Speak Now (альбом Тэйлар Свіфт)

альбом Тэйлар Свіфт

Speak Now — трэці альбом амерыканскай кантры-спявачкі Тэйлар Свіфт, выпушчаны 25 кастрычніка 2010 года пад лэйблам Big Machine. Альбом дэбютаваў у чарце Billboard 200 адразу на першым месцы, разышоўшыся за першы тыдзень продажаў рэкордным для 2010 года тыражом ў 1 047 000 асобнікаў[1]. Усе 14 песень з гэтага альбома ўвайшлі ў сингловый хіт-парад Billboard Hot 100, а асноўны хіт «Mine» дасягнуў у ім месца № 3.

Speak Now
Вокладка альбома Тэйлар Свіфт «Speak Now» (2010)
студыйны альбом Тэйлар Свіфт
Дата выпуску 25 кастрычніка 2010
Запісаны 2008-2010
Жанр кантры, кантры-поп
Працягласць 67:29
Прадзюсар Натан Чэпман, Тэйлар Свіфт
Лэйбл Big Machine
Храналогія Тэйлар Свіфт
Fearless
(2008)
Speak Now
(2010)
Red
(2012)
Сінглы з Speak Now
  1. «Mine»
    Выпушчаны: 4 жніўня 2010
  2. «Back to December»
    Выпушчаны: 15 лістапада 2010
  3. «Mean»
    Выпушчаны: 13 сакавіка 2011
  4. «The Story of Us»
    Выпушчаны: 19 красавіка 2011
  5. «Sparks Fly»
    Выпушчаны: 18 ліпеня 2011
  6. «Ours»
    Выпушчаны: 8 лістапада 2011

Стварэнне і рэліз правіць

 
Тэйлар у 2011 годзе

Speak Now быў выпушчаны 25 кастрычніка 2010 года пад лэйблам Big Machine[2][3] і, дзякуючы дэбютнаму тыражу ў 1 047 000 асобнікаў, ён стаў другім для спявачкі дыскам № 1 у ЗША[1] і 3-м самым хутка прадаваным альбомам для жанчын ў гісторыі ЗША. У Вялікабрытаніі альбом дэбютаваў на 6 месцы ў UK Albums Chart[4]. У Канадзе альбом таксама дэбютаваў на 1 месцы Canadian Albums Chart, з тыражом у 62,000 копій[5]. Пасля магутнага дэбюту, альбом затрымаўся на № 1 і на другі тыдзень у ЗША, з накладам у 320,000 копій (падзенне на 69 %)[6]. У свой трыці тыдзень альбом апусціўся на другое месца (212,000), саступіўшы тады новаму дыску Сюзан Бойл "The Gift"[7].

Аднак на восьмым тыдні альбом зноў вярнуўся на першае месца (259,000)[8] і пратрымаўся на ім яшчэ два тыдні.[9] Па стане на люты 2012 года альбом «Speak Now» прадаўся тыражом звыш 5,7 млн копій па ўсім свеце.

Крытычныя водгукі правіць

Газета The New York Times ахарактарызавала альбом як «бязлітасны», разнастайны (з музычнага пункту гледжання), і «проста цудоўны, магчыма, самы лепшы альбом міс Свіфт». Тэона Вэбер з газеты The Village Voice адзначыў, што альбом дазволіў даць сапраўдную ацэнку таленту Свіфт, "які з'яўляецца не канфесійным, а драматычным“: «Як і некаторыя аўтары кантры-песень да яе, яна стварае персанажаў і сітуацыі, беручы іх з жыцця, і знаходзіць магутныя спосабы іх апісання». Роб Шэфілд з часопіса Rolling Stone апісаў песні Свіфт як адны з самых інтэлектуальных у поп, рок ці кантры-музыцы: «Свіфт таленавіты прафесіянал Нэшвілла, які ведае ўсе прыёмы стварэння хітоў, але яна таксама гіперрамантык з меладраматычнымі ноткамі».

Адзнакі крытыкаў:

  • AllMusic - 4/5[10]
  • Robert Christgau - A-[11]
  • Entertainment Weekly - B+[12]
  • The Guardian - 4/5[13]
  • Los Angeles Times - 3/4[14]
  • Paste - 7.1/10[15]
  • PopMatters - 8/10[16]
  • Rolling Stone - 4/5[17]
  • Slant Magazine - 3/5[18]
  • Spin - 7/10[19]

Сінглы правіць

Першым сінглам з альбома стала кампазіцыя «Mine». Песня і відэакліп мелі вялікую папулярнасць і атрымалі станоўчыя водгукі. 8 чэрвеня 2011 года відэакліп песні атрымаў прэстыжную прэмію «Найлепшае відэа года» (Video of the Year) на штогадовай цырымоніі «The 2011 CMT Music Awards» канала Country Music Television.[20] 15 мая 2012 года за гэты сінгл спявачка была ўдастоена прэміі аўтараў-песеннікаў BMI Pop Awards. Песня ўвайшла у топ-10 найлепшых хітоў у Аўстраліі, Канадзе, ЗША, Японіі, заняла першае месца ў Adult Contemporary і другое ў Country Songs, а таксама атрымала плацінавы статус ў ЗША і Канадзе.

