Shoot-Out 2018 (снукер)

(Пасля перасылкі з Shoot-Out 2018, снукер)


Shoot-Out 2018 (таксама вядомы як Coral Shoot-Out 2018 — ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 8 па 11 лютага 2018 года ў Калізеі Уотфарда, у Уотфардзе, Англія. Турнір стаў дзявятым розыгрышам Shoot-Out, які быў заснаваны ў 1990 годзе і адноўлены ў 2011 годзе, а таксама другім спаборніцтвам гэтага турніру, якое атрымала рэйтынгавы статус. Кампанія Coral у трэці раз запар спансавала Shoot-Out. Прызавы фонд турніру склаў £146,000, з якіх £32,000 атрымаў пераможца.

Shoot-Out 2018
Фота
Сезон 2017/2018
Тэрміны 8 — 11 лютага 2018
Арэна Калізей Уотфарда
Горад Уотфард
Краіна Англія
Арганізацыя WPBSA
Спонсар Coral
Фармат Рэйтынгавы турнір
Агульны прызавы фонд £146,000
Прызавыя пераможцы £32,000
Мінулы чэмпіён Сцяг Шатландыі Энтані Мак-Гіл
Фінал
Пераможца Сцяг Кіпра Майкл Джорджыу
Фіналіст Сцяг Шатландыі Грэм Дот
Лік 67:56
Статыстыка турніру
Колькасць удзельнікаў 128
Колькасць матчаў 126
Колькасць фрэймаў 126
Колькасць соценных серый 2
Найвышэйшая серыя 109 (Майкл Джорджыу)
←2017Shoot-Out2019→
Снукерны сезон 2017/2018
←German Masters Сусветнае Гран-пры→

Пераможцам турніру стаў Майкл Джорджыу, які перайграў на сваім шляху да тытула Тора Чуана Леонга (73:41), Джэка Джонса (84:1), Луку Брэсэля (80:0), Найджэла Бонда (71:40), Чжана Юна ў чвэрцьфінале (114:9), Мартына О'Донэла ў паўфінальным матчы (53:5), а таксама Грэма Дота ў фінальным паядынку (67:56). Такім чынам, 30-гадовы прадстаўнік Кіпра, які ніколі да гэтага не ўваходзіў у топ-64 рэйтынгу, выйграў свой першы прафесійны тытул у кар'еры, а таксама стаў першым кіпрыёцкім пераможцам рэйтынгавага спаборніцтва па снукеры. У чвэрцьфінальным матчы супраць Чжана Юна Джорджыу выканаў і найвышэйшы брэйк турніру ў 109 ачкоў.

Спасылкі правіць

  • [ Shoot-Out 2018 на Snooker.org] (англ.)
  • [ Статыстыка Shoot-Out 2018 на CueTracker.net] (англ.)