Snow Patrol — альтэрнатыўная рок-гурт з удзельнікамі з Паўночнай Ірландыі і Шатландыі. Сфарміравана ў Данды, у наш час яны жывуць у Глазга, і сталі папулярныя сярод крытыкаў і аматараў, лаўрэаты музычнай прэміі Ivor Novello Awards.

Snow Patrol
Злева направа: Nathan Connolly, Gary Lightbody, Jonny Quinn, Tom Simpson, Paul Wilson
Злева направа: Nathan Connolly, Gary Lightbody, Jonny Quinn, Tom Simpson, Paul Wilson
Асноўная інфармацыя
Жанры альтэрнатыўны рок, інды-рок
Гады 1994 — нашы дні
Краіна  Вялікабрытанія
Горад Сцяг Шатландыі Данды
Адкуль Данды
Мова песень англійская
Лэйблы Fiction/Interscope (2003 — нашы дні)
Jeepster (1995 — 2001)
Electric Honey (1997)
Склад Gary Lightbody
Jonny Quinn
Tom Simpson
Nathan Connolly<Paul Wilson
Іншыя
праекты
Shrug, Iain Archer, Belle & Sebastian, The Reindeer Section, File Under Easy Listening, Terra Diablo, The Cake Sale, Little Doses, Listen... Tanks!, Tired Pony
snowpatrol.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Snow Patrol

Гісторыя правіць

Тры першыя альбома гурта, EP Starfighter, эксперыментальны студыйны альбом Songs for Polarbears, і When It’s All Over We Still Have to Clear Up, былі камерцыйна беспаспяховымі і былі выпушчаны пад незалежным лэйблам Electric Honey (для свайго першага альбома) і Jeepster (для другога і трэцяга). Калі група перайшла ў буйны лэйбл Polydor Records, яны выпусцілі ў 2003 годзе альбом Final Straw, які стаў чатыры разы плацінавым у Вялікабрытаніі. Гэта быў першы поспех групы. Песні «Run», «Chasing Cars» і «Signal Fire» сталі хітамі.

Сусветную вядомасць група атрымала з выпускам у 2006 годзе альбома Eyes Open, які быў растыражаваны ў колькасці 4,7 мільёна экзэмпляраў па ўсім свеце.

Snow Patrol былі вылучаны ў трох намінацыях BRIT Awards і выйгралі пяць Meteor Ireland Music Awards. Па ўсім свеце група прадала больш 7 мільёнаў альбомаў.

Дыскаграфія правіць

Студыйныя альбомы правіць

Удзельнікі (бягучы склад) правіць

  • Гэры Лайтбодзі (Gary Lightbody) - асноўны вакал, рытм-гітара
  • Натан Коналі (Nathan Connolly) - сола-гітара, бэк-вакал
  • Пол Уілсан (Paul Wilson) - бас-гітара, бэк-вакал
  • Джоні Куін (Jonny Quinn) - ударныя, пяркусія
  • Том Сімпсан (Tom Simpson) - клавішныя

Спасылкі правіць