Другі сінгл, песню «Back to December», Тэйлар прысвяціла аднаму са сваіх былых бой-фрэндаў — акцёру Тэйлару Лотнеру, вядомаму па ролі Джэйкаба Блэка ў фільмах франшызы «Змярканне».[21][22]

Трэцім сінглам стала песня «Mean», якая атрымала прэмію Грэмі як найлепшая кантры-песня ў намінацыях «Найлепшае сольнае кантры-выкананне» і «Найлепшая кантры-песня».[23]

19 красавіка 2011 адбыўся рэліз чацвёртага сінгла «The Story of Us», 18 ліпеня — пятага, якім стала песня «Sparks Fly», а 8 лістапада кампазіцыя «Ours» была выбрана ў якасці апошняга, шостага, сінгла.

Прома-кампанія правіць

 
Тэйлар Свіфт падчас Speak Now World Tour

Тэйлар правяла велізарную рэкламную кампанію перад выхадам альбома «Speak Now». Яна прымала ўдзел у розных ток-шоў і ранішніх ТБ-праграмах, давала бясплатныя міні-канцэрты ў незвычайных месцах, у тым ліку на выступу на адкрытым двухпавярховым аўтобусе на Галівудскім бульвары ў Лос-Анджэлесе і ў Зале вылету ў Міжнародным аэрапорце імя Джона Ф. Кэнэдзі ў Нью-Ёрку.

На працягу ўсяго 2011 года і да пачатку 2012 года Тэйлар гастралявала ў падтрымку альбома. За трынаццаць месяцаў яна дала 111 канцэртаў ва ўсім свеце: 7 - у Азіі, 12 - Еўропе, 80 - у Паўночнай Амерыцы і 20 - у Аўстраліі. За тур, які наведала больш за 1,6 мільёна прыхільнікаў спявачкі было сабрана больш за 123 мільёна даляраў, што зрабіла Speak Now World Tour адным з самых касавых у гісторыі. Таксама спявачка запрашала многіх музыкаў для сумесных дуэтаў падчас тура па Паўночнай Амерыцы. Выступалі: Джэймс Тэйлар, Джэйсан Мраз, Шон Колвин, Джоні Рэзезнік, Эндзі Грамер, Таль Бахман, Джасцін Бібер, Селена Гомес, Нікі Мінаж, Nelly, рэпэры B.o.B, Ашэр, Флоу Райда і T.I., Джон Форман, Джым Эдкінс, Хейлі Вільямс, рок-група Hot Chelle Rae, Роні Дан, Дарыя Рукер, Цім Макгро і Кені Чэсні. Акрамя таго, Свіфт выканала мноства акустычных кавераў падчас турнэ па Паўночнай Амерыцы. У лістападзе 2011 года ў продаж выйшаў яе першы дыск з аўдыё- і відэазапісамі з сусветнага тура, які ўключае ў сябе 17 выступленняў падчас паўночнаамерыканскага турнэ.

Спіс кампазіцый правіць

Усе песні Тэйлар напісала самастойна.

Назва Працягласць
1. «Mine» 3:51
2. «Sparks Fly» 4:22
3. «Back to December» 4:54
4. «Speak Now» 4:02
5. «Dear John» 6:44
6. «Mean» 3:56
7. «The Story of Us» 4:26
8. «Never Grow Up» 4:50
9. «Enchanted» 5:51
10. «Better Than Revenge» 3:38
11. «Innocent» 5:02
12. «Haunted» 4:02
13. «Last Kiss» 6:07
14. «Long Live» 5:17

Узнагароды правіць

На 54-й прэміі «Грэмі» Тэйлар з песняй «Mean» перамагла ў намінацыях «Найлепшая кантры-песня» і «Найлепшае сольнае кантры-выкананне». У 2010-2011 гг. яна была прызнана «Аўтарам песень/Артыстам Года» Асацыяцыяй Аўтараў песень Нэшвіла. Таксама ў 2011-2012 гг. на цырымоніі ўзнагароджання Academy Of Country Music Awards Свіфт перамагла ў намінацыі «Выканаўца Года». Акрамя гэтага, у 2011 годзе яна атрымала званне «Выканаўца Года» ад Country Music Association, а на цырымоніі ўзнагароджання American Music Awards стала «Артыстам Года» (у той час як «Speak Now» быў прызнаны «Найлепшым кантры-альбомам»). Акрамя таго, у гэтым жа годзе часопіс Billboard назваў спявачку «Жанчынай Года».

Пазіцыі ў чартых правіць

«Speak Now» заняў першае месца ў хіт-парадах ЗША, Канады, Аўстраліі і Новай Зеландыі.

