SsangYong Motor Company

SsangYong Motor Company — карэйскі вытворца аўтамабіляў.

SsangYong Motor Company
SsangYong Rexton Y450 front.jpg
Тып акцыянернае таварыства
Заснаванне 4 сакавіка 1954
Размяшчэнне
Галіна аўтамабільная прамысловасць[d]
Прадукцыя аўтамабіль
Сайт smotor.com/en/index.html

ГісторыяПравіць

Кампанія была заснаваная ў 1954 годзе (тады яна звалася Ha Dong-hwan Motor Company) і пачала сваю дзейнасць з вытворчасці вайсковых пазадарожнікаў Jeep. У 1977 назва зменена Dong-A Motor. У гэты час кампанія займалася вытворчасцю аўтобусаў, грузавікоў і спецтэхнікі.

У 1986 годзе перайшла пад кантроль карпарацыі Ssangyong Business Group, а ў 1988 змяніла назву на SsangYong Motor. SsangYong у перакладзе з карэйскага — два цмока. У 1988 пачынаюцца продажы пазадарожніка Korando Family. У 1991 годзе пачалося тэхналагічнае супрацоўніцтва з карпарацыяй Daimler-Benz. У 1993 годзе 5 % акцый кампаніі была набыта карпарацыяй Daimler-Benz, стартавала вытворчасць пазадарожніка Musso.

1997—2009Правіць

У 1997 кантрольны пакет акцый кампаніі быў набыты іншым карэйскім аўтавытворцам Daewoo Motors. У 2000 годзе фінансавы крызіс вымусіў кампанію Daewoo прадаць свой пакет.

Да 2009 года 51% акцый SsangYong Motor Company прыналежала кітайскай аўтамабільнай карпарацыі SAIC.

2011—Правіць

З 2011 года 74,65% акцый кампаніі належаць індыйскай карпарацыі Mahindra & Mahindra.

Пачынаючы з 2017 года SsangYong несла страты: 2017 — –65,3 млрд вон, 2018 — –64,2 млрд., 2019 — –282 млрд. У снежні 2020 года савет дырэктараў кампаніі падаў у суд Сеула заяву аб банкруцтве[1].

Мадэльны шэрагПравіць

Зноскі

  1. SsangYong Motor under bankruptcy court has 3 months to settle debt issues (англ.) . pulsenews.co.kr (22 снежня 2020). Праверана 22 снежня 2020.

СпасылкіПравіць