Асот

(Пасля перасылкі з Sonchus)

Асот[3] (Sonchus) — род кветкавых раслін сямейства Астравыя (Asteraceae).

Асот

Асот палявы (Sonchus arvensis)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Sonchus L., 1753

Сінонімы
Babcockia Boulos

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  38420
NCBI  50190
EOL  60801
GRIN  g:11287
IPNI  11058-1

Батанічнае апісанне правіць

Адна-, двух- або шматгадовыя травяністыя расліны, рэдка паўкусты, звычайна з млечным сокам. Лісце суцэльнае або перыстарассечанае. Кветкі язычковыя, жоўтыя, у кошыках, сабраных у агульнае суквецце. Плод — сямянка з чубком.

Віды і арэал правіць

Налічваецца каля 70 відаў. Пашыраны пераважна ў Еўропе, Азіі і Афрыцы (некалькі відаў расце як пустазелле па ўсім свеце). На тэрыторыі Беларусі сустракаюцца: асот палявы, або жоўты (Sonchus arvensis), асот агародны (Sonchus oleraceus), асот шурпаты (Sonchus asper), асот балотны (Sonchus palustris).

Значэнне правіць

Большасць відаў — пустазелле, ёсць таксама харчовыя, кармавыя, лекавыя і меданосныя расліны.

Асотам часам называюць віды з роду бадзяк.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 124. — 160 с. — 2 350 экз.

Літаратура правіць