«Star Wars: Battlefront»камп’ютарная гульня жанру шутар ад першай асобы (можна пераключыцца на выгляд ад трэцяй асобы) у сусвеце «Зорных войн», даступныя адзінкавы і шматкарыстальніцкі рэжымы гульні. Гульня распрацаваная Pandemic Studios і выдадзеная LucasArts 21 верасня 2004 года, адначасова для персанальных камп’ютараў (Microsoft Windows), Xbox і PlayStation 2. У ліпені 2005 года, быў партаваны на Macintosh кампаніяй Aspyr. Гульнявы працэс засноўваецца на прынцыпе Battlefield 1942, з той розніцай, што дзеянні разгортваюцца ў сусвеце «Зорных войн», на планетах «далёкай далёкай галактыкі», з уласцівымі ёй выглядамі войскаў і ваеннай тэхнікі. 31 кастрычніка 2005 года, LucasArts выпусціла Star Wars Battlefront 2.

Star Wars: Battlefront
Распрацоўшчык Pandemic Studios[d]
Выдавец Lucasfilm Games[d]
Частка серыі Star Wars: Battlefront[d]
Даты выпуску 21 верасня 2004 і ліпень 2005
Апошняя версія
  • PC: 1.2 (16 студзеня 2005)
Жанры шутар ад першай асобы[d] і third-person shooter[d]
Тэхнічныя даныя
Платформы Xbox, PlayStation 2, Windows і macOS
Гульнявы рухавічок Zero[d]
Рэжымы гульні шматкарыстальніцкая гульня і аднакарыстальніцкая гульня
Мова інтэрфейсу англійская
Носьбіты DVD і лічбавае распаўсюджванне[d]
Кіраванне камп’ютарная клавіятура, камп’ютарная мыш і геймпад
Афіцыйны сайт (англ.)

Зноскі