   Марк Дэвіс 12.08.1972 2011 Чвэрцьфінал (2012, 2014) 5 13 8 5 61.54% 0 10500
21 26   Алан Мак-Манус 21.01.1971 1990 Паўфінал (1990) 6 14 8 6 57.14% 0 7000
22 27   Майкл Холт 07.08.1978 2011 Паўфінал (2013) 5 13 8 5 61.54% 0 14000
23 28   Лука Брэсэль 08.03.1995 2014 1/16 фіналу (2015) 2 3 1 2 33.33% 0 1500
24 29   Энтані Мак-Гіл 05.02.1991 2011 1/16 фіналу (2013, 2015) 5 7 2 5 28.57% 0 3500
25 30   Алістэр Картэр 25.07.1979 2011 1/8 фіналу (2014) 5 9 4 5 44.44% 0 5000
26 31   Бэн Вуластан 14.05.1987 2012 Чвэрцьфінал (2015) 4 9 5 4 55.56% 0 6500
27 32   Пітэр Эбдан 27.08.1970 2011 1/16 фіналу (2015) 5 6 1 5 16.67% 0 3000
28 33   Джэймі Джонс 14.02.1988 2012 Паўфінал (2015) 4 11 7 4 63.64% 0 11500
29 34   Дамінік Дэйл 29.12.1971 2011 Перамога (2014) 5 16 12 4 75% 0 39500
30 36   Цепчая Ун-Ну 18.04.1985 2013 1/8 фіналу (2013, 2014) 3 7 4 3 57.14% 0 4500
31 37   Марк Кінг 28.03.1974 2011 Чвэрцьфінал (2011) 5 10 5 5 50% 1 7500
32 38   Джымі Робертсан 03.05.1986 2011 1/8 фіналу (2013) 5 8 3 5 37.5% 0 4500
33 39   Марк Джойс 11.08.1983 2012 1/16 фіналу (2013) 4 5 1 4 20% 0 2500
34 40   Сяа Гадун 10.02.1989 2012 Фінал (2015) 4 10 6 4 60% 0 18000
35 41   Майк Дан 20.11.1971 2011 Чвэрцьфінал (2011) 5 9 4 5 44.44% 0 6500
36 42   Кен Доэрці 17.09.1969 1990 1/8 фіналу (1990, 2011) 6 12 6 6 50% 0 5250
37 43   Дэчават Пумджаенг 11.07.1978 2014 1/32 фіналу (2014, 2015) 2 2 0 2 0% 0 1000
38 44   Джэрард Грын 12.11.1973 2011 1/8 фіналу (2012) 5 8 3 5 37.5% 0 4500
39 46   Курт Мэфлін 08.08.1983 2013 Чвэрцьфінал (2013, 2014) 3 9 6 3 66.67% 0 8500
40 47   Мэцью Стывенс 11.09.1977 2011 Чвэрцьфінал (2014) 5 9 4 5 44.44% 0 6500
41 48   Том Форд 17.08.1983 2011 Паўфінал (2012) 5 12 7 5 58.33% 0 12500
42 49   Гэры Уілсан 11.08.1985 2015 1/32 фіналу (2015) 1 1 0 1 0% 0 500
43 50   Джэк Лісоўскі 25.06.1991 2012 1/8 фіналу (2013) 4 6 2 4 33.33% 0 3500
44 51   Род Лоўлер 27.07.1971 1990 1/8 фіналу (2015) 6 10 4 6 40% 0 4750
45 52   Эндру Хігінсан 13.12.1977 2011 Чвэрцьфінал (2013, 2014) 5 12 7 5 58.33% 0 10000
46 53   Джо Свэйл 29.08.1969 2011 1/32 фіналу (2011, 2012, 2015) 3 3 0 3 0% 0 1500
47 54   Юй Дэлу 11.10.1987 2013 1/32 фіналу (2013) 1 1 0 1 0% 0 500
48 55   Лі Хан 04.10.1990 2016 0 0 0 0
49 56   Робін Хал 16.08.1974 2016 0 0 0 0
50 58   Роры Мак-Лаўд 26.03.1971 2011 1/8 фіналу (2011) 5 9 4 5 44.44% 0 5000
51 59   Цянь Пэнфэй 16.08.1987 2013 1/32 фіналу (2013, 2014) 2 2 0 2 0% 0 1000
52 60   Чжоу Юэлун 24.01.1998 2016 0 0 0 0
53 61   Сцюарт Кэрынгтан 14.05.1990 2016 0 0 0 0
54 62   Дэвід Грэйс 05.05.1985 2016 0 0 0 0
55 63   Олівер Лайнс 16.06.1995 2016 0 0 0 0
56 64   Сэм Бэйрд 17.06.1988 2015 1/8 фіналу (2015) 1 3 2 1 66.67% 0 2000
58 66   Дэвід Морыс 27.11.1988 2011 1/8 фіналу (2015) 2 4 2 2 50% 0 2500
59 67   Цаа Юйпэн 27.10.1990 2013 1/16 фіналу (2014) 2 3 1 2 33.33% 0 1500
60 68   Энтані Хэмілтан 29.06.1971 2011 1/8 фіналу (2011) 5 10 5 5 50% 0 5500
61 69   Крэйг Стэдмэн 14.07.1982 2016 0 0 0 0
62 70   Ян Бэрнс 11.03.1985 2014 1/32 фіналу (2014) 1 1 0 1 0% 0 500
63 71   Пітэр Лайнс 11.12.1969 2011 1/8 фіналу (2011) 5 8 3 5 37.5% 0 4500
64 72   Ліам Хайфілд 01.12.1990 2014 1/16 фіналу (2014) 1 2 1 1 50% 0 1000
74   Майкл Джорджыу[у 2] 18.01.1988 2016 0 0 0 0
  1. Лічацца без уліку бонусных прызавых за найлепшы брэйк турніру
  2. Першапачаткова на турніры павінен быў удзельнічаць Адыт'я Мехта, але ён зняўся і быў заменены на Майкла Джорджыу.

