Sisu Auto — фінскі вытворца грузавых аўтамабіляў.

Sisu Auto
Тып osakeyhtiö[d]
Заснаванне 1931
Размяшчэнне Flag of Finland.svg Фінляндыя: Раасепоры.
Галіна аўтамабільная прамысловасць[d]
Прадукцыя грузавы аўтамабіль
Сайт sisuauto.com/portal/fi/

ГісторыяПравіць

 
Тор Несслінг, 1962 год.

Кампанія была заснавана 1 красавіка 1931 года. Дырэктарам кампаніі быў прызначаны Тор Несслінг.

 
S-321, 1932

У 1932 годзе былі вырабленыя першыя грузавікі Sisu мадэляў «S-321» і «S-322».

1944: завод Sisu быў пераведзены з Хельсінкі ў Кар'яа.

У чэрвені 1970 Тор Несслінг абвясціў аб сыходзе з пасады генеральнага дырэктара Suomen Autoteollisuus, пасля амаль чатырох дзесяцігоддзяў працы[1]. Новы кіраўнік дырэктар Эрык Гіллберг быў прызначаны ў лютым 1971 года[2].

У 1974 годзе акцыі Oy Suomen Autoteollisuus Ab пераходзяць у дзяржаўную ўласнасць.

У 1997 годзе было падпісана партнёрскае пагадненне з французскай кампаніяй Renault V.I.. Пагадненне ўключала набыццё кампанентаў, у тым ліку кабін, рухавікоў і восяў, а таксама імпарт і продаж камерцыйных аўтамабіляў Renault у Фінляндыі. У тым жа годзе Partek набыла кантрольны пакет акцый у Sisu.

У ліпені 2010 года Suomen Autoteollisuus Oy пераходзіць ва ўласнасць Олафа Эленіуса і Ціма Кархонена.

Са снежня 2010 года Sisu супрацоўнічае з Daimler AG. Такім чынам, на цяперашніх мадэлях усталёўваюцца перадачы і рухавікі Mercedes-Benz Actros.

ДзейнасцьПравіць

Sisu спецыялізуецца на вытворчасці цяжкіх грузавых аўтамабіляў.

Sisu Auto TrucksПравіць

 
Sisu Crane

Аўтамабілі бягучага мадэльнага шэрагу Sisu Polar выпукаюцца з колавымі формуламі 6х2, 6х4, 8х2, 8х4, 10х2 і 10х4 ў розных выкананнях:

  • Sisu Crane — краны
  • Sisu Rock — самазвалы
  • Sisu Roll — аўтамабілі са зменнымі кузавамі
  • Sisu Timber — грузавікі для транспартавання бярвення
  • Sisu Works — камбінаваныя дарожныя машыны
  • Sisu Carrier — эвакуатары, аўтамабілі для перавозкі тэхнікі

Sisu DefenceПравіць

 
Sisu E13TP 8×8
  • Sisu 4×4
  • Sisu 6×6
  • Sisu 8×8
  • Sisu 10×10


Зноскі

  1. Herranen, Timo. Biografiakeskus – Vuorineuvos Tor Nessling (1901–1971)(нявызн.). Helsinki, Finnland: Suomalaisen Kirjallisuuden Seura (5 верасня 2008).
  2. "Näin syntyi Sisu". Sisuviesti (Oy Suomen Autoteollisuus Ab) (2): 4–11. 1981. http://www.sisua.net/gallery3/index.php/un-proto/Muita-kuvia/skannaus/sv4. 

СпасылкіПравіць