Хіт-парад (2010) Найлепшы
вынік
Australian Albums Chart[24] 1
Austrian Albums Charts[25] 16
Belgian Albums Chart[24] 18
Canadian Albums Chart[5] 1
Danish Albums Chart[24] 26
Dutch Albums Chart[24] 17
French Albums Chart[24] 39
German Albums Chart[24] 15
Greek Albums Chart 17
Irish Albums Chart[26] 6
Italy Albums Chart[27] 18
Mexican Albums Chart[28] 8
New Zealand Albums Chart[24] 1
Spanish Album Chart[24] 10
Swedish Albums Chart 18
Swiss Albums Chart[24] 17
Norwegian Albums Chart[24] 4
UK Albums Chart[4] 6
US Billboard 200[1] 1
US Billboard Top Country Albums[29] 1

Зноскі

  1. а б в Caulfield, Keith (November 3, 2010). "Taylor Swift Sells Over 1 Million in Record Billboard 200 Debut". Billboard. Nielsen Business Media, Inc. Праверана November 3, 2010.
  2. NEW CD RELEASE DATE ANNOUNCED | Countdown to Taylor Swift's new single(недаступная спасылка). Speaknow13.com. Архівавана з першакрыніцы 10 ліпеня 2012. Праверана 22 ліпеня 2010.
  3. PR (Кастрычнік 27, 2010). Taylor Swift Launches Speak Now Album Release With 3-Week iTunes Countdown. PR Newswire. Retrieved on 2010-10-26.
  4. а б The Official UK Top 40 Albums Chart — 31 October 2010. BBC Online. Retrieved on 2010-10-31.
  5. а б Williams, John (November 3, 2010). "Taylor Swift shakes up charts". JAM! Music. Canoe.ca. Праверана November 4, 2010.
  6. Music News, Reviews, Articles, Information, News Online & Free Music | Billboard.com
  7. Top 100 Music Hits, Top 100 Music Charts, Top 100 Songs & The Hot 100. Billboard.com. Праверана 25 снежня 2010.
  8. Music News, Reviews, Articles, Information, News Online & Free Music | Billboard.com
  9. Music News, Reviews, Articles, Information, News Online & Free Music | Billboard.com
  10. Speak Now (альбом Тэйлар Свіфт) (англ.) на сайце AllMusic
  11. Christgau, Robert. Now That's What I Call Club Hits 2/Taylor Swift(недаступная спасылка). MSN Music (4 лютага 2011). Архівавана з першакрыніцы 5 лютага 2011. Праверана February 5, 2011.
  12. Greenblatt, Leah (October 25, 2010). "Speak Now". Entertainment Weekly. Праверана October 25, 2010. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 кастрычніка 2010. Праверана 6 кастрычніка 2016.
  13. Macpherson, Alex (October 9, 2010). "Taylor Swift: Speak Now — review". The Guardian. London. Праверана January 2, 2011.
  14. Powers, Ann (October 25, 2010). "Album review: Taylor Swift's 'Speak Now'". Los Angeles Times. Праверана October 25, 2010.
  15. Stinson, Liz (October 29, 2010). "Taylor Swift Speak Now Review". Paste. Decatur. Праверана December 7, 2012.
  16. Heaton, Dave. Taylor Swift: Speak Now — PopMatters. PopMatters (30 кастрычніка 2010). Праверана January 2, 2011.
  17. Sheffield, Rob. Speak Now by Taylor Swift(недаступная спасылка). Rolling Stone (26 кастрычніка 2010). Архівавана з першакрыніцы 2 снежня 2010. Праверана October 26, 2010.
  18. Keefe, Jonathan. Taylor Swift: Speak Now. Slant Magazine (25 кастрычніка 2010). Праверана October 25, 2010.
  19. Wood, Mikael. Taylor Swift, 'Speak Now' (Big Machine). Spin (26 кастрычніка 2010). Праверана October 26, 2010.
  20. BMI Country Royalty Reigns at 2011 CMT Music Awards. June 10, 2011
  21. VIDEO: Taylor Swift Explains Apology Song 'Back to December'(недаступная спасылка). People.com (23 лістапада 2010). Архівавана з першакрыніцы 7 студзеня 2011. Праверана 26 лістапада 2010.
  22. Taylor Swift apologizes (to Taylor Lautner?) in 'Back to December'. Entertainment Weekly (12 кастрычніка 2010). Архівавана з першакрыніцы 7 снежня 2010. Праверана 26 лістапада 2010.
  23. Shelburne, Craig. Grammy Award Nominations Revealed. CMT (30 лістапада 2011). Архівавана з першакрыніцы 5 кастрычніка 2012. Праверана Снежань 1, 2011.
  24. а б в г д е ё ж з і Taylor Swift — Speak Now — Music Charts. αCharts.us. Retrieved on 2010-11-07.
  25. Austrian Charts
  26. Taylor Swift — Speak Now — Music Charts. αCharts.us. Retrieved on 2010-11-03.
  27. [1] Архівавана 8 сакавіка 2016. Retrieved on 2010-11-05.
  28. Mexican Chart Архівавана 17 снежня 2010.
  29. Chart listing for Speak Now. Billboard. Праверана November 4, 2010.