Ход турніруПравіць

Лёсаванне першага раўнда было праведзена 6 студзеня 2016 года. Лёсаванне кожнага наступнага этапу, уключаючы паўфінальны, адбывалася на самой арэне.

Першы раўнд (1/32 фіналу)Правіць

Першы гулец Лік Другі гулец Першы гулец Лік Другі гулец
  Майкл Уайт (13) 73:0   Марк Кінг (31)   Джон Хігінс (4) 10:62   Эндру Хігінсан (45)
  Марк Дэвіс (20) 31:55   Гэры Уілсан (42)   Пітэр Лайнс (63) 56:33   Курт Мэфлін (39)
  Чжоу Юэлун (52) 70:19   Майкл Джорджыу   Роберт Мілкінс (17) 53:38   Марка Фу (9)
  Кен Доэрці (36) 29:38   Том Форд (41)   Марк Уільямс (10) 74:39   Роры Мак-Лаўд (50)
  Алістэр Картэр (25) 57:0   Ліам Хайфілд (64)   Цянь Пэнфэй (51) 16:56   Джо Свэйл (46)
  Грэм Дот (15) 30:70   Бэн Вуластан (26)   Джэймі Джонс (28) 1:97   Мартын Гоўлд (11)
  Цаа Юйпэн (59) 17:79   Джо Пэры (7)   Лян Вэньбо (12) 52:60   Энтані Мак-Гіл (24)
  Марк Джойс (33) 0:127   Дэвід Гілберт (18)   Робін Хал (49) 41:35   Крэйг Стэдмэн (61)
  Дэвід Грэйс (54) 0:96   Джымі Робертсан (32)   Род Лоўлер (44) 23:1   Дэчават Пумджаенг (37)
  Марк Ален (6) 65:20   Юй Дэлу (47)   Кайрэн Уілсан (14) 55:14   Лі Хан (48)
  Дэвід Морыс (58) 69:0   Алан Мак-Манус (21)   Энтані Хэмілтан (60) 50:56   Цепчая Ун-Ну (30)
  Сцюарт Бінэм (1) 54:38   Рыкі Уолдэн (8)   Сцюарт Кэрынгтан (53) 62:7   Мэцью Стывенс (40)
  Майк Дан (35) 37:48   Лука Брэсэль (23)   Бары Хокінс (5) 0:48   Пітэр Эбдан (27)
  Майкл Холт (22) 34:55   Раян Дэй (19)   Сяа Гадун (34) 38:25   Мэцью Сэлт (16)
  Сэм Бэйрд (56) 7:50   Джэк Лісоўскі (43)   Олівер Лайнс (55) 26:59   Ян Бэрнс (62)
  Дамінік Дэйл (29) 24:112   Шон Мёрфі (2)   Джад Трамп (3) 74:22   Джэрард Грын (38)

