Space Station 13 (англ.: Касмічная станцыя 13) — мнагакарыстальніцкая камп’ютарная гульня пра працу і жыццё персаналу на касмічнай станцыі з элементамі выжывання[4]. Гульня распрацавана незалежным распрацоўшчыкам Exadv1 на гульнявым рухавіку BYOND, мае тайлавую 2D графіку і даступная на платформах Windows. Прынцып развіцця гульні заснаваны на вядучай ролі[5].

Space Station 13
Лагатып гульнi
Лагатып гульнi
Распрацоўшчыкі Exadv1[1]
Дата выпуску люты 2003 [2]
Ліцэнзія GPLv3[3]
Жанр экшн, пясочніца, сімулятар выжывання, камп’ютарная ролевая гульня
Тэхнічныя даныя
Платформы Windows, Linux
Гульнявы рухавік BYOND
Рэжымы гульні мнагакарыстальніцкі
Мова інтэрфейсу англійская
Носьбіт лічбавае распаўсюджванне
Кіраванне клавіятура, мыш
Афіцыйны сайт (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У гульні кожны гулец выконвае сваю ролю на станцыі, а агульная калектыўная мэта персаналу — падтрымліваць працаздольнасць станцыі ва ўмовах катастрофы, унутранага сабатажу або іншых антаганістычных сіл.

Гульня шмат у чым будуецца на вербальных камунікацыях, таму рэкамендуецца гуляць толькі на серверы з адпаведнай лакалізацыяй для гульцоў.

Гульнявы працэс

правіць
 
Выява гульнявога працэсу Space Station 13.

Гульнявы працэс базуецца на ролевым выкананні, сацыяльным узаемадзеянні гульцоў, разнастайнасці гульнявых механік і арганiзаванасцi супраць небяспек, што пагражаюць станцыі.

Прафесіі

правіць

Першапачаткова кожны гулец атрымлівае пэўную прафесію, якая вызначае ролю, якую ён будзе выконваць. Гэта забяспечваецца не толькі ролевым выкананнем, але і гульнявой механікай. Так, амаль у кожнай прафесіі ёсць свая вобласць на станцыі, да якой ёй ёсць доступ, але іншым — няма. Напрыклад, дзверы на кухню можа адкрыць толькі кухар, і іншым будзе складаней туды пранікнуць. На пачатку раунда гулец з’яўляецца ў памяшканні ў адпаведнасці са сваёй прафесіяй і атрымлівае ў распараджэнне шэраг рэдкіх або унікальных інструментаў, недаступных іншым ролям. Для выкарыстання шэрагу прадметаў патрэбныя пэўныя веды (напрыклад, клоўн не ўмее ўзломваць шлюзы, а інжынер не ўмее разводзіць слізняў, неабходных для даследаванняў у галіне ксенабіялогіі[6]

Крыніцы

правіць
  1. giantbomb.com - Space Station 13. Архівавана з першакрыніцы 1 ліпеня 2015. Праверана 11 ліпеня 2015.
  2. Space Station 13 - Server List. Архівавана з першакрыніцы 11 жніўня 2020. Праверана 22 ліпеня 2020.
  3. Унутрыгульнёвы графічны кантэнт пад ліцэнзіяй Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 United States, чытаемы літарны пад GPLv3.
  4. Space Station 13: a multiplayer space station simulator about monkeys, insane AI, cultists and paperwork. Архівавана з першакрыніцы 11 ліпеня 2015. Праверана 11 ліпеня 2015.
  5. супольнасцi гульцоў  (англ.)About SS13. Архівавана з першакрыніцы 11 жніўня 2020. Праверана 22 ліпеня 2020.
  6. Блогi / Space Station 13 — гульня, якую абдзелiлi ўвагай (руск.). PlayGround.ru. Архівавана з першакрыніцы 3 сакавіка 2017. Праверана 2 сакавіка 2017..