Другі раўнд (1/16 фіналу)Правіць

Першы гулец Лік Другі гулец Першы гулец Лік Другі гулец
  Сцюарт Бінэм (1) 0:69   Род Лоўлер (44)   Робін Хал (49) 70:6   Джад Трамп (3)
  Цепчая Ун-Ну (30) 36:60   Ян Бэрнс (61)   Эндру Хігінсан (45) 85:10   Мартын Гоўлд (11)
  Лука Брэсэль (23) 46:20   Сяа Гадун (34)   Пітэр Эбдан (27) 9:43   Дэвід Морыс (57)
  Чжоу Юэлун (52) 85:0   Шон Мёрфі (2)   Джо Пэры (7) 46:38   Том Форд (41)
  Алістэр Картэр (25) 85:5   Пітэр Лайнс (62)   Джымі Робертсан (32) 0:67   Джэк Лісоўскі (43)
  Марк Уільямс (10) 58:32   Дэвід Гілберт (18)   Гэры Уілсан (42) 62:21   Сцюарт Кэрынгтан (51)
  Кайрэн Уілсан (14) 38:52   Раян Дэй (19)   Марк Ален (6) 56:61   Роберт Мілкінс (17)
  Джо Свэйл (46) 39:1   Энтані Мак-Гіл (24)   Майкл Уайт (13) 1:66   Бэн Вуластан (26)

Трэці раўнд (1/8 фіналу)Правіць

Першы гулец Лік Другі гулец Першы гулец Лік Другі гулец
  Род Лоўлер (44) 61:24   Алістэр Картэр (25)   Джэк Лісоўскі (43) 12:72   Эндру Хігінсан (45)
  Ян Бэрнс (61) 21:49   Робін Хал (49)   Бэн Вуластан (26) 31:47   Лука Брэсэль (23)
  Гэры Уілсан (42) 16:22   Джо Свэйл (46)   Роберт Мілкінс (17) 102:17   Дэвід Морыс (57)
  Чжоу Юэлун (52) 36:57   Раян Дэй (19)   Марк Уільямс (10) 42:13   Джо Пэры (7)

ЧвэрцьфіналыПравіць

Першы гулец Лік Другі гулец
  Раян Дэй (19) 7:78   Робін Хал (49)
  Род Лоўлер (44) 18:27   Лука Брэсэль (23)
  Марк Уільямс (10) 39:20   Эндру Хігінсан (45)
  Роберт Мілкінс (17) 8:23   Джо Свэйл (46)

ПаўфіналыПравіць

Першы гулец Лік Другі гулец
  Джо Свэйл (46) 34:38   Лука Брэсэль (23)
  Марк Уільямс (10) 41:62   Робін Хал (49)

ФіналПравіць

Фінал: Рэферы: Колін Хамфрыс.
Тэатр Гексагон, Рэдынг, Англія, 14 лютага 2016.
Лука Брэсэль (23)
  Бельгія
36:50 Робін Хал (49)
  Фінляндыя
29 Найвышэйшы брэйк 29
0 Соценныя брэйкі 0
0 Брэйкі 50+ 0

Брэйкі, вышэйшыя за 50 ачкоўПравіць

У рамках турніру Shoot-Out 2016 было зроблена было зроблена 22 паўсоценныя брэйкі (на 3 менш, чым у мінулым годзе), з якіх толькі адзін быў соценным.

Адзіным снукерыстам, які выканаў тры паўсоценныя серыі, стаў Роберт Мілкінс. У матчы першага раўнда супраць Марка Джойса Дэвід Гілберт здзейсніў адзіны сэнчуры-брэйк на турніры і другі тотал-клірэнс у гісторыі спаборніцтва — 127 ачкоў. Гэтая серыя прынесла яму традыцыйную ўзнагароду ў £2,000.

Ніжэй прадстаўлены ўдзельнікі, спарадкаваныя па іх вышэйшай серыі на турніры. Насупраць пералічаныя ўсе соценныя і паўсоценныя брэйкі кожнага гульца.

Гулец 50+ 100+ 50-100 Усе брэйкі 50+
  Дэвід Гілберт 1 1 0 127
  Джымі Робертсан 1 0 1 96
  Шон Мёрфі 1 0 1 84
  Роберт Мілкінс 3 0 3 77, 60, 52
  Мартын Гоўлд 1 0 1 75
  Чжоу Юэлун 2 0 2 71, 62
  Джо Пэры 1 0 1 69
  Марк Ален 1 0 1 65
  Дэвід Морыс 1 0 1 62
  Эндру Хігінсан 2 0 2 59, 51
  Алістэр Картэр 1 0 1 59
  Бэн Вуластан 1 0 1 58
  Гэры Уілсан 1 0 1 57
  Кайрэн Уілсан 1 0 1 54
  Род Лоўлер 1 0 1 54
  Майкл Уайт 1 0 1 52
  Джад Трамп 1 0 1 51
  Марк Уільямс 1 0 1 50
Увогуле 22 1 21 Найвышэйшы брэйк: 127 (Дэвід Гілберт)

ВідэаПравіць

СпасылкіПравіць